Максім Жбанкоў: Гэта рэанімацыя беларускага кіно Культуролаг і кінааналітык -- пра кінафестываль "Bulbamovie", які прайшоў у Варшаве 22--23 кастрычніка пры падтрыманні тэлеканалу "Белсат". "Беларускае кіно ў тэрмінах "Оскараў" ацэньваць цяжка", -- гаворыць Максім Жбанкоў, маючы на ўвазе камерцыйнасць стужак, затое адзначае, што ў ім ёсць "адчуванне творчага працэсу". "Гэта фактычна рэанімацыя беларускага кіно, ягоны зварот да патэнцыйнага чытача", -- ацэньвае суразмоўца прэзентаваныя на фестывалі творы.
Паводле мусульманскай традыцыі, цела трэба пахаваць як мага хутчэй. Аднак яшчэ ўчора ўвечары да будынку, куды перанеслі забітага ў чацвер дыктара, не змяншалася чарга. Цела захоўваецца ў Місраце. Тым часам Нацыянальная пераходная рада (НПР) абвесціла пра вызваленне краіны. Звесткі адносна смерці Муамара Кадафі падчас штурму Сырту, ягонага апошняга прыстанішча, дагэтуль супярэчлівыя. Лідары НПР заявілі, што дыктатар загінуў у часе перастрэлкі. Паводле іншых крыніцаў, былога дыктатара застрэлілі пасля затрымання.
Першы з двух самітаў ЕЗ, скіраваных на ўрэгуляванне фінансавага крызісу ў Еўропе, стартаваў у Бруселі ў нядзелю. Лідары Еўрапейскага Звязу распачалі перамовы, каб выпрацаваць комплексны план развязання пазыковага крызісу еўразоны, аднак аналітыкі гавораць, што да наступнай серады, калі адбудзецца другі саміт, прынцыповыя рашэнні прынятыя не будуць.
Рыхтуючыся да зімовага сезону, гаспадыні традыцыйна робяць хатнія нарыхтоўкі. Мае свае спосабы перазімаваць і жывёла. Найменш жа прыстасаваныя аказваюцца гадаванцы заапаркаў, жыццё якіх цалкам залежыць ад людзей. Сёлета на харчаванне амаль 2 тысячаў жыхароў сталічнага заапарку дзяржава вылучыла толькі палову неабходнай сумы. Аднак паклапаціцца пра іх можа кожны з нас. Як?