Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Кідок-штанга

05.01.2012
Кідок-штанга Гэта будзе халасты стрэл! Так адрэагаваў старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін на заклік Злучаных Штатаў адмяніць правядзенне ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. У інтэрвю агенцтву "Інтэрфакс-Захад" Ворсін заявіў, што Міжнародная федэрацыя хакею не разглядае такога варыянту: "Мы разумеем, што калі нейкая небяспека існуе, то яе трэба лакалізаваць, і мы робім усё, каб краіна мела станоўчы імідж у міжнароднай супольнасці. Вы і цяпер бачыце, колькі падзеяў адбываецца ў свеце, -- у той жа Амерыцы.

Падтрымка Бяляцкага

05.01.2012
Падтрымка Бяляцкага Амерыканская асацыяцыя юрыстаў заклікае Менскі гарадскі суд скасаваць вырак Алесю Бяляцкаму. Адвакаты правялі ўласную экспертызу справы вядомага праваабаронцы ды намінанта на Нобелеўскую прэмію, які за нібыта ўтойванне даходаў быў асуджаны на 4 з паловаю гады калоніі. Асацыяцыя юрыстаў Злучаных Штатаў -- адна з самых аўтарытэтных прававых арганізацыяў Паўночнай Амерыкі. У сваім рапарце адвакаты сцвярджаюць, што сродкі, якія былі на замежным рахунку старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", скіроўваліся на дзейнасць арганізацыі.

Купляй беларускае!

05.01.2012
Купляй беларускае! Купляйце беларускае -- вельмі смачнае! Ці прыслухоўваецца да гэтых заклікаў спажывец? ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "Беларускае -- часта няма нейкіх тавараў належнае якасці. І яны даражэйшыя". "Наш абутак добры, наш трыкатаж вельмі добры. Нават нашая касметыка". "Непрыгожы дызайн. Непрыгожае... усё непрыгожае". "Калі будзе належная якасць у нашага беларускага -- я заўжды за". Беларускія тавары, якія мусяць замясціць імпартныя аналагі, маюць не саступаць у якасці. А такая ідэя, паводле чыноўнікаў, будзе спрыяць развіццю беларускае эканомікі.

Доступу няма

05.01.2012
Доступу няма З заўтрашняга дня правайдэры, якія не ўключылі фільтрацыю забароненых дзяржаваю сайтаў, пачнуць плаціць штрафы. А ўжо сёння Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнту паспяшаўся распаўсюдзіць заяву пра тое, што права праглядаць розныя рэсурсы ў грамадзянаў ніхто не забірае. З ЗАЯВЫ ААЦ: "Якіх-кольвек абмежаванняў у выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для грамадзянаў не прадугледжваецца, іхны доступ да замежных інтэрнэт-сайтаў не абмяжоўваецца. Інфармацыя, якую распаўсюджваюць некаторыя медыі ды інтэрнэт-рэсурсы пра ўвядзенне ў Рэспубліцы Беларусь адказнасці за наведванне замежных сайтаў, не адпавядае рэчаіснасці".

Рублём адзіным

05.01.2012
Рублём адзіным радстаўнік нашай усходняй суседкі прапаноўвае свой рэцэпт аздараўлення беларускай эканомікі -- увядзенне расейскага рубля. Паводле пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, такая захада можа выратаваць нашую краіну ў выпадку, калі фінансавы крызіс -- такі, як летась, -- паўторыцца. Сурыкаў адзначыў, што ў межах Мытнага саюзу размова пра ўвядзенне агульнай валюты пакуль не вялася. Ён мяркуе, што такая прапанова можа прагучаць пасля таго, як сфармуецца Еўразійскі саюз. Дыпламат параіў Беларусі задумацца пра ўвядзенне расейскага рубля, калі фінансава-валютны крызіс паўторыцца.

Кітайскі «Пэкін» замест менскага парку

05.01.2012
Кітайскі «Пэкін» замест менскага парку Раніцай 5 студзеня прадстаўнікі «Зелянбуду» ўзнавілі высечку дрэваў у менскім парку 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, які беларускія ўлады задарма аддалі кітайскаму інвэстару пад гатэль «Пэкін» — узьвесьці яго хочуць да чэмпіянату сьвету па хакеі, што мае адбыцца ў Беларусі ў 2014 годзе. Утром 5 января представители «Зеленстроя» возобновили вырубку деревьев в минском парке 40 летия Октябрьской революции, который белорусские власти бесплатно отдали китайскому инвестору под гостиницу «Пекин» — возвести её хотят к чемпионату мира по хоккею, который состоится в Беларуси в 2014 году.
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]