Бацькоўскія ці амаль сяброўскія жэсты ў бок расейскага прэзідэнта... У абектыве камераў як роўны з роўным Лукашэнка ды крамлёўскае кіраўніцтва вырашаюць праблемы інтарэсаў Беларусі, але і еўразійскіх маштабаў, у прыватнасці. Навошта і на якіх умовах -- апавядаецца ў артыкуле апошняга нумару "Коммерсанта". Высвятляецца, што кіроўны тандэм у Маскве нават публічна не грэбуе "прыніжаць" свайго беларускага калегу. Гэтак, перад апошнім паседжаннем саюзнай дзяржавы Уладзімір Пуцін не хацеў пакідаць спаткання з выбарнікамі ў Горках, бо.
Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што лічыць вынік "годным". "Партыя "Единая Россия" застаецца лідарам і самаю буйною палітычнаю сілаю, што прайшла ў Дзяржаўную Думу. Ужо цяпер можна сказаць -- партыя выступіла годна і адпаведна свайму палітычнаму ўплыву", -- заявіў ён. Палітык таксама адкінуў усе абвінавачанні ў фальсіфікацыях і маніпуляцыях з галасамі выбарцаў.
У самым пачатку, калі памежнік адчыняе дзьверы накапіцеля, гэта ў нечым нагадвае забег з быкамі па вуліцах. Так на чыгуначным вакзале ў Гародні сядаюць на беластоцкі цягнік. В самом начале, когда пограничник открывает дверь накопителя, это в чем-то напоминает забег с быками по улицам. Так на железнодорожном вокзале в Гродно садятся на белостокский поезд. www.svaboda.org
"Калі казаць наколькі "чыста" праходзяць гэтыя выбары, мне падаецца, што паводле расейскіх меркаў, яны адбываюцца стандартна ці можа быць нават крыху лепш, чымся апошнія выбары. У Крамля няма цяпер вялікай зацікаўленасці ні ў высокай яўцы, ні ў празмерна высокім выніку "Единой России". - гаворыць Мікалай Пятроў з маскоўскага Цэнтру Карнэгі.
БГК СУТЫКНУЎСЯ З НЕБЯСПЕКАЮ Паводле інфармацыі сайту Беларускай федэрацыі гандболу падчас трэнінгу Берасцейскага гандбольнага клубу перад матчам у адказ трэцяга раўнду Кубка кубкаў з македонскім "Пэлістэрам-08" грымнуў выбух, ды такі, што на пляцоўку вынесла частку трыбуны. На шчасце, ніхто з беларусаў не пацярпеў. У зале прысутнічаў і дэлегат ЕГФ, харват Джосіп Посавіч, які паінфармаваў пра здарэнне сваю арганізацыю, але матчу, паводле папярэдняй інфармацыі, не адмяніў. З узмоцненымі захадамі бяспекі сустрэча мусіць працягвацца гэтымі хвілінамі.
Узімку снегу не дапрасіцца! Прымаўка, якая набывае ўсё большую актуальнасць для, прынамсі, тырольцаў. Горналыжныя курорты Еўропы -- у чаканні снегападу. Ратаваць нацыянальную турыстычную індустрыю арыгінальным чынам узяліся аўстрыйцы. У правінцыі Карынтыя менеджар аднаго з курортных гатэляў наняў пятнаццаць камінараў, якія лічацца тут сімвалам удачы.
ЦІСК НА «ГОЛАС» У ДЗЕНЬ ЦІШЫНІ Памаўчаць, каб падумаць. У Расеі мінае дзень выбарчай цішыні. Ужо заўтра -- выбары ў Дзяржаўную думу. Прагнозы розных сацыялагічных службаў адзінагалосна гавораць пра чарговую перамогу праўладнай "Адзінай Расеі". Але тады навошта Крамлю гэтак ціснуць на праваабаронцаў?