"Ідэі, якія прапаноўваюць нацыяналісты, паступова робяцца мэйнстрымам. Не адразу, вядома, аднак калі паглядзець на працяглы прамежак часу, то за апошнія дваццаць гадоў шмат з таго, што падавалася немагчымым радыкалізмам і прамаўлялася толькі маргінальнымі палітыкамі, цяпер спакойна кажуць абсалютна рэспектабельныя людзі", -- гаворыць Аляксандр Вярхоўскі, расейскі праваабаронца, кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтру "Сова".