Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Сяргею Міхалку -- 40!

19.01.2012
Сяргею Міхалку -- 40! Сяргей Міхалок -- лідар культавага гурта "Ляпіс Трубяцкой" -- адзначае сёння 40-годдзе. Любімы народам, але пераследаваны ўладамі Беларусі, музыка жыве цяпер не на радзіме, але плённа працуе над новымі творчымі праектамі. "Ляпіс Трубяцкой" пачынаў як "балаганны" гурт, скіраваны на расейскую аўдыторыю. І цяпер яго тур адбываецца не па Беларусі, а па Расеі, затое з дэвізам на афішах -- "Не быць скотам". Грамадзянская пазіцыя Сяргея Міхалка як ніколі яскрава выявілася пасля падзеяў на Плошчы-2010.

Аўкцыён не дзеля грошай

19.01.2012
Аўкцыён не дзеля грошай Гэты хор спявае на мове глуханямых. Творы, выстаўленыя на аўкцыёне ў галерэі "Ў", намалявалі дзеці, якія не могуць чуць спеваў іншых. Трэцякласнік Павел толькі з дапамогаю выхавацелькі сказаў нам пару словаў пра тое, чаму ён малюе. ПАВЕЛ ПАЧКОЎСКІ, СТУДЫЯ «ВАСІЛЁК»: "Дарыць падарункі". Аднак гэты пейзаж стаў не падарункам, а лотам -- першым з дваццаці, выстаўленых на продаж. Апроч працаў алеем, як у Паўла, тут і кампютарная графіка, і пастэль. Пачатковыя стаўкі вагаліся ад 300 000 да 700 000 беларускіх рублёў.

Цемра ў аб'ектыве

19.01.2012
Цемра ў аб'ектыве Воля сустрэла Алеся чыстым снегам і сяброўскімі ўсмешкамі. За кратамі ён быў не ўпершыню, але калі згадвае пра падзеі за сценамі ізалятару, яго ператоргвае ад жаху. АЛЕСЬ БАРАЗЕНКА, НЕЗАЛЕЖНЫ ТЭЛЕАПЕРАТАР: "Там людзі збіраліся ўскрывацца, бо былі наркаманы, якім было вельмі дрэнна. Яны прасілі выклікаць "хуткую", але ніхто на гэта абсалютна не рэагаваў". Нашага калегу, які здымаў акцыю Мікіты Каваленкі ля будынку КДБ, палічылі саўдзельнікам і кінулі за краты на 11 дзён. Аднак і пазней, як Баразенку патлумачылі ў ізалятары, ягоны лёс не пакідаў абыякавым людзей з Камітэту.

Звальняюць за праўду

19.01.2012
Звальняюць за праўду Алег Аксёнаў, актывіст партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, вымушаны будзе шукаць новую працу. Магілёўскі домабудаўнічы камбінат не падоўжыць з ім працоўнага кантракту. АЛЕГ АКСЁНАЎ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: "Я мяркую, што кантракт са мною не падоўжылі з-за маёй дзейнасці -- стварэння страйкавага камітэту". Аксёнаў разам са сваімі калегамі патрабаваў змены небяспечных умоваў працы на прадпрыемстве. АЛЕГ АКСЁНАЎ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: "Штосьці ўдалося зрабіць.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]