Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень, зараз ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка напярэдадні шэсця Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам. У гэты дзень ў 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак - смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны. Жыццё ўсёй сямі Кляшторных трапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсій. Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом.
Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень, зараз ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка напярэдадні шэсця Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам. У гэты дзень ў 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак - смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны. Жыццё ўсёй сямі Кляшторных трапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсій. Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом.
Доўгія гады слоўнік Некрашэвіча і Байкова быў дасяжны толькі ў спецсховішчах. У постсавецкія часы розныя выдавецтвы браліся яго перавыдаць, але... толькі цяпер справу нарэшце давялі да канца. ВАЛЕР БУЛГАКАЎ, ВЫДАВЕЦ: "Слоўнік сапраўды прэзентуе вялікае лексічнае багацце. Прычым прэзентуе тое багацце, якое было выкрасленае пасля ў слоўніку Кандрата Крапівы альбо Андрэя Александровіча". У адрозненне ад працы, якую ўсё ж выдалі, жыццё яе аўтараў скончылася трагічна. Сцяпана Некрашэвіча арыштавалі ў 1930 і расстралялі ў 1937-м.
БЯСКОНЦЫЯ СПІСЫ РЭПРЭСІЯЎ Яшчэ амаль гадзіну ў Маскве будзе доўжыцца акцыя «Вяртанне імёнаў». Цягам усяго дня на Лубянскай плошчы ля Салавецкага кАменя, змяняючы адно аднаго, людзі зачытваюць імёны ахвяраў камунізму. Заўтра, на Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, тут адбудзецца мітынг. Чарга да мікрафона на Лубянцы пашыхтавалася з самай раніцы. Менавіта тут месціцца салавецкі камень -- галоўны маскоўскі мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. АЛЕСЬ ЧАЙЧЫЦ, БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў МАСКВЕ "Сотні людзей цягам гэтага дня праходзяць праз гэтае месца.
Не забыліся сёння беларусы і пра герояў паўстання 1863-га года, якія аддана змагаліся за незалежнасць Радзімы. У Свіслачы, што на Гарадзеншчыне, прайшла традыцыйная імпрэза, прысвечаная памяці Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Сціплы шэры камень -- помнік Віктару Каліноўскаму, брату і паплечніку Кастуся Каліноўскага. Гэтая магіла сталася месцам, дзе аддадзеныя ідэі свабоды беларусы ўшаноўваюць памяць змагароў за вольнасць. Цяжка паверыць, што яшчэ нядаўна тут панавала запусценне. ЮРЫЙ ГЛЕБІК, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ: "Пачалося з таго, што вырашылі паставіць тут крыж, добраўпарадкаваць гэтыя мясціны, бо ўсё зарастала кустоўем.
Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці наведалі сёння месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску. Роўна 74 гады таму ўначы з 29 на 30 кастрычніка ў сталіцы расстралялі больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Але афіцыйнага дня ўшанавання іхнай памяці у Беларусі дагэтуль не прызначылі. ЗМІЦЕР БУТЭНКА, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: "Дзень мусіць адзначацца на дзяржаўным узроўні, каб памяць жыла ў сэрцах нашых людзей, каб не забывалі таго, што тут было ў Беларусі.
Грамадзянская супольнасць мае гаварыць адным голасам і з Еўразвязам, і з дзяржаваю. Як пакуль, слухае дэмакратаў толькі Еўразвяз. СЯРГЕЙ МАЦКЕВІЧ, АСАМБЛЕЯ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ: "Выйсце тут толькі адно -- гэта праца з грамадствам і заручацца падтрыманнем грамадства нашага, каб ягоную пазіцыю даводзіць да ўлады, і, у пэўным сэнсе, патрабаванне тых ці іншых прынцыпаў". Новы дакумент скіраваны на замацаванне дэмакратычных стандартаў у краіне і адкрыты для падпісання ўсімі ахвочымі недзяржаўнымі арганізацыямі.
Імаверна, што афіцыйны Менск губляе і так невялікую колькасць прыхільнікаў у Еўразвязе. Гэтак міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што бачыць у Беларусі «толькі перамены да горшага». «Тое, што цяпер адбываецца ў гэтак званым новым заканадаўчым працэсе, дзе ўзмацняецца роля спецслужбаў і прэзідэнта, якому яны падсправаздачныя, сведчыць пра памяншэнне грамадзянскіх свабодаў», -- падкрэсліў Ажубаліс. Якія гэта будзе мець наступствы для афіцыйнага Менску? "Слова літоўскіх палітыкаў вельмі важкае ў гэтых пытаннях, бо Літва знаходзіцца ў найбольш цесных стасунках з Беларуссю.
"Еўропа можа быць толькі пасярэднікам у такім дыялогу і гарантам таго, што дамоўленасці будуць выконвацца" - заявіў Уладзімір Мацкевіч у інтэрвю тэлеаналу "Белсат". Пры гэтым палітолаг зазначыў, што значная частка рэсурсаў сённяшніх уладаў маюць "еўрапейскае паходжанне". "Нават сілавікі, тыя, хто разганяе дэманстрацыі, разганяюць іх часткова на сродкі грантаў, што выдаткоўваў Еўразвяз на ўмацаванне органаў правааховы. Яны думаюць што даюць на праваахову, а давалі на гвалт.
Адмыслоўцы зазначаюць, што Беларусь багатая абектамі нематэрыяльнай спадчыны: унікальнымі абрадамі, традыцыямі, якія бяруць пачатак з паганскае мінуўшчыны. У Дзяржаўным спісе гістарычна-культурных каштоўнасцяў на сёння -- 53 такія абекты. Адзін з іх -- абрад "Цары" з вёскі Семежава Капыльскага раёну Менскай вобласці -- з 2009 года ўлучаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКО, а яшчэ 16 -- патэнцыйныя прэтэндэнты на ўлучэнне ў спіс.
"Ёсць вера ў справядлівасць, у правасуддзе, у падтрыманне людзей -- мне тэлефануюць нават мае кліенты, былыя, даўнія, якія штосьці чулі, і гэта шмат чаго вартае і вельмі падтрымлівае. Я не забітая, мяне не знішчылі маральна, я маю намер змагацца", -- заявіла адвакатка Тамара Сідарэнка, каментуючы рашэнне суда Маскоўскага раёну адхіліць скаргу на пастанову аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі.
"Беларусь паводле ўзроўню свабоды слова разглядаецца намі як адна з найгоршых у свеце. Мы лічым гэты ўзровень ніжэйшым, чым у Іране і нават у Зімбабвэ. Для такой ацэнкі ёсць важкія прычыны: гэта найперш абмежаванні, якія накладае ўрад Лукашэнкі на сродкі масавай інфармацыі", -- заявіў Майкл Гарыс, прадстаўнік арганізацыі "Index on Censorship" у інтэрвю тэлеканалу "Белсат".
Гарадзенцы распачалі аднаўленне найстарэйшага ў краіне батанічнага саду. Больш за дзвесце гадоў таму доктар з Ліёну прыехаў у Горадню на запрашэнне мясцовага старасты. Французкі навуковец заснаваў у Беларусі першую медычную школу і заклаў унікальны сад з больш як 2000 экзатычных раслінаў. На аднаўленне саду гарадзенцам хапае і сілаў, і ведаў, і энтузіязму. Бракуе толькі фінансавага падтрымання мясцовых уладаў.
Напярэдадні Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў беларускія незалежныя гісторыкі прэзентавалі грамадскасці адразу некалькі праектаў, прысвечаных падзеям часоў камуністычнага тэрору. Адзін з іх -- відэа- і аўдыёархіў успамінаў былых вязняў ГУЛАГу. Пры гэтым навукоўцы звяртаюць увагу не толькі на традыцыйную абыякавасць да гэтай тэматыкі з боку ўладаў, але і няўвагу грамадства.