«Цяпер цяжка рабіць прагнозы. Але калі б гэтая справа была не палітычная, а датычная звычайнага эканамічнага злачынства, то ў выпадку ўнясення грошай гэта, безумоўна, паўплывала б на радыкальную змену выраку, -- гаворыць Уладзімір Лабковіч. -- Але мы маем палітычную справу і не можам гарантаваць таго, што гэта сапраўды будзе мець плён».
Сяргею Каваленку пагражае да трох гадоў турмы за парушэньне правілаў «хатняй хіміі», прысуджанай сябру КХБ-БНФ у 2010 годзе за вывешваньне на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу. Сяргей Каваленка знаходзіца пад вартай, а таксама трымае галадоўку ўжо 25 дзён. Сергею Коваленко грозит до трех лет тюрьмы за нарушение правил «домашней химии», присужденной активисту КХБ-БНФ в 2010 году за вывешивание на городской новогодней елке в Витебске бело-красно-белого флага.
Выглядае на тое, што з эканамічнымі свабодамі ў нашай краіне гэтак сама кепска, як і з палітычнымі. У рэйтынгу эканамічнай свабоды паводле вынікаў 2011 г. Беларусь займае 153-е месца сярод 179 краінаў свету. Сярод еўрапейскіх дзяржаваў мы на перадапошнім месцы. Штогадовы рэйтынг эканамічных свабодаў складаецца даследчыцкім цэнтрам "Heritage Foundation" супольна з выданнем "The Wall Street Journal". 179 краінаў свету ацэньваюцца ў катэгорыях свабоды гандлю, свабоды вядзення бізнесу, свабоды інвеставання і права ўласнасці.
Ці можа Еўропа эфектыўна ўжываць эканамічныя санкцыі, каб утрымаць улады Беларусі ад рэпрэсіяў супраць свайго народу? Паводле еўрапарламентароў, продаж "Белтрансгазу" Расеі ды атрыманне новых крэдытаў з Усходу дазволіла Беларусі прыпыніць эканамічнае падзенне, але скасавала неабходнасць эканамічных рэформаў. Ва ўмовах росту расейскага ўплыву на Беларусь Еўракамісіі трэба сурёзна ўзважыць магчымасць новых санкцыяў. ГУНАР ВІГАНД, СЛУЖБА ВОНКАВАГА ДЗЕЯННЯ ЕЎРОПЫ: "Еўразвяз працягне праводзіць абмежавальныя захады супраць тых, хто мае дачыненне да рэпрэсіяў у Беларусі.