Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Эканамічныя супярэчнасці

08.12.2011
Эканамічныя супярэчнасці Утрая вышэйшы заробак і "Мэрсэдэсы" ў карыстанне. Такія змены чакаюць працаўнікоў "Белтрансгазу", які на мінулым тыдні перайшоў ва ўласнасць "Газпрому". Старшыня "Газпрому" Аляксей Мілер, які прыехаў з працоўным візітам у Менск, агучыў і іншыя планаваныя рэформы на "Белтрансгазе". Сярод іх -- пабудова новага офісу прадпрыемства з прылеглым да яго спартовым комплексам, а таксама змена назвы "Белтрансгаз" на "Газпром-Трансгаз Беларусь".

Арышты ў Расеі

08.12.2011
Арышты ў Расеі Расейская паліцыя затрымала каля 60 чалавек у выніку ўчорашняй акцыі пратэсту ў цэнтры Санкт-Пецярбургу. Затрыманым паабяцалі выпісаць штрафы і адпусціць дадому, калі яны прызнаюць сваю віну. У іншым выпадку ім пагражае 15 дзён арышту.

Шушкевіч: Захад баяўся развалу СССР

08.12.2011
Шушкевіч: Захад баяўся развалу СССР Яны думалі, што мы дурні -- падзелімся і будзе бойка. Дык вось, я лічу, што ў нас хапіла і мужнасці, і розуму і падзяліцца, і не пабіцца, не праліць ні кроплі крыві. Потым ужо назвалі гэта «белавежскім кансенсусам», «шэдэўрам дыпламатыі канца ХХ стагоддзя», --

Шушкевіч пра сустрэчу ў Віскулях

08.12.2011
Шушкевіч пра сустрэчу ў Віскулях Станіслаў Шушкевіч узгадвае, што спачатку мэты сустрэчы ў Віскулях былі зусім іншыя. «Мы -- Фокін, Краўчук, Кебіч і я -- сабраліся прасіць Расею аб пастаўках нам вуглевадароднай сыравіны зімой 1991/1992 гадоў не на рыначных умовах, бо «рынак» мы не цягнулі. Вось была наша мэта -- каб не замерзнуць», -- распавядае палітык.

Вадалажская: Людзі гатовыя паверыць ураду

08.12.2011
Вадалажская: Людзі гатовыя паверыць ураду "Давер, рэйтынгі -- яны звязаныя не толькі з абектыўнаю эканамічнаю сітуацыяй, яны звязаныя таксама з папулістскімі захадамі, з тым, што людзі гатовыя альбо не гатовы ізноў паверыць -- гаворыць сацыёлаг Таццяна Вадалажская, - Людзям трэба ў штосці верыць. І калі робяцца нейкія захады, хай сітуацыя не вельмі змяняецца, то ёсць надзея на тое, што можа сітуацыя паправіцца".

Сэканд-хэнд па-гомельску

08.12.2011
Сэканд-хэнд па-гомельску На вуліцы Шаўчэнкі ў Гомелі з блаславеньня гарадзкіх уладаў арганізаваны гандлёвыя рады для продажу ношанага адзеньня, абутку, рознага сталовага посуду, гаспадарчых прылад. "Пляцоўка для продажу ўжываных рэчаў" — так называецца гэты сэканд-рынак. www.svaboda.org

Чаканне Калядаў

07.12.2011
Чаканне Калядаў Нягледзячы на крызіс, свет з нецярпеннем чакае надыходу Калядаў ды Новага года. На розных кантынентах планеты набіраюць моц усё больш неверагодныя святочныя ініцыятывы, а некаторым маленькім жыхарам Зямлі ўжо нават падарылі частку падарункаў. Падарункі ад Санта-Клаўса з Лапландыі атрымалі дзеткі, якім сёлета не наканавана зазірнуць пад елку ва ўласным доме. Фінскі Санта наведаўся ў школу на поўначы Токіо, дзе да гэтага часу жывуць дзеці з рэгіёнаў, пацярпелых ад сакавіцкага цунамі, землятрусу і аварыі на АЭС.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]