Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Залатыя квадратныя метры

18.11.2011
Залатыя квадратныя метры Толькі ў Менску засяліцца ў новае жытло спяшаюцца 275 000 семяў, што стаяць у чэргах на кватэры. А кошты на квадратныя метры імкнуцца ўгару. АЛЯКСАНДР ДАМЕНІКАН, КАМІТЭТ БУДАЎНІЦТВА МЕНГАРВЫКАНКАМУ: "Кошт квадратнага метра ў раёне 6 млн — гэта аптымістычны кошт. Я думаю, што кошт будзе фармавацца ў межах $ 900". Нават калі разглядаць аптымістычны прагноз, то стандартная кватэра на 60 кв. метраў будзе каштаваць 360 млн руб. А калі аформіць крэдыт, штомесячная выплата адсоткаў складзе не менш за 5 млн.

Інтэрнаўты ў справе тэракту

18.11.2011
Інтэрнаўты ў справе тэракту У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў у абарону Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Прысуд абвінавачаным у справе тэракту ў менскім метро мае быць вынесены 30 лістапада. Ініцыятары акцыі ставяць за мэту сабраць да гэтага часу 100 000 подпісаў. Падпісанты мяркуюць, што ў крымінальнай справе бракуе доказаў віны падсудных, і заклікаюць абараніць невінаватых. Цяпер свае подпісы пад зваротам паставілі больш за 3000 чалавек. Інтэрнэт-петыцыя адрасаваная Арганізацыі Абяднаных Нацыяў і праваабарончай арганізацыі "Human Rights Watch".

Баль за расейскія грошы

18.11.2011
Баль за расейскія грошы ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК, ПАЛІТОЛАГ: "Гэтае пагадненне пра выдаванне крэдыту можна разглядаць як плату Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён падпісаў пагадненне. Калі раней мы казалі, што беларускія грошы ў абмен на пацалункі, то гэта ўжо нейкія такія падачкі ў абмен на глыбокае зацягванне Беларусі ў абшары расейскіх інтэграцыйных працэсаў". Калі з наступнага года "Сбербанк" Расеі павялічыць пакет сваіх праектаў у Беларусі на $ 5 млрд, гэта будзе азначаць іх рост да $ 10 млрд.

Глыбокая інтэграцыя

18.11.2011
Глыбокая інтэграцыя Так званы "гістарычны дакумент" падпісваўся ў галоўнай зале Крамля. Мядзведзеў на правах гаспадара займаў цэнтральнае месца за сталом. Ён найбольш і прамаўляў. ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ: "Мы зрабілі вялікі, моцны крок на шляху да фармавання Еўразійскага эканамічнага саюзу. Абяднанне, якое, безумоўна, будзе вызначаць будучыню нашых краінаў". Пра светлы заўтрашні дзень казаў і Аляксандр Лукашэнка. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Я ўпэўнены: ствараючы новы эканамічны, палітычны цэнтр сілы на еўразійскай прасторы, Беларусь, Казахстан і Расея рухаюцца ў правільным кірунку".

Маршы абураных: арышты ў Нью-Ёрку

18.11.2011
Маршы абураных: арышты ў Нью-Ёрку Тысячы ўдзельнікаў акцыі «Захапі Ўол-стрыт» выйшлі ў чацвер увечары на Бруклінскі мост. Гэтае шэсце завяршыла шэраг маршаў пратэсту па ўсёй краіне, падчас якіх арыштавалі больш за 200 чалавек.

ЗША: Маршы абураных

18.11.2011
ЗША: Маршы абураных Тысячы ўдзельнікаў акцыі «Захапі Ўол-стрыт» выйшлі ў чацвер увечары на Бруклінскі мост. Гэтае шэсце завяршыла шэраг маршаў пратэсту па ўсёй краіне, падчас якіх арыштавалі больш за 200 чалавек.

Аўтамабілісты: спадзяванняў на змяншэнне мытаў няма

18.11.2011
Аўтамабілісты: спадзяванняў на змяншэнне мытаў няма Расея зацікаўленая ў высокіх мытах на аўты, бо гэткім чынам яна бароніць сваіх вытворцаў. У выніку ў беларусаў амаль не застаецца альтэрнатывы аўтамабілю расейскай зборкі. «У народу раней было больш магчымасцяў змяніць машыну. Можна было паспрабаваць новыя мадэлі. Цяпер, думаю, будзе цяжэй, бо тое новае, што прапаноўваюць, -- гэта нізкі сегмент. На добрыя машыны нямецкай і японскай вытворчасці мы няхутка яшчэ заробім, таму выбар звузіўся», -- дадаў адзін з удзельнікаў апытання.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]