Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Карбалевіч: мадэль з "добрым царом" не працуе

11.11.2011
Карбалевіч: мадэль з добрым царом не працуе Павдле палітолага, Аляксандр Лукашэнка доўгі час выкарыстоўвае мадэль "цар добры, баяры -- дрэнныя", маўляў ва ўсіх бедах у краіне вінаватыя то чыноўнікі, то мясцовыя кіраўнікі, то дырэктары буйных прадпрыемстваў. Абвінавачванні таксама перыядычна гучаць то ў бок краінаў Захаду, то беларускай апазіцыі. "Спіхнуць з сябе віну на некага, знайсці "ахвярнага казла". Галоўным ворагам было чанвенства і гэта мадэль працавала, - гаворыць Валер Карбалевіч. - Але з пачатку крызісу апытанні паказваюць, што насельніцтва цяпер бачыць галоўным віноўнікам самаго кіраўніка дзяржавы".

Заіка: Урад Мясніковіча трэба адправіць у адстаўку

11.11.2011
Заіка: Урад Мясніковіча трэба адправіць у адстаўку "Цяпер -- той рэдкі выпадак, калі я поўнасцю згодны з беларускім прэзідэнтам. Я ведаю Мясніковіча асабіста і нажаль вышла так, што гэта аказалася для яго занадата цяжкаю ношаю і ён проста не вытрымаў. - гаворыць Леанід Заіка. - Ён часта працаваў на "другіх" пасадах. Прэмер-міністр павінны быць чалавекам моцным, самастойным і умець прымаць хуткія рашэнні, але ў Мясніковіча гэтага не атрымалася."

Кіракасян: Пракуроры і суддзі, прачніцеся!

11.11.2011
Кіракасян: Пракуроры і суддзі, прачніцеся! Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Артак Кіракасян параўнаў судовы працэс над Алесем Бяляцкім з падзеямі 1930-х гг. у Нямеччыне і Савецкім Саюзе. «У звязку з гэтым я заклікаю таварышаў пракурораў: прачніцеся! Гэта дабром не скончыцца ні для каго. Гэта яўна палітычны працэс і абвінавачанне, хутчэй за ўсё, пойдзе супраць усёй «Вясны» і ўсяго праваабарончага руху Беларусі», -- заявіў праваабаронца ў інтэрвю тэлеканалу «Белсат».

Астравеччына: без каментару

11.11.2011
Астравеччына: без каментару На Астравеччыне (Гарадзенская вобласць) працягваецца праца па стварэнні сеткі камунікацый і інфраструктуры будаўніцтва АЭС.

Сярэдзіч пра візіт у Генпракуратуру

11.11.2011
Сярэдзіч пра візіт у Генпракуратуру "Нават не чакаў, што адбудзецца такая добразычлівая гаворка, абмен меркаваннямі па той ролі, якая адведзена сродкам масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве. Вядома ж, была звернута ўвага на тое, што і "Народная воля", і іншыя выданні павінны дзейнічаць строга ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам" - распавёў аб візіце ў Генпракуратуру Іосіф Сярэдзіч.

Як жыць?

10.11.2011
Як жыць?

Пікет у Варшаве

10.11.2011
Пікет у Варшаве Пікет салідарнасці з палітвязнямі прайшоў пад беларускаю амбасадаю ў Варшаве. Яго арганізатарам выступіла бюро дэпутата Еўрапарламенту Марэка Мігальскага. Удзельнікі, сярод якіх сябры "Беларускага дому" і кампаніі "Еўрапейская Беларусь", а таксама дачка палітвязня Змітра Бандарэнкі -- Юлія, запатрабавалі, каб прэзідэнт Беларусі неадкладна вызваліў палітвязняў. АННА БЯЛЯС, АСІСТЭНТКА МАРЭКА МІГАЛЬСКАГА: "Гандаль палітвязнямі -- гэта не самае лепшае выйсце. Трэба выстаўляць цвёрдыя ўмовы, думаць пра эканамічныя, палітычныя санкцыі, бо гэта, відавочна, уздзейнічае".

Лондан: першымі на каток выпусцілі пінгвінаў

10.11.2011
Лондан: першымі на каток выпусцілі пінгвінаў Лонданская коўзанка "Broadgate Ice" акрывае зімовы сезон. Радзіма пінгвінаў Гумбальта -- берагі Чылі ды Перу, таму яны ўпершыню ў жыцці выйшлі на лёд. Аднак птушкі даволі хутка асвоіліся на коўзанцы. Назіраючы за фігурысткамі, што кружыліся вакол іх, пінгвіны самі паспрабавалі коўзацца. Гледачы былі ў захапленні ад убачанага. Арганізатары хацелі найперш прыцягнуць увагу да важнай праблемы: колькасць пінгвінаў Гумбальта ў дзікай прыродзе штогод змяншаецца. belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]