Беларускім семям у новым годзе на электрычнасці давядзецца эканоміць. Журналісты "Камсамольскай праўды ў Беларусі" падлічылі, на колькі хопіць нормы 107 кілаватаў на гадзіну. Менавіта такі нарматыў электраэнергіі неўзабаве плануе ўвесці ўрад. Звыш нормы -- будзем плаціць паводле сабекошту. Згодна з падлікам "Камсамолкі", 107 кілаватаў на гадзіну -- гэта 7 гадзінаў працы электрапліты, ці два дні працы пральнай машыны. Норму можна выканаць, паўтара дня грэючыся ля электрычнага абагравальніка, або адзінаццаць дзён запар праседзеўшы каля кампютара.
Беларусы называюць неверагодныя імёны свайго прэмер-міністра. Белорусы называют невероятныя имена своего премьер-министра. One year after the current Prime Minister has been appointed, NNvideo asked people on Minsk streets if they remember the name of the cabinet leader. It appears that many Belarusians have problems recalling the name of the Prime Minister.
30 сьнежня ў асуджанага на 3 гады «хіміі» палітвязьня — 35-годзьдзе. Ён мяркуе, што гэта й стала галоўнай падставай, каб яму ўрэшце далі 2-дзённы адпачынак: адміністрацыя спэцкамэндатуры №7 (Куплін, Пружанскі раён) адпусьціла яго дахаты, каб пазьбегнуць масавага прыезду гасьцей. Віцебск, каля 6-00 раніцы 29 сьнежня. www.svaboda.org
Прэс-канферэнцыі ў прэзідэнта хоць і доўгія, але праходзяць рэдка. Ды пускаюць туды толькі журналістаў -- таму дэбаты з палітычнаю апазіцыяй заўжды завочныя. Шэсць беларусак вырашылі задаць Аляксандру Лукашэнку нязручныя пытанні з дапамогаю навагодняга падарунка -- календара. КАЦЯ, УДЗЕЛЬНІЦА ПРАЕКТУ: "Гэтым календаром мы хочам задаць Аляксандру Лукашэнку пытанні, якія нас цікавяць, і хочам атрымаць на іх адказы". Побач з фатаграфіямі дзяўчат -- пытанні рубам. Пра тое, што хвалюе цяпер Беларусь: смяротнае пакаранне, ціск на апазіцыю ды абяцаны заробак на 500 долараў.
Запаветнае слова "Сэйл" можна пабачыць цяпер у Заходняй Еўропе амаль паўсюдна. Як і вялізныя чэргі, у якіх еўрапейцы гатовыя стаяць гадзінамі. ПАКУПНІК: "Мы тут стаім дзве гадзіны і з нецярплівасцю чакаем распродажу -- каб кінуцца і скупляць усё". Чаканне, а пазней цісканіна ды бег навыперадкі акупляюцца зніжкамі, якія дасягаюць ажно 90 %. Беларусы ж да пакупак у гэтыя дні ставяцца іначай. У адным з гарадзенскіх сэканд-гэндаў адкрыўся аддзел камісійнага адзення. Добра вядомая з савецкіх часоў камісіёнка адразу знайшла сваіх кліентаў.