90 гадоў таму ў польскім Закапанэ пасля працяглай хваробы памёр адзін з пачынальнікаў беларускага руху 20 стагоддзя, заснавальнік Беларускай сацыялістычнай Грамады Iван Луцкевіч.
Іван Герман Луцкевіч (такое было яго поўнае імя) прадчуваў сваю смерць, піша «Народная Воля»
Прыехаўшы ў сакавіку 1918 года ў Менск (так тады называўся горад) і сустрэўшыся з членамі сваёй партыі і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, узяўшы ўдзел у абвяшчэнні незалежнасці Беларусі як прадстаўнік Віленшчыны, ён вяртаўся ў нашу старажытную сталіцу са словамі: Ну, дык цяпер нам і паміраць ужо можна!.
подробнее