Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Беспарадкі ў Каіры

22.11.2011
Беспарадкі ў Каіры belsat.eu

Гуляеў пра беларускую прапаганду

22.11.2011
Гуляеў пра беларускую прапаганду "У так званых партыйных СМІ як і цяпер у так званых дзяржаўных СМІ няма таго, што ва ўсім свеце завецца прафесійнаю этыкаю журналістаў. Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што там дзе ёсць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, немагчымая прафесійная этыка" - падкрэліў старшыня камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў.

Балыкін: Паляпшаем не ўзровень жыцця, а статыстыку

22.11.2011
Балыкін: Паляпшаем не ўзровень жыцця, а статыстыку "Не дарма кажуць, што Адам і Ева былі беларусамі: голыя, адзін яблык на дваіх і цвердзяць, што жывуць у раі. Але я не думаю, што людзі вераць у паляпшэнне свайго жэканамічнага становішча.. Пагаршэнне адбываецца і больш за тое -- адбываецца не плаўна, а рэзка. А да рэзкіх пагаршэнняў яжэй за ўсё адптавацца", - мяркуе Сяргей Балыкін, старшыня Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Рэцэпт ратавання эканомікі?

22.11.2011
Рэцэпт ратавання эканомікі? Акрамя магіі лічбаў улады разлічваюць яшчэ прынамсі на адзін рэцэпт ратавання эканомікі. Гаворка вядзецца пра чарговыя крэдыты, якія афіцыйны Менск актыўна шукае як на захадзе, гэтак і на ўсходзе. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 6--20 снежня чакаецца прыезд у Беларусь місіі Міжнароднага валютнага фонду дзеля перамоваў пра новую праграму stand-by. Аднак у прадстаўніцтве МВФ у Менску такога намеру не пацвярджаюць. Улады Беларусі ўсцяж спадзяюцца атрымаць ад МВФ 3,5--7 млрд долараў пазыкі. Больш плённым можа аказацца запланаваны на пятніцу візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.

Свята тэлебачання

21.11.2011
Свята тэлебачання Не, гэта застаўка не АГП-ТВ. Гэта сусветна вядомае «Бі-бі-сі». А гэта АГП-ТВ. Першаму партыйнаму інтэрнэт-тэлебачанню ў Беларусі ёсць з каго браць прыклад. Пакуль зроблены першы крок. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: «Вы чуеце шум? Гэта ёсць ні што іншае, як пачатак рэалізацыі праекту «Большое и лукавое пилилово». У Беларусі, дзе праца незалежных медыяў абмежаваная, усё больш відэа зяўляецца на інтэрнэт-рэсурсах. Напрыклад, больш за 20 % гледачоў нашага каналу -- гэта карыстальнікі інтэрнэту.

Развітанне з Валерам Раеўскім

21.11.2011
Развітанне з Валерам Раеўскім Беларусь развітваецца з выбітным рэжысёрам Валерам Раеўскім. Грамадзянская паніхіда адбудзецца заўтра ў менскім Доме літаратара. Выбітны рэжысёр пайшоў з жыцця ў суботу ва ўзросце 73 гадоў пасля цяжкай хваробы. Амаль усё творчае жыццё Валера Раеўскага было звязанае з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў Менску. 35 гадоў ён быў у ім галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком. На рахунку Раеўскага стварэнне каля паўсотні спектакляў як у Беларусі, так і за мяжою. Сярод іх інсцэнізацыі сусветных і айчынных класікаў.

Махляроў затрымалі

21.11.2011
Махляроў затрымалі Сотні беларусаў атрымоўвалі замежныя візы незаконна. Але з сённяшняга дня сітуацыя мае змяніцца. У Польшчы затрымалі злачынную групоўку з 13 чалавек, што рабіла нашым суайчыннікам фальшывыя запрашэнні для візаў. АННА ВУЙЦІК, ПАДЛЯСКІ ПАМЕЖНЫ АДДЗЕЛ: «Мужчыны і жанчыны звярталіся ў мясцовыя ваяводскія адміністрацыі, там дэкларавалі намер запрасіць да сябе замежніка з пакрыццём коштаў ягонага доўгачасовага побыту ў Польшчы. Пазней дакументы траплялі да беларусаў, а тыя з падробленымі дакументамі ішлі ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Польшчы».
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]