Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

На якой мове размаўляе кіраўнік Валожыншчыны?

12.01.2012
На якой мове размаўляе кіраўнік Валожыншчыны? Гэтае відэа, знятае на мабільны тэлефон, перадаў «Нашай ніве» жыхар Валожына. Старшыня Валожынскага райвыканкама Уладзімір Навумовіч дзякуе «Песнярам» пасля канцэрту ажно на трох мовах! Дзівосы: мэр то кажа чыста па-беларуску, без аніякага акцэнту, то пераходзіць на мову Пушкіна, а то збіваецца на звыклую трасяначку. Такое ўражанне, што ён ніяк не можа вырашыць, якую ж мову яму абраць. Ці, можа, спадар Навумовіч вырашыў паказаць сапраўдны прыклад моўнай талеранцыі?

На якой мове размаўляе мэр Валожына?

12.01.2012
На якой мове размаўляе мэр Валожына? Гэтае відэа, знятае на мабільны тэлефон, перадаў «Нашай ніве» жыхар Валожына. Старшыня Валожынскага райвыканкама Уладзімір Навумовіч дзякуе «Песнярам» пасля канцэрту ажно на трох мовах! Дзівосы: мэр то кажа чыста па-беларуску, без аніякага акцэнту, то пераходзіць на мову Пушкіна, а то збіваецца на звыклую трасяначку. Такое ўражанне, што ён ніяк не можа вырашыць, якую ж мову яму абраць. Ці, можа, спадар Навумовіч вырашыў паказаць сапраўдны прыклад моўнай талеранцыі?

Ярашук камэнтуе сытуацыю на мікашэвіцкім «Граніце»

12.01.2012
Ярашук камэнтуе сытуацыю на мікашэвіцкім «Граніце» Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук камэнтуе ў студыі "Радыё Свабода падзеі на мікашэвіцкім «Граніце», дзе нядаўна была створаная суполка незалежнага прафсаюзу гарнякоў. Председатель Белорусского конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук комментирует в студии "Радио Свобода" события на микашевичским «Граните», где недавно была создана ячейка независимого профсоюза горняков. www.svaboda.org

Былы палітвязень пра лісты з волі / Дзьмітрый Даронін

12.01.2012
Былы палітвязень пра лісты з волі / Дзьмітрый Даронін Дзьмітры Даронін нарадзіўся 19 красавіка 1982 году ў Менску. Скончыў ПТВ № 8, да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Рос у шматдзетнай сямі, у якой васьмёра дзяцей. Быў затрыманы 14 сакавіка на працы і арыштаваны. 22 сакавіка яму выстаўлена абвінавачаньне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу — "Масавыя беспарадкі". Асуджаны на тры з паловай гады калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў віцебскай калёніі "Віцьба-3". Вызвалены 1 верасьня 2011 году. Дмитрий Доронин родился 19 апреля 1982 года в Минске.

«Форум» 12.01 анонс

12.01.2012
«Форум» 12.01 анонс Чаму турэцкая бульба таннейшая за айчынную? Ці правільна дзяржава датуе сельскую гаспадарку? Эксперты ў галіне сельскай гаспадаркі ў гарачай дыскусіі высвятляць, ці сапраўды форма ўласнасці на зямлю мае ўплыў на прыбыткі ў аграпрамысловым комплексе. Эдуард Мельнікаў запрашае на ток-шоу «Форум» 12 студзеня а 21:15.

Арце?менка пра беларускія сем'і

12.01.2012
Арце?менка пра беларускія сем'і Сямя значна змянілася, асабліва за апошнія 10 гадоў, кажа прадстаўніца Міністэрства працы. Акрамя такіх тэндэнцыяў, як арыентацыя на сямю з адным дзіцём, адкладанне нараджэння дзяцей і заключэння шлюбу, адзначаецца рост колькасці пазашлюбных саюзаў. Калі паводле звестак перапісу 1999 г. такіх саюзаў было 5--6 %, то паводле апошніх звестак -- ужо 8 %. Адзначаецца таксама рост колькасці дзяцей, якія нараджаюцца ў незарэгістраваных шлюбах: сёння яны складаюць ужо амаль 20 % усіх дзяцей.

Мінпрыроды - "за" парк

11.01.2012
Мінпрыроды - за парк Не за гарамі, не за лясамі, а ля нашага дому... СВЯТЛАНА РАЦЭВІЧ, ПЕНСІЯНЕРКА: "Гэта ганьба, варварства. Іншых словаў няма. Я сама тут шпацыравала, на лыжах можна...

Растраляныя за веру

11.01.2012
Растраляныя за веру У цэнтры Бабруйску стаіць вялікі будынак з чырвонай цэглы. У 30-я мінулага стагоддзя ў ім месціўся раённы НКУС. Магчыма, менавіта тут расстралялі святара Паўла Сейбу, якога цяпер Бабруйская епархія намагаецца далучыць да ліку святых. У планах кананізаваць яшчэ чатырох святароў з Бабруйшчыны. АПЫТАННЕ, БАБРУЙСК: «Людзі з вялікай літары, якія сапраўды здзейснілі подзвіг у той час, у тых умовах, сярод запалоханых людзей». «Яны заслужылі, каб іх называць святымі, яны пакутнікі, прычым вялікія пакутнікі.

Журналіст за кратамі

11.01.2012
Журналіст за кратамі Да затрыманага сілавікамі ды пакаранага арыштам Аляксандра Баразенкі пусцілі адваката, які мае скласці касацыйную скаргу і даведацца пра стан здароўя журналіста. Хаця яшчэ сёння працаўнікі цэнтру часовага ўтрымання на Акрэсціна заяўлялі, што для сустрэчы няма вольных памяшканняў. Сёння ж арышт журналіста асудзіла Арганізацыя бяспекі ды супрацы ў Еўропе. ДУНЯ МІЯТАВІЧ, ПРАДСТАЎНІЦА АБСЕ Ў ПЫТАННЯХ СВАБОДЫ СМІ: "Я заклікаю ўлады Беларусі вызваліць Баразенку і спыніць пераследаванне яго ды іншых журналістаў".

У МУС новы намеснік

11.01.2012
У МУС новы намеснік Намеснікам міністра ўнутраных справаў -- начальнікам міліцыі грамадскага парадку -- прызначылі палкоўніка міліцыі Мікалая Мельчанку. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дагэтуль Мельчанка працаваў на аналагічнай пасадзе ў міліцыі Менаблвыканкаму. У сярэдзіне 2000-х гадоў ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі ды спецыяльнай міліцыі. Цяперашнюю пасаду Мельчанкі раней займаў Яўген Полудзень, які з-за ўдзелу ў жорсткіх разгонах масавых акцыяў пратэсту ўвайшоў у спіс чыноўнікаў, не ўязных у ЗША і краіны Еўразвязу.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]