Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Мядзведзеў прапаноўвае рэформы

22.12.2011
Мядзведзеў прапаноўвае рэформы Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў нечакана заявіў пра неабходнасць палітычных рэформаў у краіне. У прыватнасці, ён заклікаў спрасціць працэдуру рэгістрацыі партыяў і вярнуцца да выбараў губернатараў.

Паганяйла: У Беларусі дзейнічаюць банды

22.12.2011
Паганяйла: У Беларусі дзейнічаюць банды "Гэта яшчэ раз даказвае, што ў Беларусі дзейнічаюць бандфармаванні, якія нанятыя або нейкім чынам выкарыстоўваюцца прадстаўнікамі сілавых структураў, напрыклад, КДБ дзеля барацьбы з актывістамі грамадзянскай супольнасці»

Пагняйлв: Вінаватых шукаць не будуць

22.12.2011
Пагняйлв: Вінаватых шукаць не будуць Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць правяранне па факце магчымага здзяйснення злачынства ў дачыненні да актывістак ўкраінскага руху "Femen". Праваабронцы ставяцца да гэтага скептычна. "Вінаватых ніхто шукаць не будзе і і х афіцыйна не знойдуць, хоць улады ведаюць, каму даручалася выкананне гэтых дзеянняў, хто нясе адказнасць і пра тое, што гэтыя дзеянні маюць крымінальнакаральны характар (уголовнонаказуемый -- арыг.)" - заявўіў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат" Гары Паганяйла.

Пагняйлa: Вінаватых шукаць не будуць

22.12.2011
Пагняйлa: Вінаватых шукаць не будуць Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць правяранне па факце магчымага здзяйснення злачынства ў дачыненні да актывістак ўкраінскага руху "Femen". Праваабронцы ставяцца да гэтага скептычна. "Вінаватых ніхто шукаць не будзе і і х афіцыйна не знойдуць, хоць улады ведаюць, каму даручалася выкананне гэтых дзеянняў, хто нясе адказнасць і пра тое, што гэтыя дзеянні маюць крымінальнакаральны характар (уголовнонаказуемый -- арыг.)" - заявўіў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат" Гары Паганяйла.

Атрошчанкаў пра кнігу "Супраць плыні"

22.12.2011
Атрошчанкаў пра кнігу Супраць плыні «Мы ведаем, што мы -- беларусы, мы бачылі шмат гераізму, мы гэта рабілі, -- гаворыць былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў. -- Перад намі прыклад тых людзей, хто цяпер за кратамі, ім цяпер значна цяжэй, чым было нам. Значна цяжэй, чым нам, было нашым сваякам, нашым сёстрам, нашым сябрам. Тое, што сёння перажываюць Марына Адамовіч, Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка, Наста Палажанка, -- гэта вельмі цяжка. Таму хачу падзякаваць Аляксандру Тамковічу -- той гераізм, які праявіла наша краіна, наш народ, ён упісаў у гісторыю Беларусі».

Памідораў пра новы альбом

22.12.2011
Памідораў пра новы альбом «Праца над альбомам ішла даволі доўга, -- патлумачыў журналістам Аляксандр Памідораў, -- і вось нарэшце 2 снежня ён выйшаў. У яго ўвайшлі 13 песень, напісаных з 2002 да 2010 года, і два бонусныя трэкі. Рэпу і гіп-гопу вы там не знойдзеце. Я -- стары, хворы меламан і люблю старыя кружэлкі, старыя дыскі з тых часоў, калі модна было выдаваць нейкія канцэптуальныя рэчы кшталту тых, што рабілі «Uriah Heep». Такія альбомы, якія абяднаныя адзінай ідэяй. Гэта ўсё адтуль, гэта ўсё, прабачце, такое ў мяне дрэннае выхаванне.

"Галасуй за свабоду!"

21.12.2011
Галасуй за свабоду! Карціны пад назваю "Галасую за свабоду!" напісаныя даволі проста: бел-чырвона-белыя сцягі, створаныя з адбіткаў правых далоняў вядомых беларусаў, ды з іх аўтографаў. Аднак справа не ў мастацкіх вартасцях. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП, СУАЎТАР КАРЦІНЫ: «Для нас сама ідэя вельмі важная. Вядомыя людзі Беларусі галасуюць за свабоду. Гэтым мы прыцягваем і ўвагу грамадскасці да пэўных тэмаў». Сярод тых, хто такім чынам прагаласаваў за свабоду, тэлевядоўца Зінаіда Бандарэнка, паэт Генадзь Бураўкін, журналістка Святлана Калінкіна, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Станіслаў Багданкевіч ды іншыя славутыя людзі Беларусі.

Запавет Вацлава Гавэла

21.12.2011
Запавет Вацлава Гавэла Раніцаю з вайсковымі ўшанаваннямі труну з целам Вацлава Гавэла перанеслі ў Пражскі град -- рэзідэнцыю чэшскіх прэзідэнтаў. Тысячы людзей узялі ўдзел у жалобным шэсці ў памяць чалавека, які падарыў свайму народу волю: Дзякуючы Гавэлу -- аднаму з лідараў Аксамітнай рэвалюцыі -- змены ў краіне адбыліся без аніводнай чалавечай ахвяры. ПІТЭР БРАЯН, ТУРЫСТ З АЎСТРАЛІІ: «Вялікі чалавек і вялікая страта для свету ўвогуле. Каб на свеце было болей такіх людзей, мы б жылі ў значна спакайнЕйшым і прадуманейшым свеце».

"Муж трымаецца годна"

21.12.2011
Муж трымаецца годна Мікола Статкевіч пачуваецца нармальна, нягледзячы на траўмы пасля справакаванай супраць яго бойкі ў Шклоўскай калоніі нумар сямнаццаць. У гэтым асабіста пераканалася Марына Адамовіч, з учора -- жонка былога кандыдата на прэзідэнцтва ды палітвязня. Пасля 24-гадзіннага спаткання з Міколам яна вярнулася дадому ў Менск -- чакаць і надалей змагацца за вызваленне сужэнца з-за кратаў. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА: "Ён, безумоўна, схуднелы, але абсалютна не выглядае зняможаным, чаго я баялася, гледзячы на іншых хлопцаў, якія выйшлі з вязніцаў раней -- у жніўні ды верасні.

Дзяржаўныя кошты

21.12.2011
Дзяржаўныя кошты Гэтыя б праблемы беларусам. Кошты на малако зашкальваюць. І каб купіць яго танней, у крамах непасрэдна ад вытворцы даводзіцца стаяць у чарзе нават ад чацвёртай раніцы. Часам -- пад дажджом. КАРЭСПАНДЭНТКА: "Вы задаволеныя, што а 4-й раніцы падняліся?" СПАЖЫЎЦЫ: "Задаволеныя. Я хачу добрага, якаснага, смачнага малака -- а не купляць памыі ў краме". Але прычына не толькі ў гэтым. Дый "задаволеныя" не ўсе. Калі ў чарзе даведваюцца, што мы не з дзяржаўнага тэлебачання, размаўляюць ахвотней.

Ярмошына верыць у сумленнасць

21.12.2011
Ярмошына верыць у сумленнасць Тым часам улады Беларусі рыхтуюцца да наступнай выбарчай кампаніі -- у Палату прадстаўнікоў. Галасаванне мае адбыцца налета ў верасні. Пра гэта заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Чыноўніца, якая, дарэчы, таксама ёсць у спісе неўязных у ЗША ды краіны Еўразвязу, усцяж не бачыць неабходнасці ў змяненні заканадаўчай ці тэхнічнай базы выбарчага працэсу. ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА, СТАРШЫНЯ ЦЭНТРВЫБАРКАМУ: "Няма ніводнага тэхнічнага сродку, які б мог даць поўную гарантыю, што выбары будуць сумленныя.

Штаты гнуць лінію

21.12.2011
Штаты гнуць лінію Абноўлены спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗШA, пашыраныя фінансавыя санкцыі -- не толькі супраць палітыкаў, але і кіраўніцтва спецслужбаў. Гэткія захады прадугледжвае апошняя рэдакцыя Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, зацверджаная сёння Палата. прадстаўнікоў ЗША. Змены набудуць законную моц пасля падпісання прэзідэнтам Баракам Оўбамам. Разам з тым дакумент, як і раней, пашырае эканамічныя абмежаванні датычна кампаніяў, блізкіх да сямі Аляксандра Лукашэнкі. З іншага боку, Белы дом дэкларуе грашовую дапамогу апазіцыі, няўрадавым арганізацыям ды медыям.

«Femen» адкажа на крыўду

21.12.2011
«Femen» адкажа на крыўду Прыехалі ў Менск -- а апынуліся спачатку ў лесе, а потым -- на допыце ў Ельскім РУУСе, ля самай украінскай мяжы. Прыбыў туды і консул Украіны Мікола Канцэр, аднак сітуацыі не каментаваў. Афіцыйны Кіеў не выказаўся і дагэтуль. А вось беларускае КДБ, якое ўчора выкраданне дзяўчат не каментавала, сёння агучыла сваю, прынамсі, нечаканую версію падзеяў. ВАДЗІМ ЗАЙЦАЎ, СТАРШЫНЯ КДБ: "Развіваецца найгрубейшая правакацыя, характар і мэты якой трэба будзе высветліць". КДБ назвала тое, што адбылося з дзяўчатамі, выдумкаю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]