Лукашэнка саступіў Назарбаеву. Старшынёўства ў АДКБ ад Беларусі сёння перайшло да Казахстану. У расейскай сталіцы завершыўся двухдзённы саміт кіраўнікоў трох краінаў. У Маскве прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Дзмітрый Мядзведзеў і Нурсултан Назарбаеў таксама паставілі свае подпісы пад пагадненнем аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі. Новаствораная структура сталася першым наднацыянальным органам у межах стварэння Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расеі ды Казахстану. Кіраўніком ЕЭК прызначаны расейскі міністр прамысловасці ды гандлю Віктар Хрысценка.
Стаць жонкаю "дзекабрыста". Праз паўгода змагання з адміністрацыяй шклоўскай калоніі Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч дазволілі пабрацца шлюбам. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА: "Вельмі доўга цягнулася насамрэч, і да сённяшняга дня... Я сюды прыехала, не маючы ніводнага адказу, па сутнасці, з самой калоніі, нягледзячы на тое, што ўжо 3 тыдні як заява пададзеная, і афіцыйна калонія ведае, што гэты шлюб адбудзецца". Экс-кандыдата на прэзідэнцтва Міколу Статкевіча затрымалі на Плошчы 19 снежня.
Ціхая малітва за палітвязняў ды вольную будучыню для Беларусі на ўгодкі паслявыбарчых пратэстаў ператварылася ў брутальнае паляванне на ўдзельнікаў сустрэчы. ГАННА ШАПУЦЬКА, ГРАМАДСКАЯ АКТЫВІСТКА: "Мы стаялі, спявалі малітву за Беларусь, падбеглі і выхапілі Алеся Макаева і пацягнулі. Чалавек маліўся, і не дазволілі маліцца". Праваахоўнікаў у цывільным не спынілі ні знічы, ні святое месца, ні нават тое, што асноўнымі ўдзельнікамі былі жанчыны, часам з дзецьмі. Дасталася бадай кожнаму ўдзельніку.
Палітычная правакацыя на прыступках КДБ. Такой знявагі беларускія камітэтнікі яшчэ не бачылі. Смеласць сказаць голасна праўду і зрабіць гэта топлес мелі тры ўкраінскія дзяўчыны: Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава. Шок для сілавікоў быў такі моцны, што спачатку яны пачалі хапаць журналістаў. ТАЦЦЯНА ГАЎРЫЛЬЧЫК, ВІДЭААПЕРАТАРКА: "Гэта была нейкая злосць. Яны ведалі пра гэтую акцыю. І калі на акцыях звычайна на кожнага журналіста па тры асобы у цывільным, а тут нікога няма -- разгубленасць, нейкія дзеўкі, пару журналістаў, выходзяць два чалавекі.
По данным правозащитников, вечером 19 декабря в Минске задержано около пятидесяти человек, которые вышли в центр города, чтобы зажечь свечи в знак солидарности с политзаключенными, арестованными после прошлогодних выборов президента. Основные задержания произошли на площади Независимости, Октябрьской площади и площади Якуба Коласа. На площади Независимости людей задерживали прямо возле Красного костела, где в это время шла служба. Координировал работу подчиненных лично глава столичной милиции Александр Барсуков.