Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Авангард вяртаецца

20.01.2012
Авангард вяртаецца Савецкая сталоўка -- як сімвал авангарду. Такі антураж стварылі мастакі, каб прэзентаваць альбом "Беларускі авангард 1980-х гадоў". Пад канапкі з салам і партвейн творчая эліта тых гадоў распавяла пра сучаснасць і будучыню непадцэнзурнага мастацтва ў нашай краіне.

Супраць заганаў праз інтэрнэт

20.01.2012
Супраць заганаў праз інтэрнэт Якасць магістраляў і галоўных дарогаў у цэнтрах гарадоў даволі добрая. Але дастаткова зехаць з цэнтральнай вуліцы, як дзіраў ды ямаў на дарозе становіцца непараўнальна больш. Але цяпер з гэтаю праблемаю можна змагацца праз інтэрнэт. Дзеля гэтага гарадзенскія кіроўцы стварылі адмысловы рэсурс -- belyama.by. Як з дапамогаю сучасных сродкаў развязаць старыя праблемы?

Снежны ком... праблемаў

20.01.2012
Снежны ком... праблемаў Надзвычайная сітуацыя -- кажа Менскі гарвыканкам. Нечакана ў студзені выпаў снег! Тэрміновыя захады прымае і ўрад. Бо да зімы, якая прыйшла з амаль двухмесячным спазненнем, камунальнікі аказаліся не падрыхтаваныя.

Агляд падзеяў замежжа

20.01.2012
Агляд падзеяў замежжа Жыццё Юліі Цімашэнкі пад пагрозаю. Пра гэта паведаміла дачка экс-прэмера Украіны -- адна з нешматлікіх, каму дазволілі пабачыць зняволеную на 7 гадоў лідарку "памаранчавай рэвалюцыі" пасля таго, як яе перавялі ў Харкаўскую турму.

Хто дапаможа смяротнікам?

20.01.2012
Хто дапаможа смяротнікам? Спыніць машыну смерці. Святлана Чорная працягвае галадоўку на знак пратэсту супраць смяротнага выраку, вынесенага асуджаным за тэракт у менскім метро Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву. Жанчына галадае ўжо 52 дні, і ўвесь гэты час актыўна дамагаецца адмены смяротнага прысуду. Дапамогі ў сваім змаганні яна вырашыла шукаць у Праваслаўнай царквы.

Да Саннікава пусцілі адвакатку

20.01.2012
Да Саннікава пусцілі адвакатку Пасля амаль трох месяцаў поўнай ізаляцыі да Андрэя Саннікава пусцілі адвакатку. Марына Кавалеўская сустрэлася са сваім падабаронным у калоніі "Віцьба-3", дзе экс-кандыдат на прэзідэнта адбывае пакаранне.

Кошты палітычных пагадненняў

20.01.2012
Кошты палітычных пагадненняў Супраца афіцыйнага Менску з Інтэрполам для Францыі важнейшая, чым палітычныя рашэнні ўсёй абяднанай Еўропы. Пра гэта сведчыць інцыдэнт з кіраўніком Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Унесены ў спіс неўязных у Еўразвяз Анатоль Куляшоў вяртаецца з Францыі, дзе быў на сустрэчы паводле лініі Інтэрполу. Чаму Еўропа ўводзіць візавыя санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, але не прытрымліваецца уласных рашэнняў? Сотні збітых, арыштаваныя на дні ды гады...

Алесь Лагвінец у „Гарачым каментары"

20.01.2012
Алесь Лагвінец у „Гарачым каментары „Калі б Куляшоў трапіў у ізалятар у Францыі -- мог бы параўнаць умовы ўтрымання з беларускімі ізалятарамі".

Клінаў пра беларускі авангард

20.01.2012
Клінаў пра беларускі авангард "Калі казаць пра альбом "Беларускі авангард", — распавёў Артур Клінаў, — гэта альбом пра эпоху 80-х, якая была адной з найбольш яскравых у беларускай культуры XX стагоддзя. Гэта быў час вялікіх спадзеваў, вялікіх чаканняў, змены сацыяльных парадыгмаў. І, натуральна, што ў гэты час беларускае мастацтва выбухнула. Вельмі цікавымі імёнамі, зявамі, выставамі.

Міхнавец: Мы хочам каб Куляшова арыштавалі

20.01.2012
Міхнавец: Мы хочам каб Куляшова арыштавалі „Ён абвінавачваецца ў катаваннях, разгоне дэманстрацый, іншых справах. Мы не разумеем як ён атрымаў візу. Мы ведаем што прадстаўнікі юрыдычнай фірмы звярнуліся ў пракуратуру Парыжу з просьбаю затрымаць яго і высвятліць, ці мае дачыненне да гэтых справаў. Мы хочам гэты ўнёсак быў выкананы і каб ён быў затрыманы," - заявіў Анатоль Міхнавец, кіраўнік арганізацыі „Беларуская нацыянальная памяць".

Бародка: гэта плявок у твар беларусам

20.01.2012
Бародка: гэта плявок у твар беларусам Сябра грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка падкрэсліў што мінавта пад кіраўніцтвам Анатоля Куляшова адбываўся сілавы разгон мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. „Мы выказваем пратэст супраць гэтага візіта. Нам незразумела для чаго з аднаго боку Еўразвяз уводзіць санкцыі а насамрэч яны не працуюць. Гэта плявок у твар усім беларусам і ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасці" - заявіў ён.

«2 на 2»: Смерць як кара? 21.01, анонс

20.01.2012
«2 на 2»: Смерць як кара? 21.01, анонс Ці мусіць Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне? Каму патрэбнае пакаранне смерцю? Што адбываецца з чалавекам, які чакае на выкананне прысуду? Ці ёсць у Беларусі еўрапейская будучыня з расстрэльным артыкулам у Канстытуцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажуць госці праграмы: Алег Алкаеў, былы кіраўнік СІЗА № 1 у Менску, у якім выконвалі смяротныя прысуды, і Людміла Гразнова, праваабаронца. Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць 21 студзеня а 21:15.

Што зменіць у Казахстане трохпартыйны парламент?

20.01.2012
Што зменіць у Казахстане трохпартыйны парламент? "Народ -- другое імя Бога" -- кажуць казахі. Ці падчас парламенцкіх выбараў імя гэтае ўшанавалі? Што зменіць у Казахстане новы парламент, упершыню шматпартыйны? Ды што абядноўвае казахаў ды беларусаў апроч Мытнага саюзу? Болей пра падзеі замежжа ў публіцыстычнай праграме "ПраСвет" у эфіры "Белсату", 20 студзеня а 21:25. У выданні: палітычная сітуацыя ў Расеі за два месяцы перад выбарамі. Размова з украінскаю журналісткаю Таццянаю Сэрвэтнік, якая распавядзе, ці Украіна выгандлюе зніжку на газ.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]