Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Прэс-канферэнцыя супраць смяротнага пакарання

09.12.2011
Прэс-канферэнцыя супраць смяротнага пакарання Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" 9 снежня 2011 года правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю, прысвечаную сумесным дзеяньням грамадзянскай і праваабарончай супольнасці па адмене альбо ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Някляеў: 19 снежня я буду на Плошчы

09.12.2011
Някляеў: 19 снежня я буду на Плошчы «Я 19-га схаджу на плошчу. Нават у тых забаронах, якія напісаныя адносна мяне, не сказана, што я ў сваім горадзе ў любы дзень не магу быць у тым месцы, дзе я хачу быць», -- паведаміў экс-кандыдат на прэзідэнта журналістам «Белсату».

Апытанне: ці патрэбны нам СССР?

09.12.2011
Апытанне: ці патрэбны нам СССР? Сучасную Беларусь часам называюць "савецкім запаведнікам" - мала ў якой іншай краіне на постсавецйкай прасторы захавалася столькі слядоў савецкай дзяржавы, ад чырвоных сцягоў на афіцыйных святах -- да помнікаў Леніну і влуіцаў, названых у гонар камуністычных дзеячоў. Але ці хочуць самыя беларусы вяртання СССР? Пра гэта журналісты "Белсату" запыталіся жыхароў Менску.

Адважны ў Менску

08.12.2011
Адважны ў Менску Святар і паэт Язэп Германовіч, які пісаў пад імем Вінцук Адважны, вядомы ў першую чаргу дзякуючы сваёй кнізе ўспамінаў "Кітай -- Сібір -- Масква", у якой апісаў час, праведзены ў лагерах, куды яго саслалі на 25 гадоў і датэрмінова вызвалілі па смерці Сталіна. Гэтая кніга шматразова перавыдавалася і перакладалася на іншыя мовы. МІХАСЬ СКОБЛА, ПАЭТ, ПЕРАКЛАДЧЫК: "Уся цывілізаваная Еўропа даведвалася з гэтай кнігі пра тое, што рабілася ў Савецкім Саюзе". Рэшту жыцця Вінцук Адважны, якому не знайшлося месца ў СССР, правёў за мяжою -- у Польшчы, Ватыкане ды Вялікай Брытаніі, дзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім эмігранцкім жыцці.

Беларускі тупік

08.12.2011
Беларускі тупік Як можа выглядаць сённяшняя супраца абяднанай Еўропы і афіцыйнай Беларусі? Еўракамісар Штэфан Фюле лічыць, што цяпер ніякай супрацы быць не можа. ШТЭФАН ФЮЛЕ, ЕЎРАКАМІСАР: "З нашага боку не можа быць аніякай іншай палітыкі, акрамя палітыкі ўмоваў ад Еўрапейскага Звязу: вызваліць палітычных зняволеных, рэабілітаваць іх. Калі гэтыя папярэднія неабходныя ўмовы будуць выкананыя, мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб вярнуцца да дыялогу з уладамі Беларусі. Інакш Беларусь застанецца па-за агульнаеўрапейскімі праграмамі -- такімі, як "Усходняе партнёрства".

Менск адказвае маўчаннем

08.12.2011
Менск адказвае маўчаннем У аўторак удзельнікі канферэнцыі заклікалі міжнародную супольнасць спыніць фінансавую супрацу з афіцыйным Менскам. Рэзалюцыя таксама заклікае пазбавіць улады Беларусі права голасу ў АБСЕ з увагі на сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. АНДРЭЙ САВІНЫХ, МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ: "Для нас відавочна, што рашэнні гэтага форуму -- палітычна ангажаваныя і вельмі перадузятыя. Таму каментаваць іх у якім-кольвек рэчышчы мы не лічым неабходным". АЛЕНА ТАНКАЧОВА, УДЗЕЛЬНІЦА КАНФЕРЭНЦЫІ Ў ВІЛЬНІ: "Размова так ці інакш адбываецца, доказ гэтага -- хоць бы тое, што спадар Савіных сёння ў каментарах быў вымушаны неяк паставіцца да рэзалюцыі, якая была прынятая на паралельнай канферэнцыі няўрадавых арганізацыяў.

«Зачыстка» перад 19 снежня?

08.12.2011
«Зачыстка» перад 19 снежня? Анатоль Лябедзька жартуе: сёння яго чакае не самы прыемны вечар у сямейным коле. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Вось папросту дзесяць хвілінаў таму з падатковай інспекцыі, узяў бланкі. І сёння -- вечар падатковай інспекцыі ў сямі Анатоля Лябедзькі". Сямя, а гэта значыць -- сам лідар Абяднанай грамадзянскай партыі, ягоная жонка ды сын -- мусяць падаць дэкларацыі за апошнія гады. У адваротным выпадку падаткоўцы пагражаюць санкцыямі. І калі да Лябедзькі звярнуліся з просьбаю патлумачыць фінансавыя справы, то Насту Палажанку, асуджаную за Плошчу на 1 год умоўна, папрасілі даць тлумачэнні адносна.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]