Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Жыццё без прытулку

09.11.2011
Жыццё без прытулку Уладзімір на вуліцу трапіў 2 гады таму, калі згарэла ягоная хата ў вёсцы ля Горадні. За гэты час прызвычаіўся і да спачування, і да агіды, навучыўся мала есці ды спаць пад адкрытым небам. Вядома ж, калі стол і дом пад любым кустом можна зладзіць. Але ўзімку трэба нешта думаць. УЛАДЗІМІР, БЯЗДОМНЫ: «У мяне ёсць сябар, раней у міліцыі працаваў -- выгналі, жыве ў лесе, дзе абязная дарога. Яны з сяброўкаю пабудавалі такі азіяцкі саркафаг. Я часам у іх начую». Начаваць на паветры -- часам смяротна небяспечна.

Страцілі давер

09.11.2011
Страцілі давер Першы ў Беларусі цэх вытворчасці шклаваты распачне сваю працу ўжо на пачатку наступнага года. Але ў Бярозаўцы, для якой шклозавод "Нёман", горадаўтваральнае прадпрыемства, шмат каго агортвае не радасць, а неспакой. ЖЫХАРЫ БЯРОЗАЎКІ: "Тут непадалёк школа, і так гэтым сурыкам дыхаюць, а тут яшчэ шклавата. Лепш бы дзе на краі гораду зрабілі". "Здароўя яно не дасць нікому. Ніводнаму чалавеку здароўя шклавата не дае". "Не хацелася б, канечне, тут і так экалогія забруджаная.

Гульня ў выбары

09.11.2011
Гульня ў выбары Ці будуць парламенцкія выбары ўжо ў красавіку? Магчыма. І абыход перашкоды заходніх краінаў у выглядзе патрабавання змяніць Выбарчы кодэкс -- толькі павярхоўная падстава. Перад усім -- чыста прагматычныя мэты. Лукашэнка можа здабыць крэдыт і, пакуль эканамічная сітуацыя дазваляе, правесці выбары. АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Усімі сіламі ён пастараецца развязаць пытанне з палітычнымі закладнікамі (гэта закладнікі, а не вязні) да Новага года. Бо ў снежні будзе вырашацца пытанне пра крэдыт МВФ".

Залатая сярэдзіна?

09.11.2011
Залатая сярэдзіна? Справаздача Праграмы развіцця Арганізацыі Абяднаных Нацыяў за гэты год паставіла Беларусь на 65-е месца сярод 187 краінаў свету паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу. АНТОНІЮС БРУК, ПРАГРАМА РАЗВІЦЦЯ ААН: "Індэкс Беларусі вышэйшы, чым у астатніх краінаў СНД. З постсавецкіх дзяржаваў паводле ўзроўню чалавечага развіцця Беларусь апярэджваюць толькі 3 прыбалтыйскія краіны". Паводле ацэнкі Праграмы развіцця ААН, Расея і Украіна займаюць 66-е і 76-е месцы, адпаведна. Але нашыя заходнія суседзі атрымалі значна лепшыя ацэнкі: Польшча і краіны Прыбалтыкі пакінулі беларусаў далёка ззаду.

На дне

09.11.2011
На дне Ніжэй ужо няма куды. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва "Standard & Poors" ацаніла рызыку банкаўскага сектару Беларусі як максімальную. Цяпер нашая краіна займае апошнюю -- дзесятую -- прыступку рэйтынгу, які ацэньвае стан банкаўскага сектару краіны. Рызыку эканамічных дысбалансаў і крэдытную рызыку ў эканоміцы Беларусі адмыслоўцы "Standard & Poors" ацанілі як выключна высокую, а рызыку парушэння эканамічнай устойлівасці як вельмі высокую. Агенцтва таксама адзначыла імклівую інфляцыю, глыбокую рэцэсію эканомікі Беларусі, моцную залежнасць ад цэнаў на сыравіну і вонкавага попыту, а таксама дамінаванне дзяржаўнага ўплыву ў гаспадарцы.

Ездзіць усё даражэй

09.11.2011
Ездзіць усё даражэй Кіроўцаў чакае чарговы ўдар па кішэні. Заўтра ізноў даражэе паліва. Канцэрн "Белнафтахім" маўчыць, але шэраг медыяў з неафіцыйных крыніцаў атрымаў пацверджанне гэтай інфармацыі. За бензін давядзецца заплаціць больш у сярэднім на тры, а за дызель -- больш як на 7 адсоткаў. За літр дызелю давядзецца аддаць 5750 руб. Бензін Н-80 падаражэе амаль на 3,5 % ды будзе каштаваць 4900 руб. За літр бензіну маркі АІ-92 цяпер будзем плаціць амаль 5 200 руб, а за літр АІ-95 -- усе 5 500. Каля бензастанцыяў сёння ўжо пашыхтаваліся чэргі з ахвотных заправіцца па старых коштах.

Новікава: АЭС можа знішчыць турыстычныя зоны

09.11.2011
Новікава: АЭС можа знішчыць турыстычныя зоны Але ўлады Беларусі маюць, відаць, іншыя разлікі. Падпісаць пагадненне ў справе расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС могуць яшчэ ў лістападзе. Савет Рэспублікі ратыфікаваў пагадненне з Расеяй аб супрацы ў галіне будаўніцтва АЭС. «Асноўны аргумент -- залежнасць ад расейскага газу. Але я насамрэч не разумею: калі развіваць атамную энергетыку, Беларусь жа трапіць у залежнасць ад расейскай атамнай энергетыкі. Чаму ж не зрабіць стаўку на «зялёную» энергію і тым самым знізіць сваю залежнасць ад газу?» -- разважае Герд Розэнкранц, прадстаўнік нямецкай арганізацыі «Deutsche Umwelthilfe».

Залескі пра пастаўкі газа і развіццё энергетыкі

09.11.2011
Залескі пра пастаўкі газа і развіццё энергетыкі Залескі: У плане энергетыкі варта звярнуць увагу на Польшчу Прывязвацца ў газавым пытанні да Расеі -- бесперспектыўна, мяркуе эканаміст. «Крызіс адкрыў амерыканцам сланцавы газ, і яны абагналі расейцаў па экспарце газу. Наступныя пасля Злучаных Штатаў па значнасці запасы ёсць у Польшчы сланцавага газу. Ці не стане так, што мы арыентуемся не на той бок?» -- разважае эканаміст Міхал Залескі. «Калі Лукашэнка казаў, што і ў нас можа недзе газам «прарваць», ён таксама меў на ўвазе перспектыўныя залежы сланцу ў нашай краіне», -- нагадвае эканаміст.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]