Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Алесь Пушкін прысьвяціў інсталяцыю Юрыю Захаранку

19.01.2012
Алесь Пушкін прысьвяціў інсталяцыю Юрыю Захаранку У менскім Палацы мастацтваў адбылося адкрыцьцё Другога Фэсту беларускага духоўнага мастацтва. У цэнтры выставы — абраз «Абяўленьне Маці Божай адзысканьня загінуўшых і зьніклых». www.svaboda.org

ПРЭМ'ЕРА. В.АСЛЮК "ЗЯМЛЯ" трэйлер.

19.01.2012
ПРЭМ'ЕРА. В.АСЛЮК ЗЯМЛЯ трэйлер. Аслюк: "Зямля" -- плач па крохкасці жыцця". Прэмера на "Белсаце" 20.01 а 20.25 Ёсць месцы, дзе Другая сусветная вайна яшчэ не закончылася. На палях былых баёў, якія цяпер зараслі лесам, ляжаць непахаваныя дзясяткі тысячаў савецкіх салдатаў. Ёсць розныя прычыны, чаму іх не аддалі зямлі адразу пасля вайны: міны, палітыка савецкіх уладаў... Але тое, што яны дагэтуль ляжаць у акопах самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайны, не дае спакою неабыякавым людзям, што кожную вясну і восень прыязджаюць на месцы баёў і шукаюць парэшткі невядомых салдатаў.

Вайцюшкевіч у сутарэннях

18.01.2012
Вайцюшкевіч у сутарэннях Паміж Польшчай і Расеяй... беларускае падполле, а дакладней, сутарэнне. Зміцер Вайцюшкевіч паміж выступамі ў Маскве ды Іркуцку і канцэртным турам па польскім Падляшшы спыніўся ў Бабруйску. Канцэрт фігуранта "чорнага спісу дзЕячаў культуры" ў сутарэнні офісу АГП зладзіла кампанія "Гавары праўду!". ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ, СПЯВАК: "На гэтых канцэртах людзі паважаюць сваё. І дзяржава павінна быць зацікаўленая ў гэтых канцэртах, а яна наадварот. Я звычайна тлумачу гэта тым, што мы ў незалежнасці вельмі мала".

Развітанне са скульптарам

18.01.2012
Развітанне са скульптарам Тыя, хто прыйшоў развітацца з Уладзімірам Жбанавым, дакладна ведаюць: беларускае мастацтва панесла вялікую страту. МІХАІЛ ШКРОБАТ, НАСТАЎНІК У. ЖБАНАВА: "Ён быў вельмі працаздольны і плённы мастак са сваім бачаннем". Уявіць сабе беларускую сталіцу без працаў вядомага скульптара немагчыма. Хто ў Менску не ведае "Незнаёмкі", "Дзяўчыны з парасонам", "Дамы з сабачкам" ці "Фатографа"? Адна з апошніх працаў Уладзіміра Жбанава -- скульптурная кампазіцыя ля менскага ЦУМу "Пакупнікі".

Ізноў катаванне

18.01.2012
Ізноў катаванне Сяргея Каваленку, якога трымаюць у віцебскім СІЗА, пачалі прымусова карміць. Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя прымусовае кармленне прыраўноўваецца да катаванняў. Ужылі яго ў адносінах арыштаванага актывіста на 31-ы дзень галадоўкі. АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ЖОНКА АКТЫВІСТА СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКІ: "Я запыталася, ці выйшаў ён з галадоўкі. Яны сказалі, што не. Але мне паведамілі, што яны пачалі прымусова яго карміць. Я запытала, як гэта выглядае. Маўляў, прышпільваюць да ложка? Яны нічога не сказалі на гэты конт".

«Шкоду» кампенсавалі

18.01.2012
«Шкоду» кампенсавалі НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА: "Грошы перавялі на рахунак суда Першамайскага раёну. У мяне ў руках раздрукоўка ўсіх паступленняў, якія адпраўляліся на гэты рахунак. Вялікі дзякуй усім тым, хто спрычыніўся да збору гэтых сродкаў, дзякуючы каму мы зараз можам сплаціць гэтую суму". УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Калі б гэтая справа была непалітычная, то такі акт, як перавод гэтых грошай, безумоўна, павінен быў бы вельмі радыкальна паўплываць на вынікі прысуду.

Мінімальны прагноз

18.01.2012
Мінімальны прагноз Сусветная эканоміка ўвайшла ў небяспечную фазу -- перасцерагаюць эксперты з Сусветнага банку. Яны папярэджваюць таксама, што для Беларусі гэта адгукнецца мінімальным ростам валавога ўнутранага прадукту. Паводле прагнозу, рост беларускага ВУП складзе ўсяго 0,5 адсотка. Гэтую лічбу Сусветны банк апублікаваў у сваёй штогадовай справаздачы «Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год». Несуцяшальныя лічбы адмыслоўцы тлумачаць, сярод іншага, рэцэсіяй еўрапейскай эканомікі ды крызіснымі зявамі ў ёй.

Неспадзяванка для аўтадылераў

18.01.2012
Неспадзяванка для аўтадылераў Не прагадалі ўладальнікі беларускіх аўтасэрвісаў... Патрыманыя аўты едуць у рамонт ды вяртаюцца да гаспадароў, бо новыя каштуюць усё болей. МІНАК: "У сувязі з тым, што размытняванне падаражэла, мы не можам машыну прыгнаць. Калі цяпер яны падаражэюць у аўтасалонах, то ў аўтасалонах не зможам узяць. Выснова -- мы павінныя будзем ездзіць на старых дабітых аўтах". Чарговая прычына -- падатак на дададзеную вартасць для юрыдычных асобаў. Дагэтуль дзяржава адлічвала ПДВ у памеры 20 % -- ад розніцы паміж коштамі набыцця і продажу аўта.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]