Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Святое рэгбі

21.10.2011
Святое рэгбі belsat.eu

27 гадоў без Чаркасавай

20.10.2011
27 гадоў без Чаркасавай Сем гадоў таму была жорстка забітая Вераніка Чаркасава. Але следчыя дагэтуль так і не знайшлі забойцу журналісткі. Ейную памяць ушанавалі сёння сваякі ды калегі, якіх па-ранейшаму турбуе пытанне: хто здзейсніў жудаснае злачынства? ДЫЯНА ЧАРКАСАВА, МАЦІ ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "Я думаю, што ўлады датычныя да гэтага забойства. Навошта ж яны будуць самі пра сябе распавядаць? Мне падаецца гэта відавочным". АЛЕНА ЯКЖЫК, КАЛЕГА ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "За некалькі дзён да трагедыі, ейнага забойства, яна увайшла ў рэдакцыю.

7 гадоў без Чаркасавай

20.10.2011
7 гадоў без Чаркасавай Сем гадоў таму была жорстка забітая Вераніка Чаркасава. Але следчыя дагэтуль так і не знайшлі забойцу журналісткі. Ейную памяць ушанавалі сёння сваякі ды калегі, якіх па-ранейшаму турбуе пытанне: хто здзейсніў жудаснае злачынства? ДЫЯНА ЧАРКАСАВА, МАЦІ ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "Я думаю, што ўлады датычныя да гэтага забойства. Навошта ж яны будуць самі пра сябе распавядаць? Мне падаецца гэта відавочным". АЛЕНА ЯКЖЫК, КАЛЕГА ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "За некалькі дзён да трагедыі, ейнага забойства, яна увайшла ў рэдакцыю.

Суд - 2 лістапада

20.10.2011
Суд - 2 лістапада Стаў вядомы дзень пачатку судовага працэсу над Алесем Бяляцкім -- старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна". Першае паседжанне распачнецца 2 лістапада ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы. Той факт, што праваабаронцу дагэтуль не вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, на думку ягоных калегаў, сведчыць пра намер уладаў жорстка пакараць Алеся Бяляцкага. Спачатку справа Бяляцкага мусіла разглядацца ў Першамайскім судзе Менску, але там занадта малыя залы паседжанняў. Адкрыццё працэсу ў судзе Маскоўскага раёну можа сведчыць пра тое, што суддзі рыхтуюцца да вялікага наплыву прысутных, і, верагодна, працэс не будзе закрыты.

Яшчэ адно падаражанне

20.10.2011
Яшчэ адно падаражанне Адразу на 20 % вырас кошт сціснуты прыродны газ для аўтамабіляў. Цяпер кубаметр газу на кампрэсарных станцыях каштуе 1680 рублёў. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства эканомікі. Кошт на сціснуты прыродны газ, у адрозненне ад кошту на звадкаваны, не змяняўся з сакавіка 2010 г. Паводле Міністэрства эканомікі, перагляд коштаў выкліканы стратнасцю рэалізацыі гэтага паліва ў сувязі з ростам кошту расейскага газу, а таксама з павышэннем тарыфаў на электрычнасць і зменаю агульных умоваў гаспадарання ў Беларусі.

На мяжы разбіўся верталёт

20.10.2011
На мяжы разбіўся верталёт Трагедыя на Віцебшчыне: 5 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ля беларуска-літоўскай мяжы. Загінулыя -- здымачная група тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы і два чальцы экіпажу. Прыкладна а 16-й гадзіне падчас планавага палёту дзеля аховы дзяржаўнае мяжы верталёт вытворчасці кампаніі "Еўракоптэр", што належаў Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, упаў і загарэўся. Выжыць не ўдалося нікому. Трагедыя адбылася ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёну. Цяпер там працуюць праваахоўныя органы, а паводле факту катастрофы створаная адмысловая камісія.

Лёс АЭС вырашылі п

20.10.2011
Лёс АЭС вырашылі п Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне паміж Беларуссю і Расеяй аб супрацы ў будаўніцтве Астравецкай АЭС. Законапраект, які так ці інакш закранае кожнага жыхара нашай краіны, дэпутаты прынялі ў закрытым рэжыме. Вольга Абрамава, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, кажа: "Калі пайшлі на закрытае паседжанне, значыць, вельмі баяцца грамадскага меркавання ў гэтым пытанні. І баяцца, насуперак усялякай логіцы, што нехта з гэтага складу можа задаць законныя пытанні". Кантрактная дамова аб пабудове і ўводзе ў эксплуатацыю двух энергаблокаў АЭС была падпісаная ў Кранштаце на мінулым тыдні.

Муамар Кадафі забіты

20.10.2011
Муамар Кадафі забіты Стыхійнае святкаванне ахапіла сёння Трыпалі, Бэнгазі, Сырт ды іншыя гарады Лівіі. Стрэламі ў паветра паўстанцы віталі вестку пра захоп лідара Джамахірыі. ЛІВІЙЦЫ: "Дзякуй Богу, яны злавілі гэтага чалавека! Сырт быў вызвалены цягам адной гадзіны -- цягам адной гадзіны!" "Мы вельмі радыя, вельмі! Мы з ім расправіліся. Ягоны гнёт скончыўся. Мы так доўга чакалі гэтага моманту! Цяпер мы жывем у спакоі, бо ён памёр". Паводле першых заяваў Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі, палкоўнік Кадафі пры абстрэле ягонай аўтакалоны быў паранены ў галаву і ногі.

Куды плыве наш

20.10.2011
Куды плыве наш Бегаць за двума "зайчыкамі" больш не трэба. Гэткі вынік першага дня адзінай гандлёвай сесіі валютна-фондавай біржы падсумавала старшыня Нацыянальнага банку. НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКУ: "Паводле вынікаў працы першага дня адзінай сесіі курс беларускага рубля ўсталяваўся на наступным узроўні: да долара -- 8680 рублёў, да еўра -- 11 900 рублёў і да расейскага рубля -- 277 рублёў. Агучаныя курсы будуць афіцыйнымі курсамі беларускага рубля на 21 кастрычніка". Зрэшты, адзначаюць незалежныя эксперты, адзіны курс -- крок слушны, але запознены.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]