Гэтае кіно з Арнольдам Шварцнэгерам у ролі расейскага міліцыянта вядомае расейскамоўным гледачам як "Красная жара". Слушны пераклад назвы "Red Heat" -- "Красный полицейский". На выкрыванні такіх памылак і лекцыях пра ангельскі слэнг у кнізе "Осторожно: hot dog!" Майкл Галдзянкоў здабыў шырокую папулярнасць у Беларусі, Расеі, Украіне (дзесяць перавыданняў, наклад -- 100 000 асобнікаў). ПАВЕЛ КАСЦЮКЕВІЧ, АРТ-ДЫРЭКТАР КНІГАРНІ «ЛОГВІНАЎ»: "Пасля гэтага наш погляд на ангельскую мову цалкам змяніўся.
Амаль палова краінаў свету жыве лепш за нас. Сёлета Беларусь апынулася на 50-м месцы са 110 у рэйтынгу дабрабыту, які штогод складаюць навукоўцы аўтарытэтнага брытанскага інстытуту "Legatum". Сярод 110 краінаў свету Беларусь заняла толькі 50-е месца. Нашая краіна пакінула за сабою Латвію -- тая на наступнай пазіцыі, ды Расею -- усходняя суседка заняла 59-е месца. Найгорш сярод суседзяў жыве Украіна -- яна ўсяго на 74-м месцы рэйтынгу. А вось найвыгаднейшае становішча сярод памежных з Беларуссю краінаў мае Польшча.
Грэцкія крупы перастануць быць дэфіцытам і раскошаю. А на нашых сталах мусіць зявіцца беларуская грэчка, якая сёлета багата ўрадзіла. У гэтым сёння запэўніваў журналістаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі ды харчавання Васіль Седзін. Грэчкі сёлета сабралі ажно 60 000 тонаў. З яе вырабяць 20 000 тон крупаў пры патрэбе айчыннага рынку 20 000--25 000 тонаў. Чыноўнік запэўніў, што ў крамах будзе дастаткова беларускай грэчкі, а кошт за яе кілю застанецца ў межах 15 000 руб. Аднак журналісты "Камсамольскай праўды ў Беларусі" маглі б паспрачацца з намеснікам міністра.
Сёння Сяргею Салею споўнілася б 37 гадоў. Акурат у гэты дзень прадстаўнікі Міжнароднага авіяцыйнага камітэту на прэс-канферэнцыі ў Маскве падалі афіцыйную версію катастрофы самалёта Як-42 пад Яраслаўлем, у выніку якой сярод дзясяткаў хакеістаў "Лакаматыву" загінуў і выбітны беларускі спартовец. Да трагедыі прывяла памылка пілотаў. Такую выснову зрабілі эксперты паводле вынікаў двухмесячнага расследавання крушэння самалёта. Аварыя адбылася з-за комплексу прычынаў, найважнейшыя з якіх -- недастатковая падрыхтоўка пілотаў да палётаў на такіх самалётах і адсутнасць адпаведнага кантролю за ёю з боку авіякампаніі.
Каталікі адзначаюць сёння дзень памяці памерлых. Аднак спадчына Дзядоў, як яшчэ называюць сённяшні дзень, выходзіць далёка за межы адной канфесіі. Звычайна ў гэты дзень згадваюць родных ды блізкіх, якіх ужо няма з намі. Але і тых, хто ішоў шляхам Беларушчыны. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" сёння наведалі Усходнія могілкі Менску. Менавіта адсюль пачалося адраджэнне Дзядоў. Паводле Уладзіміра Някляева, ён разам з паплечнікамі прыйшоў аддаць даніну павагі людзям, якія вялі нас да Беларусі.
2 лістапада ў Менску распачаўся судовы разгляд крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Вясна", арыштаванага 4 жніўня і абвінавачанага ва ўтойваньні падаткаў у асабліва буйных памерах. Напярэдадні арышту Літва перадала Беларусі дадзеныя пра банкаўскія рахункі ў літоўскіх банках, на якія прыходзілі грошы для праваабарончых праектаў "Вясны" і якія былі былі аформленыя на Бяляцкага. 2 ноября в Минске начался судебный рассмотрение уголовного дела против Алеся Беляцкого, руководителя правозащитной организации "Весна", арестованного 4 августа и обвиняемого в сокрытии налогов в особо крупных размерах.
Паводле Канстанціна Скуратовіча, у сённяшняй сітуацыі разлічваць на пратэсты насельніцтва не даводзіцца. «Ніякага сацыяльнага выбуху не будзе, бо мінуў той момант, калі гэта было магчымым на падёме адмоўнай рэакцыі. Цяпер наступіла апатыя -- рабі што хочаш з народам. Ён будзе толькі прыстасоўвацца», -- заявіў эканамічны аглядальнік.
Для крызіснай Беларусі парадаксальная сітуацыя. Больш за 1000 прадпрымальнікаў жадаюць працаваць, аднак ім не даюць. ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Гэта абсурд сапраўды. У 90-я ў крызіс наадварот людзям не было куды падзецца, ім паніжалі арэндную плату, падаткі не плацілі -- каб людзі маглі выжыць. Сёння выкідаюць на вуліцу...» Бо на месцы іхнай працы -- Чэрвеньскім рынку -- іранскі інвестар плануе пабудаваць шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр. Беларускіх жа прадпрымальнікаў улады запрашаюць перамясціцца на шэраг іншых гандлёвых абектаў, сярод якіх «Ждановічы» і Камароўскі рынак.