Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы скарыстаўся нагодаю святаў, каб звярнуцца да ўладаў. У калядным інтэрвю тэлеканалу "Россия" Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў Крэмль прыслухоўвацца да людзей, якія выказваюць пратэст. У той жа час ён адзначыў, што чалавек, які патрабуе праўды ад іншых, мусіць быць праўдзівы і з самім сабою. Царква ў дыялогу "ўлада--апазіцыя" не займае нічыйго боку, бо парафіяне ёсць і там, і там, зазначыў Патрыярх. КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ РПЦ: "Задача палягае на тым, каб пратэсты, слушным чынам выказаныя, прывялі да карэкцыі палітычнага курсу.
Хрыстос нарадзіўся! Радасная і важная навіна для вернікаў. ВЕРНІКІ, БЕРАСЦЕ: "Для мяне гэта азначае адраджэнне душы -- нараджэнне нашага Ісуса Хрыста". "Мая маці адзначала, бабуля ў хоры некалі спявала з дзядулем. І я ўсё жыццё... І сваіх дзяцей вучу". У гонар другога паводле важнасці пасля Вялікадня свята ў календары святочныя літургіі прайшлі ва ўсіх праваслаўных святынях Беларусі. СВЯТАР ВАЛЕРЫЙ БАРЫЧЭЎСКІ, СВЯТА-ПАКРОЎСКІ САБОР, ГОРАДНЯ: "Святкуючы Раство Хрыстова, мы будзем удзячныя Богу за тое, што ён даў нам самога сябе.
На маю думку, асноўнаю мэтаю зяўляецца непасрэдна статыстыка -- якія сайты наведваюць людзі, магчыма мэты. Параўнасць наведванні дзяржаўных сайтаў, апазіцыйных і паглядзець чым цікавяцца людзі ў нашай краіне, - гаворыць прававы аналітык дыскусійна-аналітычнай супольнасці «Ліберальны клуб» Мікіта Бяляеў. - Што датычыць тэорыі татальнага кантролю, „Вялікага брата", то я лічу што гэта не асноўная мэта, бо гэта немагчыма фізічна, гэта вельмі затратна. Беларусь сабе не можа дазволіць такія выдаткі.
У Чэхаславаччыне парушаюцца правы чалавека -- пра гэта роўна 35 гадоў таму заявіла "Хартыя-77". І адразу ж распачаліся арышты. Сярод першых у вязніцу трапілі ініцыятары дэкларацыі ды яе першыя падпісанты, у тым ліку будучы прэзідэнт краіны Вацлаў Гавэл. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: "Ён быў такі народны прэзідэнт. Ён нават не хацеў ісці ў прэзідэнты, але ён быў настолькі аўтарытэтны, што ўсе лічылі, што ён мусіць гэта зрабіць. І ён пагадзіўся". Вацлаў Гавэл стаўся маральным аўтарытэтам не толькі на радзіме, але і выбітным дзеячам міжнароднага маштабу, заўсёды гатовым бараніць дэмакратыю і правы чалавека.
Дзякуючы грамадскаму актывісту Сяргею Каваленку жыхары Віцебску неаднойчы змаглі пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі ў розных месцах свайго гораду. Самая ж гучная такая падзея адбылася амаль два гады таму. Тады нацыянальны сімвал залунаў на галоўнай ялінцы Віцебску. За гэты ўчынак сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка атрымаў тры гады хатняй "хіміі": кантроль міліцыі ўдзень і ўначы, немагчымасць нармальнага жыцця для ўсёй сямі. Цяпер жа актывісту пагражае турма. АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ЖОНКА С.
У Менску арыштаваная група расейскіх дыгераў. Раённы суд сталіцы пакараў 13 грамадзянаў суседняй краіны адміністратыўнымі арыштамі ад 2 да 10 дзён паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве. На гэты момант шасцёра аматараў даследаваць падзямеллі ўжо адбылі пакаранне. Яшчэ сямёра застаюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Як заявілі ў міліцыі, усе затрыманыя -- удзельнікі расейскага нефармальнага руху "Ворон". Дыгеры даследуюць падземныя камунікацыі, уваходзяць на розныя ахоўваныя абекты і здымаюць іх.
Абём золатавалютных рэзерваў нашай краіны на 1 студзеня гэтага года дасягнуў гістарычнага максімуму. Паводле Нацыянальнага банку, ён склаў амаль $ 8 млрд. Прырост рэзерву абумоўлены паступленнем крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, а таксама залічэннем у склад рэзерваў часткі крэдыту "Сбербанку" Расеі. Колькасць золатавалютных рэзерваў дастатковая, каб пакрыць амаль двухмесячны імпарт. Паводле рапарту чыноўнікаў Нацыянальнага банку, існыя рэзервы цалкам гарантуюць эканамічную бяспеку краіны.