Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Беларусь у Еўропе

07.12.2011
Беларусь у Еўропе Твары сваякоў беларускіх палітзняволеных. Звычайна яны па-за галоўнымі стужкамі навінаў, а сёння -- на першым плане ў Бруселі. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА М. СТАТКЕВІЧА: "З падзеяў 19 снежня мы гэтак і не выйшлі. Мы -- гэта сваякі, блізкія, сябры, удзельнікі Плошчы. Гэты год прайшоў пад знакам тых падзеяў. І яны не скончыліся ні ў нашых сэрцах, ні ў фактах нашай біяграфіі, ні ў лёсах нашых блізкіх". На выставе "Лісты з турмы" былі і сапраўдныя лісты. АНДРЭЙ ДУБІНІН, ФАТОГРАФ, АЎТАР ВЫСТАВЫ: "Шмат хто не можа працаваць, не ведаюць, што рабіць, бо іхныя сябры, сваякі трапілі ў такую сітуацыю".

Памерла Ірына Бугрова

07.12.2011
Памерла Ірына Бугрова Сёння ўначы, на 57-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця вядомая беларуская палітолаг Ірына Бугрова. Сябры і паплечнікі ведалі ды назаўсёды запомняць спадарыню Ірыну як выдатнага чалавека і навукоўцу. Развітанне з Ірынаю Бугровай пачнецца ў пятніцу, а 12:00 у сталічнай зале развітанняў на вуліцы Альшэўскага 12. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры паліталогіі ды сацыялогіі Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ, сваёй працаю Ірына Бугрова дапамагала зразумець беларусам, што насамрэч адбываецца ў іхнай краіне і якія могуць быць шляхі выхаду са складанай сітуацыі.

Расейскае абуджэнне

07.12.2011
Расейскае абуджэнне Масква... Санкт-Пецярбург... Растоў... У гэтых гарадах прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Усюды былі масавыя затрыманні. ЮЛІЙ РЫБАКОЎ, БЫЛЫ ДЭПУТАТ ДЗЯРЖДУМЫ: "Баюся, што ў далейшым усё гэта скончыцца рэвалюцыяй, а нам бы вельмі гэтага не хацелася. Рэвалюцыяў ужо дастаткова было ў Расеі. Але ўлада, як і ў 1917 г., робіць усё для таго, каб рэвалюцыя ўсё ж адбылася". На расейскіх вуліцах тысячы, якія называюць партыю ўлады -- партыяй злодзеяў і махляроў. Лідар гэтай партыі дэманструе спакой.

«Верым партыі і ўраду!»

07.12.2011
«Верым партыі і ўраду!» У мяне зазваніў тэлефон. Хто гаворыць? Адміністрацыя прэзідэнта, адкажыце нам на некалькі пытанняў. Вы давяраеце кіраўніцтву краіны? Што можна сказаць у адказ? ТАЦЦЯНА ВАДАЛАЖСКАЯ, САЦЫЁЛАГ: «Калі вам тэлефануюць і кажуць, што з Адміністрацыі прэзідэнта, і пытаюцца фактычна пра давер да дзеянняў Адміністрацыі, то зразумела, што тут ёсць элемент жадання выказаць лаяльнае стаўленне». Сярод 1000 апытаных праз тэлефон беларусаў палова лічыць, што найбліжэйшыя планы кіраўніцтва дзеля стабілізацыі эканомікі дадуць пазітыўны вынік.

Пытанне тыдня: смяротнае пакаранне

07.12.2011
Пытанне тыдня: смяротнае пакаранне Вы за ці супраць смяротнага пакарання?

Пытанне тыдня: Вы за ці супраць смяротнага пакарання

06.12.2011
Пытанне тыдня: Вы за ці супраць смяротнага пакарання Што думаюць жыхары Мінска пра смяротнае пакаранне агулам і ў датычнасці справы Канавалава-Кавалёва
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]