Рыхтаванне да чарговага Фестывалю нацыянальных культураў, які адбудзецца ў Горадні налета, ужо цяпер ідзе поўнаю хадою. У мясцовай студыі «Бона Сфорца» размах сягае не інакш як каралеўскіх маштабаў. Тут імкнуцца стварыць сапраўдную візітоўку гораду. НАТАЛЛЯ МАЁРАВА, КІРАЎНІЦА СТУДЫІ «БОНА СФОРЦА»: «Для гэтага мы ствараем калекцыю ў колерах нашага герба. Вывучаецца вельмі шмат гістарычнага матэрыялу: вось менавіта строй XVI стагоддзя. Увогуле ідэя -- паказаць розныя эпохі, тых князёў і князёўнаў, якія жылі менавіта ў Горадні».
Развітацца з выбітным рэжысёрам Валерам Раеўскім у сталічны Дом літаратара прыйшлі тысячы аматараў ягонай творчасці. Шматгадовы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатру, а таксама творца паўсотні спектакляў пайшоў з жыцця на семдзесят трэцім годзе пасля цяжкай хваробы. МІКАЛАЙ КІРЫЧЭНКА, НАРОДНЫ АРТЫСТ БЕЛАРУСІ: "Сёння мы развітваемся з чалавекам, які шмат гадоў фармаваў жыццё першага тэатру краіны, столькі гадоў кіраваў ягонай творчай дзейнасцю. Вялікая страта... я думаю, мы яе яшчэ да канца не ўсведамляем".
Менш за пятнаццаць хвілінаў доўжылася сённяшняе судовае пасЕджанне па справе Алеся Бяляцкага. Падчас допыту праваабаронца сваёй віны не прызнаў, а ўсе выстаўленыя абвінавачанні назваў неабгрунтаванымі. На гэтым скончылася судовае следства, заўтра ў судзе распачнуцца спрэчкі бакоў. Суд задаволіў хадайніцтва адваката Алеся Бяляцкага і далучыў да матэрыялаў справы ліст з Нарвежскага Хельсінкскага камітэту, у якім адзначана, што на літоўскія і польскія рахункі падсуднага прыходзілі сродкі выключна на праваабарончую дзейнасць.
Рыхтавацца да пераразліку коштаў на вучобу студэнты-платнікі пачалі яшчэ ў жніўні. І ўсё адно сума падвышэння ў мільён рублёў сталася непрыемным сюрпрызам. КІРЫЛ, СТУДЭНТ БДУІР: «У сучасных умовах, калі падняліся кошты на ўсё, гэта вельмі вялікая сума, тым больш для бацькоў». Звязаны пераразлік з падаражаннем тарыфаў і паслуг у сферы адукацыі. Каментар Міністэрства адукацыі «Пра кошт навучання ў ВНУ і ССНУ Беларусі» (з сайту ўстановы -- HYPERLINK "www.minedu.unibel.by www.

Аляксандр Лукашэнка аналізаваў сітуацыю ўнутры краіны. Як сам прызнаўся, нават беглае знаёмства са статыстыкаю выяўляе вялікую колькасць праблемаў у эканоміцы. Негатыўныя паказнікі прэзідэнт абмеркаваў з прадстаўнікамі ўраду ды Нацбанку на нарадзе ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага прагнозу ды дзяржаўнага бюджэту на наступны год. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Гадавы прагноз гэтага года не будзе выкананы. І ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў будаўніцтве жытла, і ў мадэрнізацыі вытворчасці -- шмат праблемаў.