Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Новая базавая вышыня

04.01.2012
Новая базавая вышыня Штомесячная арэнда такой невялікай крамы на Ракаўскім рынку ў Менску каштуе прадпрымальніку Алесю Макаеву 1 300 000 рублёў. І з красавіка з-за росту базавай велічыні за тыя самыя 10 квадратных метраў трэба будзе плаціць амаль утрая больш. АЛЕСЬ МАКАЕЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: "Прадпрымальнікі яшчэ аптымістычна думаюць, што вырастуць заробкі, то бок і гандаль будзе большы... але ж заробкі не да базавай велічыні, а да тарыфнай стаўкі..." Стаўку першага разраду са студзеня паднялі на 32,5 %. Базавая ж велічыня з красавіка павялічваецца адразу на 185 %.

П'янства і гарэлка

04.01.2012
П'янства і гарэлка Урад усталяваў новыя квоты на выраб алкагольнай прадукцыі. Разлічваюцца яны ад колькасці спажыванага алкаголю ў краіне. Пры гэтым улічваецца і праграма папярэджання і пераадолення пянства і алкагалізму. Што адметна, істотна скарачаюцца квоты на таннае віно, але агулам у 2012-м выпем нашмат болей, чым летась. Сёлета гэтак званых чарнілаў вырабяць у 7,4 разу менш, чым у 2011-м. Затое выраб моцнага алкаголю вырасце больш як на 7 %. Значна павялічылі квоту на дарагія алкагольныя напоі, такія, як каньяк (на 23,4 %), віскі (41,7 %), рому (у 5 разоў).

Кавалёў чытае пратаколы суда

04.01.2012
Кавалёў чытае пратаколы суда Уладзіслаў Кавалёў, асуджаны да смяротнага пакарання за тэрарызм, распачаў знаёмства з пратаколамі судовых паседжанняў. Праз два тыдні, калі завершыцца гэта працэдура, могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд -- кажа адвакат Станіслаў Абразей. Асуджаныя да смяротнага пакарання за выбух ў менскім метро 11 красавіка мінулага года Уладзіслаў Канавалаў і Дзмітрый Кавалёў утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ. Апошні пасля вынясення прысуду звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні.

Для каго патанеў газ?

04.01.2012
Для каго патанеў газ? За пагадненні з Расеяй улады Беларусі напрыканцы цяжкога года ўхапіліся, як за выратавальнае кола. У выніку продажу "Белтрансгазу" цэны на расейскае блакітнае паліва для Беларусі знізіліся на 40 адсоткаў. Аднак калі Беларусь будзе набываць газ па цане 165 долараў за тысячу кубаметраў, кошт "для народу" складзе прыкладна 210 долараў -- у паўтара-два разы болей, чым летась. Куды дзяржава накіруе грошы, заробленыя на ўласных грамадзянах? ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: "Розніца ад зніжэння коштаў на газ, які пастаўляецца Расеяй, пойдзе ў рэзервовы фонд, які будзе падстрахоўваць эканоміку".

Падвышэнне коштаў на нафту

04.01.2012
Падвышэнне коштаў на нафту Падтрымліваць саюзніка ў ваенным плане Расеі хутчэй не спатрэбіцца, а вось рублём -- давядзецца ўжо неўзабаве. Менск плануе падвысіць тарыфы на транспартаванне расейскай нафты праз сваю тэрыторыю на 20 % -- паведаміла агенцыя РИА «Новости» са спасылкаю на неназваную крыніцу ў органах дзяржкіравання. Беларускі бок тлумачыць такі крок падаражаннем перапампоўвання энерганосьбітаў. Паводле зацверджанага ў 2010 г. механізму транспартавання нафты перагляд коштаў мусіць насіць планавы характар і праводзіцца не раней як праз 12 месяцаў пасля папярэдняга перагляду.

Расея абароніць ад... Польшчы?

04.01.2012
Расея абароніць ад... Польшчы? А тым часам Расея плануе бараніць Беларусь. Праўда, не ад ЗША, а ад бліжэйшага заходняга суседа. У інтэрнэт трапіў цікавы дакумент, падрыхтаваны ў Расейскім міністэрстве абароны. Паводле яго, Польшча мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Заходнюю Беларусь. Справаздача "Пагрозы ваеннай бяспецы Расейскай Федэрацыі", нядаўна падрыхтаваная генералам Мікалаем Макаравым, цяпер даступная на старонцы Грамадскай палаты. Заходнія часткі Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцяў пазначаныя ў схеме "Пагрозы ваеннай бяспецы Расейскай Федэрацыі".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]