Расейскамоўная назва акцыі беларускіх атамнікаў "Мир -- в твоих руках!" па-беларуску гучыць прынамсі двухсэнсоўна. Пра светач навуковых дасягненняў, "мірны атам", лабісты АЭС пад Астраўцом распавялі навучэнцам 19-й школы сталіцы. ВАЛЯНЦІНА БРЫЛЁВА, ПРАЦАЎНІЦА ІНСТЫТУТУ «СОСНЫ»: "Гэта найперш -- стымул для развіцця нашай эканомікі. Бо частка абсталявання і будаўнічай базы будзе выкарыстаная дзеля будаўніцтва АЭС. І гэта дасць магчымасць стымуляваць развіццё нашай прамысловасці".
Ля Дому ўраду Паўднёвай Асеціі сёння прагучалі стрэлы. Пакуль у паветра. Праваахоўнікі такім чынам спрабавалі паўстрымаць прыхільнікаў кандыдаткі на прэзідэнцтва Алы Джыоевай, якія спрабавалі прарвацца ў Цэнтральную выбарчую камісію. УДЗЕЛЬНІК ПРАТЭСТАЎ: "Супраць народу нельга ісці. Народ сказаў сваё слова, і няхай гэта будзе законам". Народ сказаў сваё слова на нядзельных выбарах, у якіх паводле папярэдніх звестак перамагла экс-міністр адукацыі Ала Джыоева. Сёння яна сама абвесціла сябе пераможцаю і заклікала выбарнікаў бараніць вынікі галасавання.
Адразу тры беларусы ўвайшлі ў Кіроўны камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства". Паводле вынікаў галасавання ў трэці, апошні дзень сустрэчы ў польскай Познані кіраўнікамі тэматычных групаў былі абраныя Вольга Стужынская і Яраслаў Бекеш. Сяргей Лісічонак стаў нацыянальным каардынатарам форуму ў справах Беларусі. Такога шырокага прадстаўніцтва ў гэтай структуры беларусы яшчэ не мелі. СЯРГЕЙ ЛІСІЧОНАК, НАЦЫЯНАЛЬНЫ КААРДЫНАТАР ФОРУМУ: "Перад беларусамі, якія трапілі ў Кіроўны камітэт, як і перад самім камітэтам, стаяць адныя і тыя ж задачы: як актывізаваць працу нацыянальных платформаў Форуму грамадзянскай супольнасці ў кожнай з краінаў-партнёраў.
І яшчэ адна навіна ад Сяргея Румаса -- перадусім для кіроўцаў. Паліва заўтра не падаражэе. Чуткі пра гэта хадзілі ажно з мінулага тыдня. Аднак неўзабаве, як адзначыў віцэ-прэмер, улады плануюць павысіць кошты на паліва гэтак, каб вывозіць яго за мяжу стала нявыгадна. Між тым, сёлета паліва даражэла ўжо дзесяць разоў. Апошні раз 10 лістапада -- кошты на ўсе маркі бензіну выраслі ў сярэднім на 3,5 %, а кошт дызелю -- на ўсе 7 %. Як вынік, за самы папулярны бензін АІ-92 мы плацім 5150 руб, літр саляркі каштуе 5550 руб.
Тэарэтычна ўсё пасуе, на практыцы ж без малатка не абысціся. Гэтак і з беларускаю эканомікаю. Урад краіны зноў прагназуе рост. У тэорыі -- да 5,5 %. МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "Мабыць, яны зыходзяць з той тэарэмы, што каб было больш малака, трэба карову не лепш карміць, а часцей даіць". Казаў сёння Румас і пра малако. Кошты на яго разам з цукрам ды яшчэ шэрагам харчовых тавараў надалей будуць рэгулявацца дзяржаваю. У адваротным выпадку... СЯРГЕЙ РУМАС, ВІЦЭ-ПРЭМЕР: "Кошт на ўнутраным рынку будзе на 60 % большы, чымся цяпер.
Крушэнне верталёта Мі-24 -- далёка не першая авіякатастрофа сёлета. Апошнім часам у небе Беларусі аварыі здараюцца надзвычай часта. Месяц таму ў Камянецкім раёне каля гораду Высокае, непадалёк ад польскае мяжы, разбіўся польскі вайсковы самалёт. Загінулі тры памежнікі -- жыхары Беластоку. Прычынаю аварыі сталася памылка пілота. Таксама каля мяжы, але ўжо іншай -- літоўскай -- пацярпеў крушэнне верталёт беларускіх памежнікаў вытворчасці кампаніі "Еўракоптэр". Пры палёце ён загарэўся і ўпаў.
Трагедыя на Берасцейшчыне. Сёння стала вядома, што напярэдадні ўвечары пад Пружанамі разбіўся верталёт Мі-24. Загінулі ўсе тры чальцы экіпажу. Прычыны аварыі высвятляюцца. Верталёт 181-й баявой верталётнай базы BПC і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў Беларусі разбіўся, ідучы на пасадку. Трагедыя адбылася за пятнаццаць хвілінаў да восьмай вечара непадалёк ад аэрадрому "Пружаны". Усе тры асобы, што былі на борце верталёта (а гэта камандзір экіпажу маёр Алег Кахно, бартавы тэхнік капітан Валерый Бабко і лётчык Дзяніс Глушчанка), загінулі на месцы.
З 1 да 10 снежня 10 палітычных вязняў -- Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Фёдар Мірзаянаў, Дзмітры Новік, Ілля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Наста Палажанка, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Класкоўскі, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., -- у новым цыкле «Краты» тэлеканалу «Белсат» распавядуць пра тое, што яны перажылі ў лукашэнкаўскіх турмах. У 10-хвілінных маналогах яны падзеляцца тым, што думаюць пра суды і рэжым Аляксандра Лукашэнкі, на што спадзяюцца, якія асацыяцыі выклікае ў іх сучасная Беларусь, дзе лютуе дыктатарскі рэжым.
Гэтак, або прыблізна гэтак, выглядае смяротнае пакаранне. Гэтак маюць пайсці жыцця Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. ЛЮБОЎ КАВАЛЁВА, МАЦІ АСУДЖАНАГА: "Прысуд вынеслі не на падставе матэрыялаў справы. Майго Улада прыгаварылі да найвышэйшае кары толькі таму, што ён паказанні змяніў у судзе. Для яго гэта была адразу пагроза". Аднак да апошняга, амаль чатыры гадзіны, пакуль суддзя чытаў усе 114 старонак выраку, заставалася надзея, што рашэнне будзе іншае. ТАЦЦЯНА, СЯСТРА АСУДЖАНАГА: "Мы былі ў шоку ад выраку.