Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Гаманец» Лукашэнкі у?це?к?

02.12.2011
«Гаманец» Лукашэнкі у?це?к? е з медыяў пра бізнес-клімат у Беларусі ведаюць набліжаныя да ўладаў прадпрымальнікі ды... пакідаюць нашую краіну. У сеціве зявілася інфармацыя пра тое, што беларускі алігарх -- Уладзімір Пефціеў, якога на Захадзе называюць "банкірам Лукашэнкі", хаваецца ў Арабскіх Эміратах. Паводле інтэрнэт-старонкі "Хартыя-97", Уладзімір Пефціеў у суправаджэнні Віктара Лукашэнкі вылецеў у Абу Дабі яшчэ на пачатку лістапада. Адзін з самых заможных людзей Беларусі, уладальнік фірмаў "Аквадзіў", "Спорт-пары", "Белтэхэкспарт" ды іншых, зехаў з краіны пасля арышту іншага алігарха, набліжанага да сямі Лукашэнкі, -- Віктара Шаўцова.

У руках прэзідэнта

02.12.2011
У руках прэзідэнта Расстраляць асуджаных за тэракт у менскім метро Канавалава і Кавалёва -- ці не? Гэтае пытанне ўжо найбліжэйшым часам вырашыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле кіраўніка краіны, гэта самае складанае ў ягонай працы. Аднак ён дадаў, што не сумняваўся ў рашэнні суда. Ці могуць родныя асуджаных мець надзею? Ён першы не сумняваўся ў вінаватасці Канавалава і Кавалёва. Ён апошні будзе вырашаць -- расстраляць іх ці памілаваць. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Гэта анамальна для Беларусі. Па-другое, гэта недапушчальна; па-трэцяе, загінулі людзі; па-чацвёртае, вось так нахабна, ён (Канавалаў), стараўся забіць вялікую колькасць людзей.

Б.Скаўкрафт: "Гарбачоў рабіў за нас нашу працу..."

02.12.2011
Б.Скаўкрафт: Гарбачоў рабіў за нас нашу працу... Адным з тых людзей, хто ўдзельнічаў у прыняцьці важных рашэньняў у Белым доме ў часе распаду СССР, быў дараднік у справах нацыянальнай бясьпекі генэрал Брэнт Скаўкрафт. Ён сказаў Радыё Свабода: "Гарбачоў рабіў за нас нашу працу".

Мэркель: Выхад з крызісу будзе доўжыцца гадамі

02.12.2011
Мэркель: Выхад з крызісу будзе доўжыцца гадамі Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла ў сваім выступе ў парламенце, што пазыковы крызіс еўразоны не можа быць вырашаны адным махам.

Някляеў: Суд выканаў даручэнне Лукашэнкі

02.12.2011
Някляеў: Суд выканаў даручэнне Лукашэнкі Па-стунасці, суд выканаў даручэнне Лукашэнкі, які за два тыдні да таго, падпісваючы ў Маскве дакументы па здачы Беларусі азіяцкім "таварышам", сказаў, адказваючы на пытанне расейскага журналіста, што гэта менавіта яму давядзецца вырашаць -- караць ці мілаваць. Ужо тады адбыўся суд" - заявіў Уладзімір Някляеў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат".

Неонавыя хвалі

01.12.2011
Неонавыя хвалі Мы прывіталі першы дзень каляндарнай зімы, а на другім канцы свету -- у Аўстраліі -- сёння вітаюць летп. Каляровым і зіхоткім спосабам адзначылі надыход гарачага сезону сёрфінгісты. На самым вялікім у Сіднеі пляжы яны ўвайшлі ў ваду, упрыгожыўшы сябе і свае дошкі неонам, які свеціцца ўначы, ды падаравалі гледачам незабыўнае відовішча. Удзельнікі мясцовага клубу сёрфінгістаў, іх сябры, а таксама мясцовыя ратаўнікі, сабраліся на пляжы 1 снежня, калі ў Аўстраліі афіцыйна надыходзіць лета. Яны апранулі на сябе строі, упрыгожаныя неонавымі дроцікамі і ўвайшлі ў ваду, каб пазмагацца з хвалямі.

Дзень барацьбы са СНІДам

01.12.2011
Дзень барацьбы са СНІДам Менскі студэнт Мікіта Міцкевіч -- галоўны герой серыялу "Вышэй за неба". Здымаюць фільм цяпер у сталіцы, а прысвечаны ён усім тым, хто сутыкнуўся з праблемаю ВІЧ. Аўтары спадзяюцца таксама разбурыць стэрэатыпы ў дачыненні ВІЧ і паспрыяць талерантнаму стаўленню да хворых, якога ў нас яшчэ бракуе. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Стаўлюся я кепска да хворых на СНІД. І не дай Бог захварэць". "У нас такіх знаёмых, каб хварэлі на СНІД, няма". "Калі б гэта быў нехта блізкі, то думаю, што стаўленне б не змянілася.

Памалу рухаемся

01.12.2011
Памалу рухаемся АНДРЭЙ САВІНЫХ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС: "Абмен пісьмовымі паведамленнямі дазволіць з 1 снежня пачаць фармаванне спісаў жыхароў памежных тэрыторыяў, якія маюць права атрымаць адпаведныя дазволы. Непасрэдна выдача дазволаў у Генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску пачнецца 1 лютага 2012 г.". Міждзяржаўнае пагадненне прадугледжвае магчымасць перасякаць мяжу без візаў тым, хто жыве за 30--50 км па абодва бакі ад яе. Адмысловы дазвол мае каштаваць 20 еўраў і будзе дзеяць пяць гадоў.

Крэдыту не будзе

01.12.2011
Крэдыту не будзе А вось новай пазыкі ад Міжнароднага валютнага фонду Беларусь не атрымае. Прынамсі ў агляднай будучыні. Сталы прадстаўнік МВФ у нашай краіне Наталля Калядзіна заявіла агенцтву "Ройтэрз", што структура не плануе праводзіць перамоваў з уладамі Беларусі пра выдаванне новага крэдыту, на што спадзяваліся ў Міністэрстве фінансаў. НАТАЛЛЯ КАЛЯДЗІНА, ПРАДСТАЎНІЦА МВФ: "Нягледзячы на тое, што ўлады зрабілі некаторыя захады, якія дапамогуць дасягнуць макраэканамічнай стабільнасці, мы не бачым важкіх доказаў таго, што ўлады схіляюцца да макраэканамічнай стабілізацыі ды структурных рэформаў".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]