Паводле намесніка начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Андрэя Гапоненкі, у навагоднюю ноч сітуацыя з надзвычайнымі здарэннямі такая ж, як і ў звычайныя дні. "Адзіная асаблівасць у тым, -- удакладніў ён, -- што паводзіны людзей у нецвярозым стане часта прыводзяць да парушэння правілаў пажарнай бяспекі. Гэта і выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, і паленне ў ложку".
рэж. Ежы Гофман (Jerzy Hoffman), 2000 г., Польшча У ролях: Ізабэля Скарупка (Izabella Scorupсo), Міхал Жэброўскі (Micha? ?ebrowski), Кшыштаф Кавалеўскі (Krzysztof Kowalewski), Збігнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski), Анджэй Сэвэрын (Andrzej Seweryn), Аляксандр Дамагараў, Багдан Ступка. Тэлевізійная чатырохсерыйная версія самага касавага польскага фільму паводле апошняй часткі знакамітае трылогіі Гэнрыка Сенкевіча. «Агнём і мячом» паказвае трагічныя старонкі гісторыі Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVII ст.
Зорка беларускай рок-музыкі гурт NRM едзе ў невялікую вёску Бяскіды (Beskidy) пад славацкую мяжу, дзе яшчэ жывыя гуральскія музычныя традыцыі. Беларусы разам з гуральскай капелай «Торка» рыхтуюць сумесны выступ, дзе рок-песні NRM пачынаюць гучаць у апрацоўцы традыцыйных гуральскіх інструментаў: фідля, басэтлі і трамбітаў. Гэты выступ — спатканне свабодных і незалежных людзей, якіх лучыць музыка; двух розных стыляў, якімі музыкі выражаюць сваю вольнасць. рэж. Пётр Стэц (Piotr Stec), Томаш Марцінец (Tomasz Morciniec), 2008 г.