Еўразяз не мае рэальных рычагоў уздзеяння на беларускі рэжым, а Расея можа сабе шмат чаго дазволіць, мяркуе палітолаг Юры Чавусаў. "Расея не мае патрэбы ажыццяўляць жорсткую палітыку ў дачыненні да свайго беларускага контрагента -- ён не мае іншага выйсця акрамя як падпарадкоўвацца Маскве. Гэта тое, што Аляксасндр Рыгоравіч назваў "нахілілі" - падкрэсліў эксперт.
Продаж "Белтрансгазу" палітолаг называе "сімвалічным распродажам "фамільнага срэбра". Паводле чаканняў Масквы, за гэтым мае адбыцца далейшая прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок, на думку Чавусава, будзе імкнуцца прадаць гэтыя прадпрыемствы не расйескім прадпрымальнікам. "Мы бачым, як заозяцца ў Беларусь "дэсанты" украінскіх алігарахаў, якім прапануюцца беларускія прадпрыемствы ў абмен на тое, што украінскі капітал не выстаўляе сістэмных патрабаванняў па рэфармаванню беларускай гаспадаркі" - дадаў Юрый Чавусаў.
Фінансавы аналітык Сяргей Чалы ўпэўнены, што падпісаныя ў Маскве дамоўленасці ў газавай сферы і, як вынік, "інтэграцыйная зніжка" на расейскі газ - гэта хучэй перамога афіцыйнага Менску, чымся Масквы. "Прыкладна ад лета вельмі актывізаваўся беларускі бок на гэтых перамовах, увесь час пытаючыся -- мы ўдзльнічаем ва ўсіх гэтых інтэграцыйных праектах, а дзе вынік? Мы па-сутнасці знаходзімся там толькі дзеля аднаго пытання, а менавіта -- дзеля роўных, ці прынамсі блізкіх да расейскіх, коштаў на энэрганосбіты, - гаворыць Сяргей Чалы.
Аляксандр Лукашэнка ў адным са сваіх інтэрвю назваў прадпрыемства "іржаваю трубою", аднак фінансавы аналітык Сяргей Чалы зазанчае, што за другую палову акцый "Белтрансгазу" расейцы заплацілі удвая большую цаны, прычым без адтэрміновак выплаты. "Стала зразумела, што "Паўночны струмень" - гэта добра, але запаўняць яго няма чым. Бо таго росту попыту, на газ у Еўропе, на які разлічваў "Газпром", няма" - зазначае Сяргей Чалы. Пры гэтым на ўтрыманне "Паўночнага струменя" патрэбныя грошы.
Пакуль дзеці чакаюць свайго адзінага Санта-Клаўса, у амерыканскім штаце Мэйн на паўночным усходзе краіны іх зявілася адразу дзве з паловаю сотні! Менавіта столькі лыжнікаў і сноўбардыстаў пераапрануліся у казачных персанажаў, каб узяць удзел у Сантавай Нядзелі -- дабрачынным свяце, грошы з якога пойдуць на цацкі для дзяцей. "Удзельнік мусіць прыйсці, апрануты ў чырвоную шапку з белым пампонам, чырвоную куртку, штаны Санта-Клаўса, мець белую бараду, а таксама прынесці ад 10 долараў для штогадовай акцыі ротары клубу, які збірае грошы на падарункі дзецям рэгіёну".
"Талака" працягвае жыць. Новыя талакоўцы, іншыя часы... Ідэя тая ж, што 25 гадоў таму. АНДРЭЙ СКІДАН, ПРАЦАЎНІК МУЗЕЮ Ў ВЕТЦЫ, ТАЛАКОВЕЦ: "Сэнс "Талакі" ў тым, што яна заўсёды збірала людзей вакол канкрэтнай ідэі. Заўсёды гэтай ідэяй было адраджэнне беларускай культуры, мовы, традыцыі... А ўсё пачалося з прыезду ў Гомель пісьменніка Сяргея Дубаўца і ягонай жонкі, загінулай амаль год таму, паэткі Таццяны Сапач. Абое былі захопленыя адраджэннем беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў.
Больш за 40 тысяч праглядаў праз "YouTube". І гэта толькі за выходныя. Відэа суботняй атакі на будынак "Белтэлерадыёкампаніі" бе рэкорды папулярнасці. Непрыемны сюрпрыз чакаў працаўнікоў дзяржаўнага тэлебачання ў выглядзе цэлага вядра лапшы на uанку. Акцыю зладзілі актывісты Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Паводле маладзёнаў, да такога кроку іх падштурхнулі палітычна ангажаваныя ды неабектыўныя рэпартажы дзяржаўнага Беларускага тэлебачання. А таму з заклікам "Хопіць!" яны аблілі дзверы цэнтральнага ўваходу поўным вядром з локшынаю.
Разгледзець магчымасць адмены смяротнага пакарання заклікае ўлады Беларусі і камітэт ААН супраць катаванняў. Слуханні аб сітуацыі ў Беларусі адбыліся ў мінулым месяцы ў Жэневе. У выніку камітэт выдаў адмысловыя рэкамендацыі для афіцыйнага Менску. Адзначу, што да ўвагі выканаўчага органу была пададзеная як справаздача праваабаронцаў, гэтак і афіцыйная -- ад чыноўнікаў. Камітэт ААН настойвае на расследаванні ўсіх выпадкаў катаванняў у нашай краіне ды заклікае ўлады Беларусі ажыццяўляць сталы маніторынг за выкананнем заканадаўства.
У часе выбарчай напружанасці ў Расеі суседнія палітыкі, аднак, паспяваюць каментаваць і падзеі ў нашай краіне. Уладзімір Жырыноўскі не верыць у вінаватасць Канавалава і Кавалёва. Пра гэта лідар ліберал-дэмакратаў Расеі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве. На думку расейскага палітыка, у Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не было аніякіх матываў для тэракту. Лідар ЛДПР лічыць, што выбух у менскім метро маглі здзейсніць толькі сапраўдныя тэрарысты, а не два хлопцы -- "слесар і электрык".
Каля шасцідзесяці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ўзялі ўдзел у працы Паралельнай канферэнцыі АБСЕ ў Вільні. Беларускі бок рэпрэзентавалі праваабаронцы цэнтру "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў ды іншыя грамадскія арганізацыі. Адно з цэнтральных пытанняў -- сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне. ДУНЯ МІЯТАВІЧ, АФІЦЫЙНАЯ ПРАДСТАЎНІЦА АБСЕ: "Я вельмі пільна адсочваю сітуацыю ў Беларусі, але, на жаль, не магу сказаць, што яна палепшылася. Я ведаю, што сітуацыя, гэтак бы мовіць, далёка не ружовая.