„Мы ўпэўненыя, што за нас прагаласуюць шмат людзей, якія разумеюць, што краіне патрэбныя перамены. Іншыя партыі, што хочуць трапіць у парламент -- гэта „філіялы" партыі Нур Отан. Яны атрымліваюць указанні і фінансаванне" - гаворыць Булат Эбілаў, сустаршыня Агульнанацыянальнай сацыял-дэмакратычнай партыі.
«ЗОЛАТА» СВЭНСЭНА Беларускія лыжнікі са стрэльбамі не здолелі сёння набраць пунктаў у мужчынскай спрынтарскай гонцы на 10 км, якая адбылася ў межах 5-га этапу Кубка свету па біятлоне. У чэшскім Новэ Мнеста найлепшым з нашых спартоўцаў стаў Уладзімір Аленішка, які фінішаваў 42-і ды адстаў ад пераможца, нарвежца Эміля Гэгле Свэнсэна, на 2 хвіліны і 7 секундаў. "Срэбра" і "бронза" -- у французаў, братоў Сімона і Мартэна Фуркадаў, адпаведна. Заўтра 5-ы этап скончыцца дзвюма гонка пераследу.
Міколу Статкевіча ўжо этапавалі са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму. Былы кандыдат на прэзідэнта пачаў такім чынам адбываць новае пакаранне -- нібыта за тое, што не стаў на шлях выпраўлення і ў выпадку вызвалення працягнуў бы весці злачынны лад жыцця. Такія закіды, нагадаю, яму выставіла адміністрацыя калоніі.
А для барацьбы з незалежнымі выданнямі прыдалася міліцыя дарожная. Напярэдадні ўначы даішнікі затрымалі аўтамабіль з дзесяцітысячным накладам "Віцебскага курера". Машыну, у якой дырэктар газеты вёз наклад, на падездзе да Віцебску нагнала аўта дарожнай інспекцыі з уключанымі мігалкамі ды "газель" з людзьмі ў цывільным, якія і кіравалі спецаперацыяй.
"Цяпер я магу зразумець, як гэта адбывалася на "Тытаніку", пра які знялі фільм. Катастрофа выклікала паніку. Людзі караскаліся адзін па адным, -- гаворыць выратаваная пасажырка карабля. -- Некаторыя ратавальныя чаўны хісталіся, былі няўстойлівыя ў вадзе. Наш ратавальны човен быў з таго боку карабля, дзе было немагчыма апусціць яго вертыкальна ў ваду".
belsat.eu Адзін з удзельнікаў мітынгу пераапрануўся ў строй чараўніка ды меў прыклееную бараду. Фактычна гэта была пародыя на старшыню расейскага Цэнтрвыбаркаму Уладзіміра Чурава. Пасля называння вынікаў апошніх парламенцкіх выбараў, паводле якіх перамагла пракрамлёўская партыя "Единая Россия", Дзмітрый Мядзведзеў назваў Чурава "чараўніком", на што той адказаў: "Я пакуль вучуся". Паводле расейскай апазіцыі, падчас выбараў адбываліся масавыя фальсіфікацыі. Апаненты Крамля ўпэўненыя, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў спрабуюць фальсіфікаваць на карысць цяперашняга прэмера Расеі, кандыдата на прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна.
belsat.eu Спіс катэгорый грамадзянаў, якія могуць атрымаць льготныя крэдыты на пабудова жылля, быў зменены. На льготныя крэдыты па-ранейшаму могуць разлічваць шматдзетныя семі. Спіс стаў меншы за кошт выключэння малазабяспечаных грамадзянаў, а таксама маладых семяў без дзяцей. Пры гэтым сярод „льготнікаў" засталіся сілавікі, пракуроры і суддзі. Спіс скарэктаваны, паводле прэсс-службы прэзідэнта, "у мэтах аптымізацыі льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва і звязаных з ім бюджэтных расходаў".