24 лістапада 2011 года Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" , прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне абвясціў 24 лістапада суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка. / Minsk, 24 November. Judge Syarhey Bandarenka of Minsk`s Pershamayski District Court sentenced human rights activist Ales Byalyatski Thursday to four-and-a-half years in a medium-security institution on a charge of large-scale tax evasion.
Паводле апошніх нормаў, дзеля абмежавання вывазу паліва кожны, хто выязджае на сваім аўце за мяжу часцей як раз на 8 дзён, мае заплаціць мыта за вываз паліва. Улічваецца нават тое, што заліта ў бензабак. Ударае гэта не толькі па тых, хто перавозіць бензін і дызпаліва для перапродажу, але і па тых, хто адносна часта бывае за мяжою. «Хацелася б, каб было больш магчымасцяў выязджаць за мяжу -- не адзін раз на восем дзён. Я лічу, што гэта катастрафічна мала», -- падкрэсліла адна з удзельніц вулічнага апытання ў Горадні.
Першая беларускамоўная газета на пачатку мінулага стагоддзя і адна з апошніх у нашыя дні. Незалежнаму выданню "Наша Ніва" споўнілася 105 гадоў. За час існавання рэдакцыя неаднойчы сутыкалася з перашкодамі з боку ўладаў, няпростыя часы газета перажывае і цяпер. ЗМІЦЕР ПАНКАВЕЦ, ЖУРНАЛІСТ «НАШАЙ НІВЫ»: «Заўсёды ёсць рызыка атрымаць папярэджанне. Не толькі ў нас, ва ўсіх журналістаў у сённяшняй Беларусі, незалежна ад таго, што мы будзем пісаць, ці будзем вывяраць, ці не будзем.
«Калі ласка, дапамажыце ўратаваць майго сына ад смяротнага пакарання». Так пачала тэкст петыцыі да ўсіх неабыякавых Любоў Кавалёва, маці аднаго з абвінавачаных у выбуху ў менскім метро. Любоў Кавалёва падкрэслівае, што адзіны аргумент абвінавачання -- гэта прызнанні яе сына і Дзмітрыя Канавалава, дадзеныя імі пад ціскам ды ў выніку катаванняў. Пад петыцыяй ужо падпісаліся больш за 2 тысячы чалавек. Усяго ж маці Уладзіслава Кавалёва плануе сабраць 5 тысяч подпісаў. І гэта цалкам магчыма, улічваючы, што пад падобнаю петыцыяй, што зявілася ў інтэрнэце на мінулым тыдні, падпісаліся амаль 35 тысячаў чалавек, у тым ліку і шмат іншаземцаў.