Галоўным вынікам 2011 г. для Беларусі Павел Шарамет называе "масавае расчараванне" грамадзянаў у кіраўніку краіны. "Ёсць і далёкасяжныя наступствы -- напрыклад, сурёзная эміграцыя з краіны. І мы, беларусы, паступова ўцягваемся ў момант ісціны. Цяпер можна казаць пра пачатак распаду краіны, -- гаворыць Павел Шарамет. -- Улады слабыя, яны не маюць ніякіх рэсурсаў -- акрамя таго, як прадаць краіну ўсходняму суседу". Суразмоўца лічыць, што цяпер Беларусь як ніколі блізкая да таго, каб згубіць свой гістарычны шанец на незалежнасць.
Беларускі рэжым будзе як мага далей адкладаць момант, калі палітычная лібералізацыя і дыялог з апазіцыя стануць непазбежнымі, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў. "Але гэта залежыць не столькі ад палітычнага рэжыму, колькі ад рэальнай кансалідацыі ды ўзмацнення дэмакратычных сілаў у краіне", -- дадаў ён.
Напярэдадні на 75-м годзе пайшоў з жыцця Вацлаў Гавэл, легендарны лідар апазіцыі, сцэнарыст, драматург, апошні прэзідэнт Чэхаславаччыны, першы прэзідэнт Чэхіі -- чалавек-эпоха і вялікі сябар Беларусі. Да сваіх апошніх дзён ён бараніў правы чалавека. 15 снежня Вацлаў Гавэл напісаў каляднае віншаванне палітычным зняволеным у нашай краіне, але для ўсіх нас яно гучыць як запавет. І, магчыма, гэта быў апошні тэкст, напісаны ім. "Дарагія сябры! Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць напярэдадні Новага года і пажадаць вам і вашым блізкім, каб гэты год быў лепшы за мінулы.
Марафон салідарнасці з Беларуссю стартаваў у Варшаве яшчэ 10 снежня. Прэмера дакументальных фільмаў, фотавыстава, дыскусіі на беларускую тэматыку ў польскім Сейме. А сёння -- акцыя ля беларускай амбасады, дзе да пікетоўцаў ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў уладаў гэтак і не выйшаў. МАРЭК МІГАЛЬСКІ, ЕЎРАДЭПУТАТ, АРГАНІЗАТАР АКЦЫІ: "Гэта скандал, што ў 21 стагоддзі ля межаў Еўразвязу функцыянуе класічная брутальная дыктатура. Недапушчальна, што 10 мільёнаў людзей зняволеныя сваім правадыром. Таму ціск міжнароднай супольнасці абавязковы".
Пакуль у Палацы рэспублікі пераможца выбараў хваліўся, як ён палітычна ды фізічна расправіўся з апанентамі, праўны аспект галасавання падбіла місія АБСЕ. ТОНІ ЛОЙД, МІСІЯ АБСЕ: "Працэс выбараў значна пагоршыўся падчас падліку галасоў, што перакрэсліла ўсе ранейшыя дасягненні". Дадаць да таго гвалт уладаў супраць палітыкаў ды пратэстоўцаў пасля выбараў... Цяжка было спадзявацца на іншую рэакцыю свету на падзеі ў цэнтры Еўропы. ЕЖЫ БУЗЭК, СТАРШЫНЯ ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ: "Міжнародная супольнасць не можа прыняць такіх дзеянняў".
Паліцы ў крамах поўныя. Рабрынкі за пяць, сыравяленая кілбаска за 34 тысячы. Роўна год таму шмат хто з беларусаў адзначаў рост свайго дабрабыту, бо кіраўнік краіны, як і абяцаў, перад прэзідэнцкімі выбарамі дамогся павышэння сярэдняга заробку да 500 долараў. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: "Мы больш куплялі, скажам, абнавілі пральную машыну, абнавілі лядоўню, абнавілі штосьці з рэчаў, планавалі добра адзначыць Новы год, планавалі летні адпачынак". "Перад выбарамі павысілі заробак, а потым жа вунь дэвальвацыя адбылася.
Менск. Плошча Незалежнасці. Тут адбыліся падзеі, якія перадвызначылі лёс краіны і тысячаў людзей. Хтосьці трапіў за краты, хтосьці зехаў з краіны, ну а нехта атрымаў прэмію ці новыя пагоны. Што ж праз год засталося ў памяці менчукоў? АПЫТАННЕ, МЕНСК: "Народ выйшаў на плошчу выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю". "Не памятаю". "Спрабавалі дзверы, шкло біць у Доме ўраду". "Людзі былі не задаволеныя гэтымі выбарамі, і яны выходзілі на вуліцы". Згодна з рознымі падлікамі, год таму на вуліцы сталіцы выйшлі ад трыццаці да сарака тысячаў "незадаволеных".
Год пасля Плошчы -- дата знакавая. У тым ліку і для праваахоўных органаў. Акурат сёння экс-кандыдата на прэзідэнцтва Уладзіміра Някляева выклікалі ў кіраўніцтва выканання пакаранняў МУС. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА: "Гэтага можна было чакаць, каб адрэзаць ад магчымасці ўдзелу ў вечаровых мерапрыемствах". Папярэджанне аб забароне на ўдзел у магчымых акцыях атрымалі таксама намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка ды жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп.