Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Губернатар патрабуе адстаўкі дырэктара

06.01.2012
Губернатар патрабуе адстаўкі дырэктара "Чысткі" на прадпрыемстве здабывання каменю "Граніт" могуць працягнуцца. Канстанцін Сумар запатрабаваў адстаўкі генеральнага дырэктара прадпрыемства Сцяпана Тураўца. Як паведамляе радыё "Свабода", загад кіраўніка Берасцейскай абласной адміністрацыі прагучаў на ранішняй нарадзе прадпрыемства. Нагадаю, напярэдадні стала вядома пра адстаўку старшыні праўрадавай прафсаюзнай арганізацыі Мікалая Якубовіча і звальненне начальніцы аддзелу працы і заработнай платы Наталлі Малевіч.

Рыбак: трэба спяваць песню, у якую верыш

06.01.2012
Рыбак: трэба спяваць песню, у якую верыш Пераможца конкурсу "Еўрабачанне-2009", нарвежскі музыкант беларускага паходжання Аляксандр Рыбак раіць беларускім выканаўцам не спрабаваць дагадзіць публіцы, а спяваць тое, што падабаецца ім самім. Пра гэта ён заявіў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Паводка ў Бразіліі

06.01.2012
Паводка ў Бразіліі Моцная паводка ўдарыла па паўднёвым усходзе Бразіліі -- з пачатку года ў штаце Мінас Жэрайс больш за 10 тысячаў чалавек засталіся без жытла, агулам ад стыхіі пацярпелі больш за 2 млн чалавек.

Балыкін пра павышэнне базавай велічыні

06.01.2012
Балыкін пра павышэнне базавай велічыні У Беларусі базавая велічыня з 1 красавіка 2012 г. складзе 100 тыс. бел. руб. Гэта прадугледжвае пастанова Савету Міністраў № 1785 ад 30 снежня 2011 г. Цяпер базавая велічыня складае 35 тыс. руб. Сяргей Балыкін нагадаў, што на сённяшні дзень у базавых велічынях вылічаюцца рознага кшталту штрафы і дзяржаўныя пошліны. Напрыклад, плата за рэгістрацыю камерцыйнай арганізацыі складзе з 1 красавіка 500 тыс. руб.

Падарожжа ў навагодняе мінулае

05.01.2012
Падарожжа ў навагодняе мінулае Здзейсніць падарожжа ў мінулае і адчуць атмасферу... савецкага Новага года можна ў Пінску. Дастаткова наведаць выставу савецкіх віншавальных паштовак і навагодніх цацак, што гэтымі святочнымі днямі працуе ў Музеі беларускага Палесся. Палёт Юрыя Гагарына, пяціканцовая зорка, Дзед Мароз з папе-машэ -- не толькі ўпрыгажэнні, але і сапраўдныя сведкі гісторыі нашай краіны. ІРЫНА ФЕДАРОВІЧ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ: "Калі мы рыхтуемся да навагодніх святаў і дастаем скрынкі з ялінкавымі ўпрыгажэннямі, першае, што дастаем, -- самую ўлюбёную цацку, якая нагадвае пра дзяцінства!" Вырабленыя са шкла, кардону і ваты аздабленні адлюстроўваюць не толькі навагоднюю атмасферу, але і вызначальныя падзеі савецкага жыцця.

Без зімовых лагераў

05.01.2012
Без зімовых лагераў Школьны зімовы лагер -- палёгка для дарослых (можна не турбавацца, з кім пакінуць ды чым заняць дзіця), ну і, натуральна, радасць для малых. АНЖАЛІКА: "Там шмат дзяцей з майго класу, шмат людзей, экскурсіі бываюць, дзеці казалі. А яшчэ іх водзяць у тэатр". На зімовых вакацыях Анжаліка ў лагер так і не патрапіла. Калі раней школы штогоду набіралі вакацыйныя групы, то сёлета ўсё раптам спынілася, што моцна зблытала планы бацькам шкаляроў. ТАЦЦЯНА ВАЛОДЗІНА, ШМАТДЗЕТНАЯ МАЦІ: "Падчас вакацыяў няма на каго пакінуць дзяцей.

Канфлікт на "Граніце"

05.01.2012
Канфлікт на Граніце Канфліктная сітуацыя на прадпрыемстве "Граніт", што ў Мікашэвічах Лунінецкага раёну, набыла новыя рысы. Працоўным, якія выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ды дабіваюцца павышэння заробкаў, нібыта пайшлі на саступкі. Звольніліся старшыня праўрадавай прафсаюзнай арганізацыі Мікалай Якубовіч і начальніца аддзелу працы і заработнай платы Наталля Малевіч. Але старшыня навастворанай суполкі незалежнага прафсаюзу гарнякоў Алег Стахаевіч адзначае, што на яе чальцоў ціснуць, а інфармацыя пра звальненне выглядае супярэчліваю: "Складана меркаваць.
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]