Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Тамара Сідарэнка судзіцца з Мін'юстам

27.10.2011
Тамара Сідарэнка судзіцца з Мін'юстам Сёння, 27 кастрычніка, у судзе Маскоўскага раёну суддзя Шастакоў разгледзеў скаргу Тамары Сідарэнкі на рашэнне Міністэрства юстыцыі спыніць дзейнасць ейнай адвакацкай ліцэнзіі. Адвакатка экс-кандыдатаў на прэзідэнта Уладзіміра Някляева і Алеся Міхалевіча была пазбаўленая ліцэнзіі сёлета 30 жніўня. Рашэнне прынялі на падставе таго, што Тамара Сідарэнка нібыта мела недахопы ў працы. "Першае прадпісанне Міністэрства юстыцыі тычылася майго інтэрвю медыям у справе Някляева. Ім не спадабалася выказанае там дапушчэнне, што мяне мэтанакіравана не дапускаюць да падабароннага.

Зміцер Бародка ў «Гарачым каментары»

27.10.2011
Зміцер Бародка ў «Гарачым каментары» "Удзельнічаць у акцыях салідарнасці прадстаўнікам апазіцыйных структураў перашкаджаюць іх лідары". "Мы вам галовы паадбіваем", -- такія пагрозы ад асобаў у цывільным пачулі ўчора актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Сёння агучылі іх у судзе над затрыманымі -- удзельнікамі акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Праўда, рашэнне суддзяў засталося стандартнае -- яшчэ чатыры асобы арыштавалі на 10--15 дзён. Але найбольш крыўдна нават не гэта -- ініцыятыву не падтрымліваюць аднадумцы "Еўрапейскай Беларусі", сябры іншых партыяў і арганізацыяў.

Індыйская паліцыя разагнала дэманстрацыю тыбетцаў

27.10.2011
Індыйская паліцыя разагнала дэманстрацыю тыбетцаў 27 кастрычніка тыбетцы, якія ўцяклі ў Індыю, наладзілі дэманстрацыю каля амбасады Кітаю ў Нью-Дэлі. Яны пратэставалі супраць кітайскай паліцыі, якая, на іхны погляд, вельмі жорстка абходзіцца з тыбетцамі. Дэманстранты трымалі ў руках тыбецкія сцягі ды выкрыквалі слоган "Свабодны Тыбет". У аўторак, 25 кастрычніка, тыбецкі будыйскі манах абліў сябе палівам на далёкім захадзе Кітаю. Сёлета гэта ўжо дзясяты карэнны тыбецец, які звяртаецца да крайняй формы пратэсту. "Свабодны Тыбет", што выступае за самакіраванне ў рэгіёне, паведамляе, што ў Тыбеце значна павялічылася колькасць працаўнікоў службы бяспекі, у тым ліку і ў сталіцы -- Лхасе.

Аляксандр Шышко пра тарыфы на праезд у транспарце

27.10.2011
Аляксандр Шышко пра тарыфы на праезд у транспарце Чаму ў некаторых гарадах праезд таннейшы? У сталіцы кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце хочуць павысіць да 1850 руб. да канца года. Міністэрства транспарту і камунікацыяў коштаваю палітыкаю ў сферы грамадскага транспарту не займаецца. Пытанні прызначэння тарыфаў на праезд -- прэрагатыва мясцовых органаў улады. Пра гэта намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Аляксандр Шышко заявіў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску, адказваючы на пытанне пра планаванае павышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце.

Леанід Заіка: Банкі вышэйшыя за палітыку

27.10.2011
Леанід Заіка: Банкі вышэйшыя за палітыку Эксперт тлумачыць адмову супрацы з Беларуссю буйных сусветных банкаў найперш эканамічнымі прычынамі, а не палітычнымі. Банкаўская сістэма -- не па-за палітыкаю, а вышэй за яе, кажа эканаміст Леанід Заіка. "Deutsche Bank" і "BNP Paribas", якія выступалі арганізатарамі размяшчэння беларускіх еўрааблігацыяў, спынілі супрацу з Беларуссю. Першым, яшчэ ў жніўні, гэта зрабіў "Каралеўскі банк Шатландыі". "Пагаршэнне агульнай фінансавай сітуацыі, стварэнне валютнага ступару прывяло да таго, што прывабнасць нашых каштоўных папераў, у тым ліку еўрабондаў і акцыяў прадпрыемстваў, рэзка ўпала", -- тлумачыць эксперт.

Халіп: Еўразвяз забыўся на палітвязняў?

27.10.2011
Халіп: Еўразвяз забыўся на палітвязняў? "Мяне вельмі насцярожвае цяпер пазіцыя Еўрапейскага звязу таму што яны з вялікаю, як мне здаецца, удзячнасцю схапіліся за гэты ліст баўгарскага міністра замежнах справаў, маўляў, Лукашэнка паабяцаў і напачатку кастрычніка ўсіх адпусціць. Усе тэрміны мінулі, лістапад хутка, але ніхто не ўзгадвае палітвязняў" - заявіла ў інтэрвю тэлеканалу "Белсат" Ірына Халіп, жонка зняволенага Андрэй Саннікава.

Класкоўскі: Адаптацыя замест пратэстаў

27.10.2011
Класкоўскі: Адаптацыя замест пратэстаў Што да жыхароў Беларусі, то, паводле эксперта, малаверагодна, што ближэйшым часам адбудуцца сапращды масавыя пратэсты. "Беларусы -- народ вельмі рацыянальны і таму сёння яны ў фазе, як кажуць навукоўцы, паніжальнай адаптацыі -- яны перакройваюць бюджэт, думаюць на чым зэканоміць. Выйсці, трапіць на суткі, выляцець з працы ці з вучобы -- гэта нерацыянальна з гледзішча абыватэля. Калі ўжо выйсці - то каб вырашыць праблему, а сёння такой гарантыі і ўпэўненасці няма" - падкрэсліў Аляскандр Класкоўскі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]