Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Ці праўду сказаў Сурыкаў?

01.12.2011
Ці праўду сказаў Сурыкаў? Аляксандр Сурыкаў заявіў напярэдадні, што продаж "Белтрансгазу" пазітыўна ацаніла частка апазіцыйнага асяроддзя. Сярод іншых, кампанія "Гавары праўду!", Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", а таксама палітык Анатоль Ляўковіч, які лічыць сябе старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". АЛЯКСАНДР СУРЫКАЎ, АМБАСАДАР РАСЕІ Ў БЕЛАРУСІ: "Тыя, хто разумее, што самае галоўнае ў дзяржаве -- гэта жыццё людзей і яго паляпшэнне, а не імкненне да ўлады шляхам скідання дзейнай улады, -- а пасля хоць трава не расці, -- яны ацэньваюць гэта разумна".

Рука руку грэе

01.12.2011
Рука руку грэе Падобна на тое, што карупцыя, на хвалі змагання з якою сямнаццаць гадоў таму да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, канчаткова захліснула нашую краіну. Прынамсі пра гэта сведчыць чарговы рэйтынг міжнароднай арганізацыі "Transparency International". За апошні год нашая краіна скацілася у ім адразу на 16 пунктаў. Паводле аўтараў даследавання, Беларусь займае 143-ю пазіцыю са 189-ці наяўных. Непачэсны пасаг сёлета з Беларуссю дзеляць Расея, а таксама такія краіны, як Азербайджан, Маўрытанія, Нігерыя ды Уганда.

Прысуды пад прыцэлам

01.12.2011
Прысуды пад прыцэлам Рэха смяротных вердыктаў, вынесеных у беларускім Доме правасуддзя, прагучала на ўвесь свет. Першыя рэакцыі прыйшлі ад кіраўніцтва Еўразвязу. МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАР КЭТРЫН ЭШТАН: "Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан выказвае шкадаванне з нагоды смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву. Але мы спадзяемся, што суд будзе ў поўнай меры шанаваць іхнае права на апеляцыю". Выказаў шкадаванне з нагоды вынесеных прысудаў і старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк -- у сваім запісе на "Twitter".

Вырак -- вышэйшы за жыццё

01.12.2011
Вырак -- вышэйшы за жыццё Зачытванне выраку. Твар Уладзіслава Кавалёва скамянеў у чаканні. Ён не зменіцца і пасля словаў: "Пакараць смерцю праз расстрэл". Толькі пазней стане вядома, што ў гэты момант аператар Беларускага тэлебачання вылучыў гук, бо зала выбухнула незадавальненнем, выкрыкваючы суду "Ганьба!". Сярод іх былі і пацярпелыя ад тэракту. СВЯТЛАНА, ПАЦЯРПЕЛАЯ: "Як звычайна кажуць, суд разбярэцца. Але ці разабраўся?.. Цяжка сказаць". Словы няпэўнасці ад назіральнікаў працэсу -- але пры гэтым брутальны прысуд.

Прашэнне аб памілаванні

01.12.2011
Прашэнне аб памілаванні Маці асуджанага на смерць па справе тэрактаў Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва падала прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]