Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Самы даступны горад у свеце

13.01.2012
Самы даступны горад у свеце Шпацыр па стакгольмскіх вуліцах працаўніца мясцовай мэрыі Сара Мальм пачынае з пешаходнага пераходу. Спачатку дэманструе вышыню бардзюраў, якая мусіць быць не большая за 6 см, а для інвалідаў на вазках -- не большая за 1 см. Каб ім не было балюча з іх саскокваць. Кожны такі пераход складаецца з дзвюх частак. САРА МАЛЬМ, МЭРЫЯ СТАКГОЛЬМУ: "Адна частка прызначаная для людзей з абмежаваным зрокам: дзякуючы вось тым кантраставым пліткам збоку яны здольныя яго ўбачыць. Другая ж частка пераходу зручная для людзей на інвалідных вазках".

Кітайцы працягнуць будоўлю

13.01.2012
Кітайцы працягнуць будоўлю Гатэльны комплекс "Пекін" усё ж паўстане ў цэнтры сталічнага парку 40-годдзя Кастрычніка. Уладам удалося залагодзіць мясцовых жыхароў, якія выступілі супраць пабудовы гатэлю і высечкі дрэваў. Як вынік -- план будаўніцтва зменены, але працы працягнуцца. Сталічныя чыноўнікі абяцаюць упрыгожыць тое, што застанецца ад парку, а таксама мінімальна высякаць дрэвы ды пасадзіць новыя дзеля кампенсацыі. Да канца студзеня плануецца пасадзіць каля 500 маладых дрэваў на тэрыторыі парку. Каб залагодзіць мясцовых жыхароў, будзе адрамантаваная і абноўленая спартовая пляцоўка.

"Два на два", 14.01 анонс

13.01.2012
Два на два, 14.01 анонс Дзмітрый Канавалаў і УладзіслАў Кавалёў. Ці справядліва суд прызначыў ім смяротнае пакаранне? Алег Алкаеў, былы кіраўнік каманды, што выконвала смяротныя прысуды ў СІЗА № 1 Менску, і Людміла Гразнова, праваабаронца, -- у праграме "Два на два" дыскутуюць на тэму, ці напраўду Дзмітрый Канавалаў і УладзіслАў Кавалёў учынілі выбух у менскім метро. Ці сапраўдныя злачынцы будуць расстраляныя? Чаму Дзмітрый Канавалаў нават не намагаўся абараняцца? Дзмітрый Гурневіч і Павал Мажэйка запрашаюць на праграму "Два на два" 14 студзеня, а 21.

Дасягненні ды паразы ЕЗ

13.01.2012
Дасягненні ды паразы ЕЗ Хоць апошнія крызісныя гады і былі самыя цяжкія ў гісторыі Еўразвязу, усё ж шмат важных і эфектыўных крокаў зрабіць атрымалася. Так падсумаваў сваё старшынёўства ў Еўрапарламенце Ежы Бузэк, які неўзабаве пакіне гэтую пасаду. На жаль, падобнага прагрэсу не ўдалося дасягнуць у дэмакратызацыі Беларусі. Адказваючы на пытанне "Абектыву" пра дачыненні нашай краіны і Еўразвязу, Ежы Бузэк адзначыў, што гэта -- балючая параза ў ягонай дзейнасці. "Гэта справа, якой не атрымалася вырашыць. Больш за тое -- сёння яна выглядае горш, чым два з паловаю гады таму, калі я распачынаў сваю дзейнасць.

Змаганне за рэгістрацыю

13.01.2012
Змаганне за рэгістрацыю Ці зможа Беларуская хрысціянская дэмакратыя трапіць у спіс зарэгістраваных палітычных субектаў? Такая перспектыва штодня робіцца ўсё больш сумнеўнаю. Хоць заснавальнікі робяць усё магчымае... ДЗЯНІС САДОЎСКІ, ПРЭС-САКРАТАР БХД: "Дакументы, якія рэгламентуюцца законам, мы падалі ў поўным абёме. Мінюст да гэтых дакументаў прэтэнзіяў не мае". Нягледзячы на гэта рэгістрацыю прыпынілі на месяц. Сваю пазіцыю Міністэрства юстыцыі патлумачыла тым, што кіраўніцтва БХД не адказала своечасова на адзін з запытаў міністэрства ды не падало ўсіх запатрабаваных звестак.

Антыкрызісны

13.01.2012
Антыкрызісны Арыгінальную форму пратэсту супраць крызісу абралі грамадскія актывісты ў Берасці. Пад лозунгам "Красці не хочам -- ходзім голыя" яны выйшлі на вуліцу, каб раздаць мінакам звесткі пра рост коштаў. Інфармацыя была, так бы мовіць, відавочная. Маладзёны надзелі толькі ці-шоткі ды шорты, дэманструючы такім чынам, што на цёплую вопратку грошай ім не стае. Пры тэмпературы каля нуля градусаў, у летніх шортах ды кашульках -- гэта не новы метад аздараўлення, а спосаб данесці набалелае. СЯРЖУК КАВАЛЬКОЎ, ІНІЦЫЯТЫВА «ААЗІС»: "Усё, што звязана з эканомікаю: павышэнне коштаў і гэтак далей".

БХД

13.01.2012
БХД

Японія: Джэймз Бонд атрымаў экамабіль

13.01.2012
Японія: Джэймз Бонд атрымаў экамабіль На такійскім аўтасалоне японскія інжынеры прэзентавалі мадыфікаваны аўтамабіль Джэймза Бонда, на якім ён ездзіў у фільме «Жывеш толькі двойчы» («You Only Live Twice»).

Балыкін пра барацьбу з пасярэднікамі

13.01.2012
Балыкін пра барацьбу з пасярэднікамі Тры гады таму дзяржава ўжо спрабавала змагацца з пасярэднікамі, якіх вінаваціла ў росце коштаў на тавары. У выніку пастановы ураду № 991 беларуская эканоміка была фактычна спаралізаваная. „Тады сітуацыю ўратаваў асабіста прэзідэнт Лукашэнка, які запатрабаваў скасаваць пастанову і прызначыў вінаватым дробнага чыноўніка з Савета міністраў. Гэтым разам іншых вінаватых няма -- сам прэзідэнт спрабуе наступіць на старыя граблі" - мяркуе кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Сяргей Балыкін.

Маразы і завеі ў Расеі

13.01.2012
Маразы і завеі ў Расеі У Якуціі зачынілі дзіцячыя садкі і школы -- тэмпература паветра тут апусцілася да мінус 49 градусаў. Паводле сіноптыкаў, надворе можа яшчэ пагоршыцца з-за цыклону, які ідзе з боку Японіі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]