У Менску 10 сьнежня адбыўся ХVІ зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Новым старшынём СБП абраны Барыс Пятровіч, які быў намесьнікам Алеся Пашкевіча і галоўным рэдактарам часопіса «Дзеяслоў». Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, іншых кандыдатураў вылучана не было. В Минске 10 декабря прошел XVI в съезд Союза белорусских писателей, на котором избрали нового руководителя — Бориса Петровича, который был заместителем Алеся Пашкевича и главным редактором журнала «Дзеяслоў».
XVI зезд найстарэйшай творчай арганізацыі краіны -- Саюзу беларускіх пісьменнікаў -- прайшоў сёння ў сталіцы. Непрызнаваны ўладамі, ён абядноўвае на сённяшні дзень больш за чатыры сотні творцаў. Яны насуперак негалоснай забароне на публікацыю іхных твораў у дзяржаўным друку імкнуцца данесці сваё слова да беларускага чытача. Новым старшынём СБП абралі пісьменніка Барыса Пятровіча.
У Паўднёвай Асеціі дзякуючы амаль двухтыднёвым бесперапынным пратэстам пракрамлёўскія ўлады саступілі. Кіраўнік непрызнанай рэспублікі Эдуард Какойты пагадзіўся сысці ў адстаўку. У сваю чаргу кандыдатка ад апазіцыі Ала Джыоева атрымала магчымасць балатавацца на паўторных выбарах у сакавіку. Праўда, складаючы паўнамоцтвы, Эдуард Какойты заявіў пра перамогу дзейных уладаў, якія не дапусцілі Памаранчавай рэвалюцыі.
Кульмінацыя тыднёвых пратэстаў у Расеі. Упершыню за гады кіравання Пуціна мітынгі былі настолькі маштабныя. Пад лозунгам "За сумленныя выбары!" на вуліцы выйшлі дзясяткі тысячаў чалавек. Такім чынам грамадзяне Расеі выказалі сваё стаўленне да парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 4 снежня і на якіх, паводле афіцыйных звестак, перамагла пракрамлёўская партыя "Единая Россия".
Дзень правоў чалавека. Сёння ва ўсім свеце адзначаюць лёсавызначальную падзею: 10 снежня 1949 года Генеральная асамблея ААН прыняла агульную Дэкларацыю правоў чалавека. З таго дня дакумент стаўся нормаю, дасягнуць якую мусяць імкнуцца краіны ўсяго свету. У той жа час у Беларусі правы чалавека працягваюць брутальна парушаць. Апошні год, паводле абаронцаў, стаўся самым цяжкім у найноўшай гісторыі нашай краіны.
Адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. Сёння разам з вамі мы святкуем свой Дзень народзінаў. Падсумоўваючы чарговы няпросты год, хочацца адзначыць, што нашая аўдыторыя павялічылася. А гэта значыць, у нас стала яшчэ больш матывацыі штодзённа перадаваць вам самыя важныя навіны ды абмяркоўваць супольна праблемы краіны.