Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Дыскрымінацыя інвалідаў

03.12.2011
Дыскрымінацыя інвалідаў Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, заснаваны Арганізацыяй Абяднаных Нацыяў у 1992 годзе дзеля спрыяння інтэграцыі ў грамадства людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як жывецца нашым суайчыннікам, якія маюць гэтыя абмежаванні?

Яшчэ +10 %

03.12.2011
Яшчэ +10 % Чарговы ўзлёт коштаў на аўтамабільнае паліва -- у сярэднім на 10 %. Гэта ўжо адзінаццатае падаражанне бензіну і дызелю сёлета. Пры гэтым яшчэ ў гэтую сераду віцэ-прэмер Сяргей Румас запэўніваў беларусаў, што з 1 снежня цэны не павялічацца.

Ціск узмацнілі

03.12.2011
Ціск узмацнілі Трывожныя звесткі з-за беларускіх кратаў. Ціск на палітычных зняволеных узмацняецца, а сувязь з імі практычна адсутнічае. Праваабаронцы і блізкія вязняў бюць у званы.

Халіп: Саннікава трымаюць у адзіночцы

03.12.2011
Халіп: Саннікава трымаюць у адзіночцы Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Андрэя Саннікава ў калоніі "Віцьба" ўвесь гэты час утрымліваюць у адзіночнай камеры. Паводле жонкі палітыка, гэта сярод іншага можа быць выклікана і тым, што Саннікаў адмовіўзся падпісваць паперы аб тым што ён "стаў на шлях выпраўлення". Да палітыка не дапускаюць адвакатаў. "Начальнік калоніі Агністыкаў паводзіць сябе проста нахабна. Ён нават не спасылаецца ні на што -- раней яны хоць шукалі параграфы, коскі каб на нешта спаслацца, цяпер жа ён кажа "гэта маё асабістае рашэнне" - распавяла журналістам "Белсату" Ірына Халіп.

Голыя супраць галоу?

02.12.2011
Голыя супраць галоу? Жанчыны без станікаў супраць мужчынаў у майтках! Ва Украіне актывісткі жаночага руху "Femen" заклікалі футбольных заўзятараў і прэзідэнта УЕФА Мішэля Плятыні пакінуць гульні ў мячыкі ды звярнуць увагу на сацыяльныя праблемы ў краіне і эксплуатацыю жанчын падчас будучага чэмпіянату "Еўра-2012". Украіну ператвораць у еўрабардэль! -- скандавалі разюшаныя феміністкі. Яны патлумачылі, што змагаюцца з тым, каб іхныя суайчынніцы масава гандлявалі целам, абслугоўваючы заўзятараў з усіх краінаў свету.

Пінску -- труба?

02.12.2011
Пінску -- труба? Сталіца Палесся гудзе. Бераг ракі Піны разрыты, з выкапаных ямінаў тырчаць вялізныя каналізацыйныя калектары. ПІНЧУКІ: "Раней тут была зона адпачынку. Усе людзі сюды прыходзілі адпачываць. Прыгожа было". "Не месца тут ёй, гэтай каналізацыі. Яна мусіць быць на глыбіні, закапаць яе, каб не было відаць. А то будзе смярдзець улетку". "Чаго гэта варта?! Ні-чо-га! Усе супраць! І трэба неадкладна заканчваць гэты бардэль!" "Мясцовыя ўлады і архітэктар вінаватыя ў гэтым".

Прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011»

02.12.2011
Прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011» 1 сьнежня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабода». У амбасадзе ЗША ў Менску сабраліся былыя палітвязьні і сваякі палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі. 1 декабря в Минске состоялась презентация книги «Один день политзаключенного 2009-2011», вышедшей в серии «Библиотека Свободы». В посольстве США в Минске собрались бывшие политзаключенные и родственники политзаключенных, которые остаются за решеткой.

Суд над Стэфановічам перанеслі

02.12.2011
Суд над Стэфановічам перанеслі Судовае паседжанне ў справе паплечніка Алеся Бяляцкага -- праваабаронцы Валянціна Стэфановіча -- скончылася абвяшчэннем перапынку да 16 снежня. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі папрасілі дадатковага часу на разгляд дакументаў. Але ўжо сёння падаткоўцы павялічылі суму, якую збіраюцца спагнаць з праваабаронцы, з ранейшага 31 млн руб. да 43 млн. Cам жа Валянцін Стэфановіч перакананы, што справаю праваабаронцаў цэнтру "Вясна" займаецца не толькі падатковая інспекцыя. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: "Абсалютна выразна відаць, што распрацоўкі адносна Бяляцкага і мяне вёў КДБ.

Моладзь без аптымізму

02.12.2011
Моладзь без аптымізму Моладзь падтрымлівае афіцыйны курс і дапамагае будаваць стабільную і квітнеючую Беларусь! -- кажуць нам улады. Моладзь хоча рэвалюцыі, і гатовая змагацца за свабо...
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]