Каралеўства Нідэрланды. Краіна з моцнаю эканомікаю ды заробкамі, якія беларусам могуць толькі сніцца. Доктар-стаматолаг зарабляе тут у сярэднім 8000 еўраў за месяц, настаўнік -- 4000, паштальён -- 2000. Тым не менш, як упэўненыя ва ўніверсітэце гораду Тыльбюрг, высокі ўзровень жыцця зусім не гарантуе чалавеку шчасця. І калі, напрыклад, бэйбікі пераважна плачуць, бо ім халодна або яны хочуць есці, то слязлівы дыяпазон дарослых значна шырэйшы. АД ВІНХЭРГУТС, ПРАФЕСАР УНІВЕРСІТЭТУ Г. ТЫЛЬБЮРГ: "Дарослыя плачуць з самых розных прычынаў.
Сёлетняя праграма прыватызацыі праваленая. Гэта вынікае з заяваў Дзяржаўнага камітэту маёмасці. Афіцыйна абвяшчаецца пра адмену аўкцыёнаў, прызначаных на 16 і 21 снежня, не адбыліся і конкурсы 7 і 8 снежня. Большасць выстаўленых на продаж прадпрыемстваў застаецца на дзяржаўным балансе. Аўкцыёны продажу прадпрыемстваў адмянілі ўва ўсіх абласцях. Сярод іншых улады планавалі прадаць "Магілёўгазбуд", Віцебскі завод зборнага жалезабетону, "Берасцейскія дываны", сталічны "Белгрузмагістраль" ды дзясяткі іншых.
Прысуд, вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, зноў востра паставіў пытанне аб мэтазгоднасці смяротнага пакарання ў Беларусі. Немагчыма забіраць жыццё, бо гэта найвялікшая каштоўнасць, дадзеная Богам, -- кажуць святары. Аднак у пытанні смяротнай кары Праваслаўная царква пазбягае адназначных ацэнак. "Царква не мусіць катэгарычна патрабаваць адмены смяротнага пакарання -- тым больш у грамадстве, якое ў сваёй большасці гэтак рашуча на ім настойвае. Аднак царква імкнецца аказаць пастарскі ўплыў на фармаванне ў сваіх дзяцей пачуцця сацыяльнай адказнасці ды судовай адплаты без ідэі забойства", -- сцвярджаецца ў тлумачэнні Менскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
Беларусі пакуль не вернуць статусу адмыслова запрошанай у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Як падкрэслілі ўдзельнікі паседжання палітычнага камітэту ПАРЕ ў Страсбуры, афіцыйны Менск самастойна і свядома паварочваецца спінаю да Еўропы і яе каштоўнасцяў. Перадусім палітычны камітэт ПАРЕ занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі ды свабодамі чалавека ў Беларусі. А таму, мяркуюць у Еўразвязе, санкцыі, уведзеныя супраць афіцыйнага Менску, мусяць не толькі заставацца, але і ўзмацняцца. Нязменнымі ўмовамі ПАРЕ застаюцца вызваленне палітычных вязняў, спыненне пераследу дэмакратычнае апазіцыі, незалежных медыяў ды праваабаронцаў.
Працэс палітычна матываваны, а віна -- не даказаная. Для сяброў і паплечнікаў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" ягоная невінаватасць па-ранейшаму безумоўная. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, ЛІДАР РУХУ «ЗА СВАБОДУ»: "Ён не палітык, які змагаўся за ўладу, грошы, пасаду. Ён папросту хацеў, каб людзі жылі без страху. І вось сёння такі момант, калі трэба дапамагчы самому Бяляцкаму. Мы не прызнаем прысуду". Адсюль ідэя -- дапамагчы Алесю Бяляцкаму пагасіць кампенсацыю, якую вызначыў суд за нібыта нанесеныя дзяржаве страты.
Вывесці з ценю даходы, падаткі за якія не заплачаныя. А таксама прыцягнуць сродкі, што грамадзяне трымаюць на замежных рахунках, у айчынную эканоміку. Такі эфект мусіць выклікаць амністыя капіталу. АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Яна скіраваная на тое, каб прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ад унутраных інвестараў, каб яны пачалі працаваць "па-беламу" і плаціць падаткі". І папярэдняе рашэнне пра амністыю капіталу ўлады Беларусі, хутчэй за ўсё, ужо прынялі. Паводле звестак Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, якія агучыў яе прадстаўнік Ігар Леднік, старшыня Нацбанку Надзея Ермакова пераконвала прэмер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў неабходнасці амніставаць капітал яшчэ ў верасні.