Якім чынам перажыць эканамічны крызіс? Дзе захоўваць ашчаджэнні, каб не страціць? Чаго мы можам патрабаваць у краме? І як адкрыць уласны бізнес? Як не згубіцца ў складаных законах эканомікі ды не згубіць свае грошы, параіць вам эканамічная праграма «Асабісты капітал» у эфіры «Белсату» 23 студзеня а 19:25.
Тысячы вугорцаў выйшлі на вуліцы Будапешту ў нядзелю з патрабаваннем пакінуць апазіцыйным радыёстанцыям магчымасць трансляцыяў. Пасля прыняцця новага закону аб медыях адной з апазіцыйных радыёстанцыяў "Klub Radio" не падоўжылі ліцэнзіі на вяшчанне на хвалі, якую "Klub Radio" выкарыстоўвала апошнія дзесяць гадоў.
„Калі нашая царква, наш Мітрапаліт скажа сваё слова, гэта будзе сведчыць пра тое, што ён не баіцца сказаць яго. Я лічу што гэта ягоны доўг -- ён не мусціь маўчаць. - гаворыць Святлана Чорная. - Гэта таксама будзе указваць на тое, які наш народ, якія мы, якая Беларусь і якія прадстаўнікі нашае царквы. Гэта шмат скажа пра нас міжнароднай супольнасці".
І ДУБКОВА ДАЛЁКА НЕ ПРАЙШЛА Новы год у серыі турніраў "Про-тур" Міжнароднай федэрацыі настольнага тэнісу распачаўся ў Будапешце. І на Адкрыты чэмпіянат Вугоршчыны прыехаў нават першая ракетка свету ў мужчынаў -- кітаец Ма Лон, але адсутнічае найлепшы з еўрапейцаў -- немец Тыма Боль, ды беларус Уладзімір Самсонаў, які мае чатырнаццаты рэйтынг у свеце. Ніхто з нашых мужчынаў у асноўную сетку не трапіў, і заставалася хвалявацца толькі за Алену Дубкову. У матчы другога кола беларуска саступала 0:2 суперніцы з Тайпею, здолела зраўняць вынік, але не дацягнула і ў 1/8 фіналу прапусціла азіятку.