Новая сацыяльная сетка: Soybook Аргентынскія фермеры, якія вырошчваюць сою, маюць цяпер сваю сацыяльную сетку -- Сойбук (Soybook). Яна мае стаць інтэрнэт-платформай для абмену досьведам паміж вытворцамі. Карыстальнікі могуць не толькі загружаць фотаздымкі і відэа ды размяшчаць іх на сцены «сяброў», як і ў Facebook і MySpace, але і пісаць на форумах, звязаных з сельскагаспадарчай прамысловасцю. Самыя папулярныя тэмы на сёння -- новыя законы, якія рэгулююць вытворчасць пшаніцы, і біяпаліва.
Паводле старшыні Абяднанай грамадзянскай партыі, санкцыі Еўразвязу мусяць дзеяць супраць тых, хто парушыў заканадаўства. А гэта перадусім сілавікі. Еўразвяз мае намер пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Менску. У спіс неўязных рызыкуе трапіць прэмер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, ягоны намеснік Уладзімір Сямашка ды старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі. Пра гэта паведамляе брусельскае выданне "EUobserver" са спасылкаю на крыніцу ў дыпламатычных колах Еўразвязу. "Калі частка ўраду прэтэндуе на тое, каб мець нейкую сваю думку і пазіцыю наконт сітуацыі ў эканоміцы, важна, каб гэта не выглядала так, што вось яны кажуць пра нейкія рынкавыя рэформы, а іх тут бах -- і не пускаюць у Еўразвяз.
Дзверы Музею гісторыі кіно ў гэтую нядзелю сталіся ўваходам... у шафу. «Open шафу». Праект пад такою назваю абяднаў менчукоў, што любяць ствараць і насіць стыльныя рэчы. ЯГОР, НАВЕДНІК ІМПРЭЗЫ «OPEN ШАФА»: «Рэчы, што былі прывезеныя з Еўропы і Амерыкі, і ўласнаручна зробленыя... Людзі тое, чаго не носяць, прадаюць іншым людзям. Па вельмі нізкіх цэнах -- максімальная цана 100 тысячаў». Візіт у «Open шафу» аднак -- нешта большае, чымся альтэрнатыва паходу ў краму.
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Мы не прымаем палітыкі, якую цяпер праводзяць еўрапейцы ў дачыненні Беларусі. Мы б чакалі ад Каталіцкай царквы больш актыўнай пазіцыі ў гэтым кірунку. Усё ж у гэтым несправядлівым, бяздонным свеце самым справядлівым органам ёсць Царква. Хацелася б, каб Царква сказала нешта ў абарону справядлівасці». Яшчэ падчас учорашняй літургіі ў кафедральным касцёле старшыня Папскай Рады ў спрыянні хрысціянскаму адзінству выказаўся ў абарону справядлівасці.
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: «Калі частка ўраду прэтэндуе на тое, каб мець нейкую сваю думку і пазіцыю па сітуацыі ў эканоміцы, важна, каб гэта не выглядала так, што вось яны кажуць пра нейкія рынкавыя рэформы, а іх тут бах -- і не пушчаюць у Еўразвяз... Трэба, каб усё ж такі была логіка і зразумеласць у дзеяннях». Прычынаю магчымага далучэння двух чальцоў ураду і старшыні Памежнага камітэту да чорнага спісу крыніца выдання «EUobserver» называе іхную датычнасць да схемаў асабістага абагачэння Аляксандра Лукашэнкі.
Палітычныя партыі, праваабарончыя арганізацыі, разнастайныя грамадскія абяднанні. У дэмакратычных дзяржавах яны могуць развівацца без перашкодаў. У Беларусі -- не. Пад пагрозаю крымінальнай адказнасці. АЛЯКСЕЙ ШЭІН, КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ «ПРАВА НА ВЕРУ»: «За час існавання артыкулу 193.1 у Беларусі асудзілі 18 чалавек. І да вялікіх тэрмінаў зняволення, і да штрафаў». Трапіць у турму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў Беларусі можна нават на два гады. Адпаведны артыкул у Крымінальным кодэксе існуе з дзве тысячы пятага года.
«Паважаныя грамадзяне, вашыя дзеянні незаконныя». Гэтыя словы ўдзельнікі неафіцыйных мітынгаў і пратэстаў даўно вывучылі на памяць. Што праўда, раней незаконнасць збораў на вуліцы не была відавочная. Ну сабраліся людзі, моўчкі гуляюць, пляскаюць у ладкі... Незаконнымі выглядалі хутчэй дзеянні асобаў у цывільным, якія хапалі людзей на вуліцах. Аднак цяпер для разгону любых мітынгаў і флэш-мобаў ёсць юрыдычныя падставы -- папраўкі ў Закон аб масавых мерапрыемствах. ТАЦЦЯНА РАВЯКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Яны накіраваныя на спыненне грамадскай актыўнасці і на тое, каб людзі, якія дазваляюць сабе да гэтага часу выказваць альтэрнатыўныя меркаванні, -- яны ведалі, што іх за гэта будзе чакаць цяпер ужо ўстаноўленая законам адказнасць».
Расстрэл для абодвух абвінавачаных. Пакуль не прысуд, а толькі патрабаванне пракурора. Дзмітрыю Канавалаву за здзяйсненне тэрактаў і выраб выбуховых рэчываў. Уладзіславу Кавалёву -- за дапамогу і неданясенне. АЛЕГ ВОЛЧАК, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ: «Усё ішло па накатаным, і я зразумеў, што жыццё чалавека ў нас нічога не вартае ў Беларусі, у краіне, дзе кіруе аўтарытарны рэжым. Таму тое, што адбылося з гэтымі хлопцамі, магло адбыцца з любымі». На судзе абодва абвінавачаныя заявілі пра ціск з боку праваахоўнікаў падчас папярэдняга следства.