Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Партбілет на стол!»

11.01.2012
«Партбілет на стол!» Актывіст АГП Андрэй Дзмітрыеў узначаліў выбарчы штаб кандыдата Уладзіміра Някляева ажно ў 2010. Але рэакцыя з боку роднай партыі, ад якой на прэзідэнцтва балатаваўся Яраслаў Раманчук, прыйшла толькі сёлета. Як кажуць у АГП, чакалі, пакуль сыдзе сам. АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ, КІРАЎНІК МЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП: "Замест таго, каб дапамагаць, ён узначаліў рух зусім іншага кандыдата. Як бы там ні казалі, гэта быў канкурэнт". І хаця дэмакратычныя канкурэнты ў тыя часы ішлі адзіным фронтам, была і пэўная напружанасць.

Салідарнасць працоўных

11.01.2012
Салідарнасць працоўных Ужо праз месяц працоўны кантракт Аляксея Паўлоўскага сканчаецца. Адміністрацыя мясцовага "Прамжылбуду" не хоча працягваць з ім дамовы. АЛЯКСЕЙ ПАЎЛОЎСКІ, ПРАЦАЎНІК «ПРАМЖЫЛБУДУ»: "Я да іх па нейкіх дробязях звярнуўся, і прыйшоў момант, каб не працягнуць дамовы". Кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць прычыны скасавання дамовы адмаўляецца. АДМІНІСТРАЦЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВА: "Вам я не буду называцца, я ў сябе на працоўным месцы. А вось хто вы? Вызваліце, калі ласка, памяшканне".

Рабочым не даюць улады

11.01.2012
Рабочым не даюць улады Савецкім Саюзам калісьці меліся кіраваць кухаркі. У сённяшняй Беларусі пытанне іншае: наколькі магчыма, каб прадпрыемствам гаспадарыў ягоны ж калектыў? ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Ён мусіць браць удзел і жыць з прадпрыемствам -- гэта ягоная праца". "Мусіць чалавек купіць, калі хоча, вядома". Сёмы ўказ прэзідэнта гэтага не забараняе, але адымае права выкупляць акцыі за ільготную цану. Дакумент дзеіць датычна 54 прадпрыемстваў. Пераважна гэта мясцовыя хлеба- ды лікёра-гарэлачныя заводы, як рэгіянальнага, гэтак і нацыянальнага ведамства.

«Маю права» 11.01 анонс

11.01.2012
«Маю права» 11.01 анонс Як кожны з нас можа дапамагчы Алесю Бяляцкаму? Якім чынам дольнікам не даць сябе падмануць? Чаму цяпер лёгка атруціцца ў краме? Адказы на шматлікія пытанні, якія б вы хацелі задаць юрысту, у праграме «Маю права» 11 студзеня а 19:25.

Танец у метро

10.01.2012
Танец у метро "Танец дабрыні і радасці". Жыхары і госці беларускай сталіцы сталіся сведкамі нештодзённай зявы. На кожнай з дваццаці пяці станцыяў менскага метрапалітэну можна было пабачыць аднаго і таго ж маладзёна, які... танчыў. Натхняльнік такіх "флэш-мобаў" -- вядомы ў свеце аматар незвычайных рухаў Мэт Гардынг. Відовішча ўжо бачылі нашыя суседзі, цяпер чарга Менску

Лукашэнка - у Бабруйск!

10.01.2012
Лукашэнка - у Бабруйск! Гэтыя кадры з афіцыйных тэлеканалаў, не зважаючы на розную геаграфію, звязаныя адным сюжэтам: кіраўнік краіны ездзіць па гарадах ды вёсках, палях ды фермах, знаёміцца з чарговымі дасягненнямі айчыннай эканомікі і дае бясцэнныя парады. Падобнага сюжэту неўзабаве варта чакаць і з Бабруйску. Па горадзе віруюць чуткі пра візіт Аляксандра Лукашэнкі на мясцовыя прадпрыемствы. Называецца нават дакладная дата: 20-га студзеня. Чуткі падмацоўваюцца дзеяннямі. Вуліцу Кастрычніцкую, якою мае праехаць прэзідэнцкі картэж, ужо цяпер падцягваюць да дзяржаўнага ўзроўню.

Ліквідацыя аварыі

10.01.2012
Ліквідацыя аварыі У Латвіі працягваецца ліквідацыя вынікаў аварыі беларускага грузавога цягніка, які накіроўваўся у Вэнтспілс. Сёння зранку ўзнавіўся рух на недаступным дагэтуль адцінку чыгункі ды зніклі спазненні. Цяпер галоўныя працы ратаўнікоў канцэнтруюцца вакол велізарнага забруджання, якое ўзнікла з-за выцеку хімікатаў. 17 цыстэрнаў грузавога цягніка з Беларусі сышлі з рэек уначы на панядзелак непадалёк ад гораду Даўгаўпілс. У выніку катастрофы адбыўся выцек хімікатаў -- 360 т мінеральнай змазкі ды тэхнічнага распушчальніка.

Суд без галоўнага фігуранта

10.01.2012
Суд без галоўнага фігуранта Пра сваю працу на "Пінскдрэве" Алег Смірноў выказваецца коратка: "Меў няшчасце там працаваць". Пацярпелы ад выбуху не сумняецца, хто цяпер мусіць сядзець на лаве падсудных. АЛЕГ СМІРНОЎ, ПАЦЯРПЕЛЫ: "Усім вядома: у вышуку -- генеральны дырэктар абяднання. Яго пацярпелыя лічаць галоўным вінаватым у гэтай справе". Ларан Арыніч, былы гендырэктар "Пінскдрэву", -- у вышуку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён зехаў за мяжу і папрасіў прытулку ў Польшчы. Пінчукі называюць яго мясцовым Беразоўскім і мяркуюць, што такі сцэнар падзеяў задаволіў не толькі былога кіраўніка прадпрыемства.

Каб грошы не згарэлі

10.01.2012
Каб грошы не згарэлі Ці давядзецца нам эканоміць электрычнасць, каб змясціцца ў норме і не пераплачваць за яе ўтрая даражэй? Чыноўнікі актыўна абмяркоўваюць схему ўвядзення поўнай аплаты за скарыстаную электраэнергію, якая перавышае норму. Цяпер жа мы плацім толькі чвэрць сабекошту. Адкрытым застаецца пытанне, колькі складзе норма. Выкарыстаць украінскі досвед прапаноўвае Міністэрства энергетыкі. У суседзяў традыцыйная цана распаўсюджваецца толькі на 150 кВт•г на абанента, для гаспадарак з электрычнымі плітамі -- на 250 кВт•г.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]