Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Чорная пра працэс Канавалава і Кавалёва

10.12.2011
Чорная пра працэс Канавалава і Кавалёва Інвалід другой групы Святлана Чорная працягвае галадоўку, патрабуючы адмены смяротнай кары для Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яна сумняецца, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей, і пра гэта напісала ў лісце на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Арышты ў Хабараўску

10.12.2011
Арышты ў Хабараўску . У Хабараўску ва ўдзельнікаў акцыі патрабуюць пашпарт нібыта для праверкі, а потым заводзяць у паліцэйскі транспарт і адвозяць у пастарункі.

Хапун у Пецярбурзе

10.12.2011
Хапун у Пецярбурзе У Пецярбурзе ў мітынгу бяруць удзел некалькі тысячаў чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі Пуціна і Мядзведзева ды выступаюць супраць падтасоўванняў на выбарах у Дзяржаўную думу. Некаторыя мітынгоўцы маюць з сабою белыя стужкі як сімвал пратэсту. Самы масавы мітынг -- у Маскве. Паводле арганізатараў, на Балотнай плошчы сабраліся каля 60 тысячаў чалавек, паліцыя называе лічбу 20--30 тысячаў.

Апельсіны за хвіліны

09.12.2011
Апельсіны за хвіліны Нязменны атрыбут блізкіх зімовых святаў -- цытрусавыя. А колькі апельсінаў чалавек можа праглынуць за раз? Гэтым зацікавіліся арганізатары фестывалю апельсінаў і мандарынаў у кітайскім Юнь-Яне. Самаю папулярнаю падзеяй фестывалю стаўся конкурс на хуткае паяданне апельсінаў. Удзел у конкурсе ўзялі восем мужчынаў і адна жанчына. Паводле ўмоваў, яны мусілі зесці цэлы кошык аранжавых фруктаў і выпіць увесь сок. Найхутчэйшым аказаўся Мао Гуй Цзян, які зеў амаль два кілаграмы апельсінаў, але прызнаўся, што дзесяці пладоў ужо б не адолеў.

Юбілей класіка

09.12.2011
Юбілей класіка Ягоная паэзія -- гонар Беларусі, яна скіраваная да кожнага беларуса на радзіме і ў далечыні ад яе. Багдановіч стаў таксама настаўнікам для сучасных паэтаў. Гаворачы словамі класіка, "Усе мы разам ляцім да зор". "Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла..." ЭДУАРД АКУЛІН, ПАЭТ: "Страцім-лебедзь беларускае паэзіі, геній нацыянальнае літаратуры, прарок беларускага Адраджэння, наш беларускі Ікар, богам дадзены нам, беларусам, як выкупленне за нашыя мінулыя і будучыя грахі".

Садок падаражэў удвая

09.12.2011
Садок падаражэў удвая Мама малога Вадзіка -- Таццяна -- сама гадуе сына, пакуль муж у камандзіроўках. Бабуляў і сваякоў, якія маглі б прыйсці на дапамогу, побач няма. Вадзіка Таццяна водзіць у той жа дзіцячы сад, куды некалі хадзіла сама. Ні вонкава, ні ўсярэдзіне садок з тых часоў не памяняўся. Змяніліся толькі кошты. ТАЦЦЯНА, МАЦІ: "Цяжкавата нам з аплатаю, з-за таго, што заробкі не падымаюцца, усё даражэе, садкі даражэюць, але ж грошай нам больш не даюць..." Цяпер дзённае меню для наведніка 10-гадзіннай ясельнай групы каштуе 9010 руб.

Супраць смяротнага пакарання

09.12.2011
Супраць смяротнага пакарання Гэтак незвычайна выглядаў сённяшні візіт праваабаронцаў у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. У цяжкіх скрынях -- дзясяткі тысяч просьбаў: не забіваць ад імя закону. ГІЗЭР МАКГІЛ, ЭКСПЕРТ-ДАСЛЕДЧЫК, «МІЖНАРОДНАЯ АМНІСТЫЯ»: "Удзельнічала шмат людзей. Мы сабралі больш як 160 000 подпісаў з трыццаці краінаў за мараторый". Чарговую ініцыятыву супраць смяротнага пакарання правялі беларускія праваабаронцы супольна з арганізацыяй "Міжнародная амністыя". АЛЕГ ГУЛАК, БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ: "Я не ведаю, наколькі кіраўніцтва краіны гатовае прыслухацца да гэтых зваротаў, але ёсць грамадская думка, пазіцыя людзей у Беларусі ды за яе межамі".

За кім будучыня?

09.12.2011
За кім будучыня? Хай не нафты і не газу, але інавацыйных ідэяў і кадраў для палітычнай эліты -- гэткую крыніцу знайшоў Аляксандр Лукашэнка. Сёння кіраўнік дзяржавы прамаўляў перад удзельнікамі 41-га зезду самай буйной моладзевай арганізацыі краіны -- Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Ствараць, не зважаючы на цяжкасці ды не дзеля грошай! Да звыклых нотак былога лектара таварыства "Веды", а сёння -- кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі дадаліся і новыя. Выступаючы на зезде БРСМ, Лукашэнка абяцаў праўладнай моладзі неўзабаве самую ліберальную ў свеце краіну ды па-бацькоўску папярэджваў пра нягоды, з якімі ўсё-такі давядзецца сутыкнуцца.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]