Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Агляд падзеяў замежжа

05.11.2011
Агляд падзеяў замежжа Прэмер-міністр Грэцыі Георгіёс Папандрэў здолеў пазбегчы адстаўкі. Уначы парламент краіны выказаў палітыку вотум даверу. Наўзамен грэцкі прэмер забавязаўся сфармаваць урад нацыянальнага адзінства, які мусіць забяспечыць атрыманне новай фінансавай дапамогі ад Еўразвязу ды Мижнароднага валютнага фонду.

Мужчынская справа

05.11.2011
Мужчынская справа Першая субота лістапада -- Міжнародны дзень мужчынаў. Такое гучнае свята -- цудоўная нагода зірнуць на сябе ў люстэрка статыстыкі. Колькі ў сярэднім жывуць беларускія мужчыны? І якія фактары найбольш уплываюць на якасць іхнага жыцця?

Апытанне: Якім мае быць сапраўдны мужчына?

05.11.2011
Апытанне: Якім мае быць сапраўдны мужчына? У Міжнародны дзень мужчынаў, што адзначаецца 5 лістапада, карэспандэнты "Белсату" звярнуліся да жыхарак сталіцы з пытаннем: "Якім мае быць сапраўдны мужчына?"

Пратэсты ў Сірыі

05.11.2011
Пратэсты ў Сірыі Не менш як пяць мірных жыхароў загінулі і дзесяткі былі параненыя -- вайскоўцы, верныя прэзідэнту Башар Аль Асаду адкрылі агонь з танкаў па гораду Homs.

Сантас ФАРКаўцам: трапіце ў турму або ў труну

05.11.2011
Сантас ФАРКаўцам: трапіце ў турму або ў труну Пра смерць лідара групоўкі Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (ФАРК) паведаміла Міністэрства абароны. Паводле кіраўніка ведамства Хуана Карласа Пінсона, Кана быў забіты падчас баявой аперацыі ў гарах на паўднёвым захадзе краіны. Пра яе вядома няшмат. Паводле некаторых звестак, лідар ФАРК загінуў у выніку авіяналёту на базу ў джунглях.

Вячорка пра "Падарожны дапаможнік" і БРСМ

05.11.2011
Вячорка пра Падарожны дапаможнік і БРСМ Вячорка: Мы выдалі дапаможнік і для БРСМаўцаў Няхай пакаленне, якое насіла гальштукі, чытае "Падарожны дапаможнік" і рыхтуецца да зменаў у Беларусі, кажа моладзевы лідар Франак Вячорка. Кнігу з карыснымі парадамі выдала група беларускай моладзі -- аматараў вандровак. Яна адрасаваная перадусім тым беларусам, якія ніколі не падарожнічалі. Тут яны прачытаюць, як атрымаць візу, танна набыць квіткі, што найперш варта пабачыць у еўрапейскіх краінах, а таксама як бяспечна перамяшчацца аўтаспынам і як знайсці сляды нашых суайчыннікаў у Еўропе.

Сінкевіч: Не выключаны новы абвал рубля

05.11.2011
Сінкевіч: Не выключаны новы абвал рубля Эксперты: Не выключаны чарговы абвал рубля Грошай жа для ўтрымання курсу ў такой сітуацыі Нацыянальны банк не мае. Прагназаваны кіраўніком краіны абвал курсу амерыканскага долара не толькі не адбыўся, але лістападаўскія гандляванні паказалі хутчэй адваротны працэс. Цягам гэтага тыдня долар стабільна даражэў і ў выніку вырас на 300 руб., дасягнуўшы 8750 руб. Але гэта, сцвярджаюць эканамісты, яшчэ не мяжа. Паводле Ірыны Крыловіч (газета "Белорусы и рынок"), цяперашнія дзеянні Нацыянальнага банку нагадваюць хаджэнне па мінным полі.

Крыловіч: Нацбанк ходзіць па мінным полі

05.11.2011
Крыловіч: Нацбанк ходзіць па мінным полі Эксперты: Не выключаны чарговы абвал рубля Грошай жа для ўтрымання курсу ў такой сітуацыі Нацыянальны банк не мае. Прагназаваны кіраўніком краіны абвал курсу амерыканскага долара не толькі не адбыўся, але лістападаўскія гандляванні паказалі хутчэй адваротны працэс. Цягам гэтага тыдня долар стабільна даражэў і ў выніку вырас на 300 руб., дасягнуўшы 8750 руб. Але гэта, сцвярджаюць эканамісты, яшчэ не мяжа. Паводле Ірыны Крыловіч (газета "Белорусы и рынок"), цяперашнія дзеянні Нацыянальнага банку нагадваюць хаджэнне па мінным полі.

Падгол пра Лукашэнку і грамадзянскую вайну

05.11.2011
Падгол пра Лукашэнку і грамадзянскую вайну Падгол: Лукашэнка стварае сітуацыю грамадзянскай вайны "Калі выйдуць сотні працоўных з заводаў, ён хоча, каб супраць іх са зброяй пайшлі працоўныя з заводу іншага гораду, гаворыць палітолаг пра заяву кіраўніка Беларусі пра стварэнне новай арміі. Яна прагучала ў апошні дзень вучэнняў тэрытарыяльных войскаў. Палітолаг Уладзімір Падгол іранізуе: Аляксандр Лукашэнка апошнім часам жыве ў віртуальнай рэчаіснасці. "Людзі жывуць у рэальнай -- ходзяць у крамы, на рынкі, бачаць фантастычныя кошты.

У падарожжа

04.11.2011
У падарожжа Хто не марыў у сваім жыцці аб падарожжы вакол свету? Пабачыць іншыя краіны, а таксама сустрэць новых сяброў... АНДРЭЙ ШАБАНАЎ, УДЗЕЛЬНІК ПРЭЗЕНТАЦЫІ: "Без пазнання новага немагчыма развівацца". Добра ведае пра гэта група беларускай моладзі, якая вырашыла распавесці іншым цікавосткі са сваіх падарожжаў па Еўропе вось у гэтым зборніку, які атрымаў назву "Падарожны дапаможнік". Кніга адрасаваная тым беларусам, што збіраюцца ў вандроўку па Еўропе. ЮЛЯ СЦЯПАНАВА, СУАЎТАРКА КНІГІ: "Для тых, хто ніколі не вандраваў і не перасякаў мяжы, гэта магчымасць зрабіць старт.

У пошуках звыштаннага жытла

04.11.2011
У пошуках звыштаннага жытла Аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе студэнтцы БДУ Насце 1 600 000 руб. штомесяц. Грошы збірае ўся сямя -- дый яшчэ даводзіцца падпрацоўваць пасля заняткаў. НАСТА, СТУДЭНТКА БДУ: "Я не хачу, каб мне давалі 105 000 рублёў, бо гэта падобна да падачкі. Бо жытло, нават пакой, за такія грошы зняць нельга. Я лічу, што нават тыдзень за 105 000 пражыць нельга". Калі студэнт усё ж такі вырашыць зняць жытло на прапанаваную дзяржаваю кампенсацыю, то, па-першае, трэба сабраць шмат паперак. Даведку аб прыбытках усіх чальцоў сямі, копію дамовы наймання жытла, а таксама даведкі аб месцы жыхарства і складзе сямі.

Грэцыя - напружанасць расце

04.11.2011
Грэцыя - напружанасць расце Грэцыя: пратэсты ды дэманстрацыі сталіся тут ўжо звыклаю справаю. Таму прэмер вырашыў заручыцца падтрыманнем парламенту дзеля далейшых рэформаў. ГЕОРГІЁС ПАПАНДРЭЎ, ПРЭМЕР-МІНІСТР ГРЭЦЫІ: "Я прашу пра вотум даверу. Бо ёсць новыя распрацоўкі ды новае пагадненне з апошняга саміту Еўразвязу. Мы мусім працаваць над адзінствам, каб зрэалізаваць новы нацыянальны план". У выпадку ж, калі парламент даверу не выкажа, Георгіёс Папандрэў сыдзе ў адстаўку. Нягледзячы на тое, што сёння ўрад краіны адмовіўся ад ідэі правядзення рэферэндуму наконт прымання пакету фінансавай дапамогі ад Еўразвязу, грэцкае пытанне заставалася галоўным на саміце Вялікай дваццаткі ў Канах.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]