Форум распачаўся ў знакавы дзень, калі ўвага міжнароднай супольнасці была прыкутая да Алеся Бяляцкага. Прыкладна ў час абвяшчэння суровага прысуду прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў разважаў пра рэйтынг Беларусі паводле яе ўспрымання ў свеце. АНДРЭЙ САВІНЫХ, МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ: "Мы бачым, што Рэспубліка Беларусь займае 190-е месца. Гэта далёка не самы лепшы паказчык, калі казаць шчыра. Але давайце звернем увагу на тое, што Швецыя знаходзіцца 197-м". "Мы не горшыя за іншых" -- звыклае сцверджанне беларускіх урадоўцаў дзеля павышэння ўласнай самаацэнкі.
Прадстаўнікі каля дзясятка арганізацыяў з Варшавы, Бруселю, Рыгі ды шэрагу іншых гарадоў Еўропы спланавалі паралельныя дзеянні ды супольную інфарматыўную кампанію на бліжэйшы месяц. ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК, «БЕЛАРУСКІ ЦЭНТР ВА УКРАІНЕ»: "Мы абсалютна аднадушныя ў самых важных пытаннях, у якіх абяднаная і апазіцыя ў Беларусі: гэта вызваленне палівязняў, гэта нелегітымнасць Аляксандра Лукашэнкі, і гэта падтрыманне тых беларусаў, якія трапляюць у тыя краіны, дзе мы адкрылі прадстаўніцтвы".
Планавалі атрымаць прыбытак -- а падлічваем страты. Нацбанк не кампенсуе ўкладчыкам грошай, страчаных праз дэвальвацыю. Пра гэта, адказваючы на пытанні чытачоў газеты "CБ. Беларусь сегодня", паведаміла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова. Ды дала парады беларусам, грошы якіх падчас крызісу "згарэлі" ў банках. НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ ПРАЎЛЕННЯ НАЦБАНКУ: "Не трэба спяшацца здымаць рублёвыя ўклады, пераводзіць іх у долары і еўры. Тым больш, сітуацыя ў сусветнай эканоміцы, у Еўразвязе і ЗША даволі няпростая, і яшчэ не вядома, што будзе з іх грашыма.
Пятнаццаць гадоў таму Беларусь стала жыць паводле новай Канстытуцыі. Галасаванне наконт сямі пытанняў рэферэндуму 1996 г. праходзіла паводле старой завядзёнкі -- без вялікіх эмоцыяў сярод шырокіх масаў выбарцаў. І важкасць таго дня тады, як і цяпер, для шмат каго з беларусаў засталася па-за ўвагаю. ПАВЕЛ ЗНАВЕЦ, ДЭПУТАТ ВС ХІІІ СКЛІКАННЯ: "Быў здзейснены гвалтоўны акт канстытуцыйнага перавароту. З вынасам цела старшыні Цэнтрвыбаркаму Ганчара (вы гэта ведаеце) і брутальным сілавым захопам улады".
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Яны нарабілі велізарную колькасць аналітычных цэнтраў, але сапраўднай аналітыкі няма. Праваабарончы рух -- гэта моцны лабіст. Таму пасля гэтага я чакаю, што будзе моцная рэакцыя з боку праваабарончых арганізацыяў і ціск на палітычны сегмент". Адразу пасля прысуду з абурэннем выступілі ўсе найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі свету. Не бракавала і палітычных заяваў. Як з боку Заходняй Еўропы наагул... МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАР КАМІСАРА К. ЭШТАН: "Сённяшні прысуд відавочна скіраваны на тое, каб спыніць дзейнасць Алеся Бяляцкага і ягонага цэнтру "Вясна", якія бароняць ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі.

Унікальнае відэа з абвяшчэньня прысуду! 24 лістапада кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" асудзілі на 4,5 гады зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Судзьдзя Бандарэнка прызнаў Бяляцкага вінаватым у нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах. Агульнапрызнана, што справа Бяляцкага — палітычна матываваная. Уникальное видео с объявления приговора! 24 ноября руководителя правозащитного центра "Весна" приговорили к 4,5 годам тюрьмы с конфискацией имущества. Судья Бондаренко признал Беляцкого виноватым в невыплате налогов в особо крупных размерах.