У эканамічнай праграме "Сальда" вы пабачыце: добрыя навіны для аўтадылераў. Як выглядае дабрабыт краіны ў лічбах? Чаму даражэюць кватэры? Ці стала лягчэй весці бізнес у Беларусі? Пра наступствы ды значэнне павелічэння базавай велічыні распавядзе госць праграмы, старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін. Сяргей Скулавец запрашае на агляд эканамічных падзеяў Беларусі за 15 хвілінаў, 17 студзеня а 21.25.
У Бухарэсце акцыя пратэсту прайшла ў цэнтры гораду. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, у выніку якіх пацярпелі каля трыццаці чалавек. Некаторыя маніфестанты ўчынілі беспарадкі -- яны спрабавалі забарыкадаваць вуліцы, былі разгромленыя некалькі крамаў. Дзеля разгону маніфестантаў паліцыя ўжывала дручкі ды вадамёты.