Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

765 чалавек заплацілі, каб Алеся Бяляцкага вызвалілі

18.01.2012
765 чалавек заплацілі, каб Алеся Бяляцкага вызвалілі 18 студзеня Натальля Пінчук пералічыла на рахунак суду Першамайскага раёну Менску больш за 757 мільёнаў рублёў, якія нібыта вінен дзяржаве ейны муж Алесь Бяляцкі і якія былі сабраныя за месяц на дабрачынным рахунку Натальлі. Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзіць касацыйную скаргу асуджанага на 4,5 гады калёніі праваабаронцы Алеся Бяляцкага. 18 января Наталья Пинчук перечислила на счет суда Первомайского района Минска более 757 миллионов рублей, которые якобы должен государству ее муж Алесь Беляцкий и которые были собраны за месяц на благотворительном счету Натальи.

Магілёўскія будаўнікі змагаюцца за правы

18.01.2012
Магілёўскія будаўнікі змагаюцца за правы Унікальную для Беларусі салідарнасць праявілі магілёўскія будаўнікі. Калі стала вядома, што з іх калегам Аляксеем Паўлоўскім не працягнуць кантракт, рабочыя самі падпісалі заяву аб звальненні. Заўвага: выбачаемся за нізкую якасць гука ў некаторых эпізодах відэа.

«Рэпартэр». 19.01, анонс

18.01.2012
«Рэпартэр». 19.01, анонс Дзяржаўны начлежны дом. Хто ў ім жыве і чаму? Якія ўмовы забяспечвае дзяржава? Чаго шукае беларус Алег Мяснікоў на Антарктыдзе? Унікальная экспедыцыя. Як выжывалі ў Гарадзенскім гета? Жывая гісторыя: Рыгор Хасід згадае тое, што хацелася б забыць. Кірыл Смяглікаў запрашае на тэлечасопіс "Рэпартэр" 19 студзеня, а 19.25.

«Форум»: Сацыяльная роля беларускага інтэрнэту. Анонс

18.01.2012
«Форум»: Сацыяльная роля беларускага інтэрнэту. Анонс Ці стаўся інтэрнэт у нашай краіне народным? Ці магчымая ў Беларусі рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі, ды ці сапраўды мы ананімныя, калі пішам пад нікамі? Эдуард Мельнікаў запрашае на адзінае ў Беларусі ток-шоу без цэнзуры "Форум" -- у чацвер а 21.50.

Дрэвы пад пагрозаю

17.01.2012
Дрэвы пад пагрозаю Парк імя 40-годдзя Кастрычніка, што раней назваўся Кашарскаю плошчаю, усё адно ператворыцца ў будаўнічую пляцоўку. Гатэльны комплекс "Пекін" мусіць зявіцца тут неўзабаве, таму жыхары навакольных дамоў звярталіся ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб абараніць зялёныя насаджэнні. ВАЛЕР ДРАНЧУК, ЖУРНАЛІСТ, ЭКОЛАГ: «Гэта гістарычная мясціна, гэта біялагічна-ўстойлівая мясціна што да гарадскіх асяродкаў, і яна, безумоўна, вельмі патрэбная гораду». Вось толькі атрымліваецца, што і цяпер ані інвестар, які збіраецца будаваць гатэльны комплекс, ані сталічныя ўлады гэтага не разумеюць.

Бясконцыя крокі

17.01.2012
Бясконцыя крокі "Пяцёрка плюс" -- назва кааліцыі апазіцыйных партыяў, якую стварылі напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года. Слоган -- "5 крокаў да лепшага жыцця". Пры "пяцёрцы" да лепшага жыцця не дакрочылі... Не атрымалася і пры кааліцыі Абяднаныя дэмакратычныя сілы з праграмаю "Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў", распрацаванай пад кіраўніцтвам тады яшчэ сЯбры Абяднанай грамадзянскай партыі -- Яраслава Раманчука. ЯРАСЛАЎ РАМАНЧУК, СЯБРА АГП (2008): "Па-сутнасці, мы апранаем утаймавальную кашулю на ўрад.

Углыб ізаляцыі

17.01.2012
Углыб ізаляцыі Раніцаю за сценамі калоніі адбыўся суд. Рашэнне аб змене рэжыму не аспрэчваецца, а таму такі своеасаблівы падарунак ад уладаў Аўтуховічу давядзецца прыняць на рэшту тэрміну, які засталося адседзець. ПАВЕЛ САПЕЛКА, БЫЛЫ АДВАКАТ АЎТУХОВІЧА: "Рэжым утрымання ў турме больш цяжкі ды жорсткі. Гэта турма, гэта не адкрытая прастора, дзе можна ў нейкай абмежаванай ступені перамяшчацца, дыхаць паветрам..." Вязень сумлення Мікалай Аўтуховіч для адміністрацыі калоніі не быў падарункам. Нават з-за кратаў раздаецца ягоны абураны, але не зломлены голас.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]