Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Класкоўскі: Уладам тэрмінова патрэбныя грошы

27.10.2011
Класкоўскі: Уладам тэрмінова патрэбныя грошы "Уладам тэрмінова патрэбныя грошы і яны круцяцца як вужы на патэльні. З аднаго боку трэба неяк задобрыць электарат, бо той на мяжы выбуху, а з іншага боку знешнія крэдыторы патрабуюць жорсткай паліыкі, - гаворыць Аляксандр Класкоўскі.- Таму дзеянні непрадказальныя: сёння так заўтра гэтак. Прадвказваць можна было б калі б гэта была разумная і асэнсаваная аплітыка. А гэта палітыка сітуацыйная -- беларускія ўлады не мысляць стратэгічна, а рэагуюць на нейкія небяспекі".

Шаркоў: Пратэстныя настроі стрымліваюць падаражэнні

27.10.2011
Шаркоў: Пратэстныя настроі стрымліваюць падаражэнні Спасылаючыся на крыніцы ў "Белнафтахіме" Арцём Шарко гаворыць аб намеры ураду і канцэрну падвысіць кошты на паліва да ўзроўню мінімальнай акупляльнасці. "Адзінае што сёння тармозіць працэс падвышэння -- гэта людскія настроі. Яны вельмі добра адсочваюць гэта і нездарма кошты не падвышаюць" - падкрэсліў Шарко.

Сучасная мінуўшчына

26.10.2011
Сучасная мінуўшчына Ложак вузкі, затое зручны. Радыёкропка, сервант са святочным посудам і абавязковы атрыбут -- швейная машынка. Усе гэтыя рэчы з савецкага мінулага абяднала экспазіцыя лідскага музею "Хрушчоўка 60-х". ТАЦЦЯНА НІКІФАРАВА, КІРАЎНІЦА ПРАЕКТУ: "Людзі старэйшага пакалення ўваходзяць у гэтае памяшканне. Першае, што я бачу, рэакцыя -- гэта ўсмешка. А ўсмешка азначае пазнавальнасць і прызнанне таго, што пападанне храналагічнае стоадсоткавае". Каларыт "хрушчовак" перадаюць і адмыслова пабеленыя сцены, і вось гэтыя малочныя бутэлькі з фольгаю на гарлавіне.

Толькі 2 на рукі

26.10.2011
Толькі 2 на рукі Усе бягуць. Куды? На гэтых аматарскіх здымках -- па валюту, калі вясною распачаўся ажыятаж на яе ў абменніках. Цяпер падвышаны попыт узнік на жэтоны ў метро. Не ўпершыню. У сакавіку было тое ж -- перад падаражаннем кошту на праезд. ЖУРНАЛІСТКА: "10 жэтонаў, калі ласка". КАСІРКА: "Дзяўчына, толькі па 2 на рукі. Народ раскупіў усё. Не можам дапрацаваць на канца змены". І цяпер метрапалітэн увёў гэтакія ж абмежаванні. Па 2 жэтоны на рукі. ЖУРНАЛІСТКА: "Там напісана "часова".

Штрафы за Інтэрнет

26.10.2011
Штрафы за Інтэрнет Новая рэдакцыя дакументу дазволіць уладам штрафаваць за доступ да забароненых сайтаў. Штраф ад 350 тысячаў да мільёна рублёў будуць спаганяць таксама за размяшчэнне рэкламы, продаж тавараў і аказанне паслуг на замежных або незарэгістраваных рэсурсах і адсутнасць базы абанентаў. Такім чынам, папоўніўся сумна вядомы "антырэвалюцыйны" пакет паправак, унесеных у беларускае заканадаўства. Сярод іх -- патрабаванне ўзгадняць з уладамі нават флэшмобы і крымінальны пераслед няўрадавых арганізацыяў за замежнае фінансаванне.

Аўтапрабегам па праспекце

26.10.2011
Аўтапрабегам па праспекце Уласны аўтамабіль -- гэта раскоша ці сродак свабоды перасоўвання? У ЗША, дзе большасць насельніцтва мае правы кіроўцы, аўтаасацыяцыі ўплываюць шляхам палітычнага лобі на дарожнае будаўніцтва і цэнаўтварэнне. Але ў Беларусі кошт на бензін вызначае толькі дзяржава. АРЦЁМ ШАРКОЎ, АБЯДНАННЕ «ЗА АЎТА»: «Калі сёння на працу можна паехаць на машыне, у вёску на машыне, то заўтра гэта ўжо будзе цяжка, заробкі ж стаяць на адным узроўні». Аўтамабілісты чакаюць, што на гэтым тыдні кошты на бензін падымуцца прыкладна да 7 000 за літр.

Каго за краты, каго за мяжу

26.10.2011
Каго за краты, каго за мяжу У рукі праваахоўнікаў трапляюць не толькі тыя, хто патрабуе вызваліць палітзняволеных. Пераслед цярпяць нават тыя, хто спрабуе нешта даведацца пра іх. Гэтак, спроба сабраць матэрыялы на артыкул пра палітычных для журналіста расейскага выдання "Московский комсомолец" Ігара Кармазіна закончылася дэпартацыяй з Беларусі ды забаронаю цягам года наведваць нашую краіну. ІГАР КАРМАЗІН, ЖУРНАЛІСТ, «МОСКОВСКИЙ КОМСОМОЛЕЦ»: "Мяне спыталіся ў Партызанскім РУУСе Менску: "Вы маеце акрэдытацыю?" Я адказаў, што не маю акрэдытацыі, бо не дачыняўся з афіцыйнымі асобамі ды не звяртаўся ў дзяржаўныя органы.

Заходнія банкі спыняюць супрацу

26.10.2011
Заходнія банкі спыняюць супрацу Яшчэ ўчора Аляксандр Лукашэнка выказаў намер заняцца камерцыйнымі банкамі краіны. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Мы вельмі сурёзна зоймемся банкамі ды вельмі акуратна рынкавым чынам усё-ткі паспрабуем павярнуць банкі тварам да дзяржавы". А ўжо сёння сусветны друк паведаміў, што далёка не тварам павярнуліся да Беларусі замежныя фінансавыя структуры. Адначасова -- нямецкі гігант "Deutsche Bank" ды адна з шасці наймацнейшых фінансавых установаў свету паводле звестак "Standard & Poors" -- "BNP Paribas".

Новы альбом IQ48

26.10.2011
Новы альбом IQ48 belsat.eu

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску 26.10.2011

26.10.2011
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску 26.10.2011 Затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі. Яны выйшлі на супрацьлеглы плошчы бок галоўнай магістралі сталіцы і пачалі крычаць: «Свабоду — палітвязьням». Да іх кінуліся цераз праезную частку людзі ў цывільным. Усіх запіхнулі ў мікрааўтобус. Задержаны три участника акции. Они вышли на противоположную площади сторону главной магистрали столицы и начали кричать: «Свободу -- политзаключенным». К ним бросились через проезжую часть люди в штатском. Всех затолкали в микроавтобус. origin.

Францыя: трэніроўка спецназу

26.10.2011
Францыя: трэніроўка спецназу Напярэдадні саміту, які пройдзе 3 і 4 лістапада ў Канах, французскі спецназ актыўна трэнуецца ў суседняй Ніцы. Падчас вучэнняў 26 кастрычніка спецназ сімуляваў тэрарыстычную атаку, што было адным з асноўных элементаў заняткаў. Агент паліцыі ўдаваў псіхічна нездаровага ўзброенага чалавека, які пагражае ўдзельнікам саміту. Яго затрымалі французскія спецназаўцы.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]