Выбарчыя ўчасткі адчыніліся сёння а 8-й раніцы паводле мясцовага часу. Выбары ў ніжнюю палату -- Народную асамблею -- пройдуць за тры этапы і працягнуцца агулам да 10 студзеня будучага года. Падчас першага этапу галасуюць дзевяць егіпецкіх правінцыяў: Каір, Александрыя, Асьют, Чырвонае мора, эль-Уксур, эль-Файюм, Думят, Порт-Саід і Кафр эш-Шэйх. Другі ды трэці этапы пройдуць адпаведна 14--15 снежня і 3--4 студзеня. Парламенцкія выбары ў абедзве палаты скончацца толькі ў сакавіку 2012 г. Выбары прэзідэнта мусяць адбыцца да 30 чэрвеня таго ж года.
Паводе эксперта, беларуская атамная станцыя будзе крыніцаю небяспекі для навакольнага асяроддзя ды для людзей. "Атамная станцыя зяўляецца небяспечнаю перш за ўсё за кошт адкідаў, якія ўтвараюцца і працяглы час гэтыя матэрыялы будуць захоўвацца на тэырторыі станцыі" - падкрсэліў эколаг. Плануецца, што адпрацаванае ядравае паліва будзе скіроўвацца ў Расею на перапрацоўку, а потым ізноў вяртацца ў Беларусь на захоўванне. Пры гэтым перапрацаваныя адкіды па-ранейшаму будуць радыёактыўнымі.
"Гэта праект (пабудовы АЭС -- belsat.eu) не ўплвае на энэргетычную бяспеку Беларусі. Як вядома, мы спажываем расейскія энэргарэсурсы і будаўніцтва атамнай станцыі паводле расейскага ўзру, з прыцягненнем расейскіх інвестыцый, прыцягненнем расейскіх адмыслоўцаў првядзе да таго, што мы будзем усё ж вымушаныя шукаць альтэрнатыўныя шляхі для нашай энэргетычнай сістэмы" - упэўнены эколаг Юрась Меляшкевіч.
ПАКУЛЬ БЕЗ ПРЫЗАВЫХ МЕСЦАЎ На наступным тыдні мае распачацца сусветны Кубкавы біятлонны сезон. А перад ім традыцыйна праходзіць першы этап Кубку Міжнароднага звязу біятланістаў. У тым жа шведскім Эстэрсундзе запланаваныя па дзве спрынтарскія гонкі ў мужчынаў і жанчын. У першым старце -- мужчынскім на 10 кіламетраў -- найлепшы быў расеец Дзмітрый Малышка з адным промахам. Амаль 30 секундаў саступіў яму казахстанец Аляксандр Трыфанаў, які страляў дакладна. Беларус не падтрымаў, гэтак кажучы, сяброў з Мытнага саюзу.
Заўтра беларускія патрыёты адзначаюць Дзень Герояў -- неафіцыйнае нацыянальнае свята ў гонар Слуцкага збройнага чыну, змагання за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Слуцкае паўстанне найлепшым чынам выявіла нацыянальныя каштоўнасці беларусаў ды іхную прагу да свабоды і незалежнасці. З нагоды памятнай даты да ўсіх беларусаў свету звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
А мы вяртаемся ў нашую краіну, дзе замест новай кватэры жыхары Пінску атрымалі непрыдатныя для жыцця хаты. Будаўніцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту, якое ўсцешыла і будучых студэнтаў, і мясцовыя ўлады, што палічылі праект спрыяльным для развіцця гораду, прадугледжвала таксама і перасяленне пэўнай часткі жыхароў з уласных дамоў у дзяржаўныя кватэры. Аднак у самы крызіс выявілася, што новага жытла не будзе. Тым часам старое стала непрыдатнае.
Продаж "Белтрансгазу" і дамова аб новых коштах "блакітнага паліва" адсунулі на задні план навінУ пра 10 мільярдаў долараў крэдыту, якія атрымае Беларусь ад Расеі на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Грошы даюцца на выкарыстанне цягам 10 гадоў і з выплатаю праз пятнаццаць. Афіцыйныя Менск і Масква кажуць пра вялікае дасягненне ў энергетычнай бяспецы. Эколагі ж бачаць у гэтым праекце небяспеку, а эканамісты -- адсутнасць патрэбы, а галоўнае -- выгады.